Ад рэдакцыі

Рэклама ў «Нашай Ніве»

Рэклама ў «Нашай Ніве» — гэта якаснае і эфектыўнае прасоўванне вашага бізнэсу ў адным з самых чытаных незалежных выданняў Беларусі.

«Наша Ніва» сёння — гэта:

Сайт Nashaniva.com 

Штомесяц на яго заходзяць ад 700 да 900 тысяч унікальных карыстальнікаў, якія праглядаюць 7,5-9,5 мільёнаў старонак. 

Сярэдняя працягласць сеанса на сайце — 7—8 хвілін, за якія наведвальнік прачытвае адразу 3—4 старонкі. 

Галоўная моўная версія сайта і нашых флагманскіх прадуктаў — беларуская, аднак наша рускамоўная версія сайта, як і шэраг каналаў у ютубе і тыктоку, ахопліваюць вялікую долю рускамоўнай аўдыторыі па ўсім свеце. 

Чатыры каналы ў YouTube

Наша Ніва. NEWS — больш за 65 тысяч падпісчыкаў. Кожны выпуск навін і сюжэтаў на гэтым канале збірае ад 100 да 200 тысяч праглядаў. Мы не выкарыстоўваем платнае прасоўванне відэа — аўдыторыя сама знаходзіць наш канал.

Галоўныя навіны Беларусі выходзяць пяць дзён на тыдзень: з панядзелка па пятніцу. Кожную нядзелю — спецвыпуск пра важную асобу альбо падзею. Мова канала — беларуская. 

Канал прыцягвае сталую аўдыторыю знутры Беларусі, для якой важна кожны дзень сачыць за падзеямі ў краіне. 

ТОК | TALK (40 тысяч падпісчыкаў) — адзін з самых папулярных каналаў інтэрв'ю з вядомымі беларусамі і беларускамі пра актуальнае і вечнае, які вядзе дырэктарка «Нашай Нівы» Наста Роўда. Нядаўна на канале таксама дадаліся рэгулярныя аналітычныя выпускі з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Канал абнаўляецца штотыдзень.

Гутаркі набіраюць ад некалькі дзясяткаў да некалькі сотняў тысяч праглядаў і прыцягваюць шырокую думаючую аўдыторыю беларусаў як знутры краіны, так і за межамі.

Беларусь Новости (69 тысяч падпісчыкаў) — рускамоўны ютуб-канал, на якім публікуюцца выпускі галоўных навін два разы за тыдзень. 

Відэа на канале набіраюць каля 40 тысяч праглядаў. Іх глядзіць шырокая аўдыторыя пераважна знутры Беларусі. 

NN Media Report (283 тысячы падпісчыкаў) — яшчэ адзін рускамоўны ютуб-канал з навінамі, запатрабаваны аўдыторыяй па ўсім свеце. 

Сетка тыкток-каналаў

Тыктокі «Нашай Нівы» агулам збіраюць ад 30 да 50 мільёнаў праглядаў кожны месяц. Мы развіваем сетку каналаў, разлічаных на розную аўдыторыю — як унутры краіны, так і за межамі.

@nashaniva А вы адкуль? А вы ведалі, што па прозвішчы можна сказаць, з якога рэгіёна Беларусі вы паходзіце? #фамилия #беларусь #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #семья #беларускітыкток ♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

Так, у нашым флагманскім канале «Наша Ніва» (36+ тысяч падпісчыкаў) мы публікуем навіны Беларусі па-беларуску, а ў канале ТОК (23+ тысячы падпісчыкаў) — цытаты з гучных інтэрв'ю. 

На канале «Беларусь Новости» (62+ тысячы падпісчыкаў) выходзяць навіны Беларусі для рускамоўнай аўдыторыі. А ў канале NN Media Report (129+ тысяч падпісчыкаў) — для рускамоўнай аўдыторыі па ўсім свеце. 

Развітая сетка акаўнтаў у сацыяльных сетках

Наш тэлеграм-канал мае больш 23 тысяч падпісчыкаў, а сярэдні прагляд паста ў ім дасягае — 12—15 тысяч.

Апроч таго, «Наша Ніва» мае больш за 31 тысячу падпісчыкаў у інстаграме і 20 тысяч у фэйсбуку.

Вы можаце размясціць рэкламу ў любым прадукце, які мы робім. Замаўляючы рэкламу ў Нашай Ніве, вы не толькі атрымліваеце выдатную магчымасць заявіць пра сябе на шырокую аўдыторыю, але і робіце важны ўнёсак у развіццё незалежнай беларускай журналістыкі.

Падрабязней пра рэкламныя магчымасці і цэны на размяшчэнне вы можаце азнаёміцца ў нашым медыякіце.

Пішыце нам па пытаннях рэкламы і супрацоўніцтва

«Наша Ніва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны.

Каментары

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць