Грамадства2222

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

У сваім катэджы ў Драздах старшыня ЦВК засталася зусім адна.

Лідзія Ярмошына ў 2014 годзе

Згадваючы ў эфіры СТБ падзеі 2020-га года, былая кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прызналася, што ў яе атачэнні быў толькі адзін чалавек, які яе пакінуў:

«Ад мяне адмовіўся садоўнік, які прыходзіў і касіў мой участак, саджаў расліны і падстрыгаў кусты. А так усе мае знаёмыя, мае сябры [засталіся].

Насамрэч Ярмошына выдае жаданае за рэальнае.

У сваім катэджы ў Драздах старшыня ЦВК засталася зусім адна.

Дом Лідзіі Ярмошынай у Драздах

Сябры? У ранейшых інтэрв'ю яна прызнавалася, што яе сяброўкі жывуць у Калінінградзе — дзе Ярмошына вучылася ва ўніверсітэце і працавала.

Ярмошына расказвала, што сябравала з сакратаром ЦВК Мікалаем Лазавіком, хадзіла ў тэатр разам з ім і яго жонкай. Калі ў 2016-м Лазавік памёр, хадзіць ужо няма з кім.

У 2017-м памёр яе адзіны сын Аляксей, самы блізкі ёй чалавек і спадарожнік у вандроўках.

@nashaniva Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік #нашаніва #беларусь #мова #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Last Hope - Steve Ralph

У тым жа 2017-м загінуў у аўтакатастрофе яе пляменнік Вадзім Капусцін.

Маці Лідзіі Ярмошынай памерла ў сярэдзіне 2010-х, пражыўшы больш за 95 гадоў.

Перад тым памёр другі муж Ярмошынай. Першы муж застаўся ў Калінінградзе, па стане на сярэдзіну 2010-х ён быў паралізаваны. Цяперашні яго лёс невядомы.

З радні ў былой кіраўніцы ЦВК засталася сястра, але адносіны ў іх халодныя.

«Як і ва ўсіх — чакаць сыходу з жыцця. Падарожнічаць з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. І ўсе мае падарожжы, хутчэй за ўсё, будуць у два месцы: Бабруйск і Калінінград», — так у 2020 годзе адказала Лідзія Ярмошына на пытанне пра тое, што яна будзе рабіць пасля адстаўкі з пасады.

Каментары22

  • садоўнік
    12.01.2025
    яе галіна перарвалася яшчэ пры ейным жыцці, у адрозненне ад пладавітага...
  • Во баба Яга...
    12.01.2025
    Ярмошына расказвала, што сябравала з сакратаром ЦВК Мікалаем Лазавіком, хадзіла ў тэатр разам з ім і яго жонкай. Калі ў 2016-м Лазавік памёр, хадзіць стала няма з кім./
    А чаму з жонкай Лазавіка не стала ў тэатр хадзіць?
  • Гісторыя яшчэ не скончаная
    12.01.2025
    садоўнік, паглядзім яшчэ, што чакае нашчадкаў пладавітага... Гісторыя яшчэ не скончаная. А яны ўсе, акрамя немаўлят, свой выбар зрабілі - пагадзіліся на ільготы і гарантыі для сям'і былога прэзідэнта - а там і халяўнае жыллё, і грашовае ўтрыманне ў памеры заробку прэзідэнта, і бясплатнае лячэнне ў прэзідэнцкай клініцы, і ахова.
    Ніводзін з іх не адмовіўся ад усяго гэтага. Значыць, будуць адказваць за свой выбар.

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой30

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць