Свет1515

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі

Джо Байдэн выступіў з развітальным зваротам да нацыі. Ён папярэдзіў аб фармаванні ў ЗША алігархіі, якая пагражае дэмакратыі. Ён заклікаў змяніць Канстытуцыю ЗША, каб ніводны прэзідэнт не быў абаронены ад крымінальнага пераследу за злачынствы, учыненыя на пасадзе.

Прэзідэнт Джо Байдэн выступае з Авальнага кабінета Белага дома са сваім развітальным словам, 15 студзеня 2025 г., Вашынгтон. Фота: Mandel Ngan / Pool via AP

Улада ў ЗША канцэнтруецца «ў руках вельмі невялікай колькасці звышбагатых людзей», гэта небяспечная тэндэнцыя, заявіў прэзідэнт Джо Байдэн у развітальным звароце да краіны.

«Сёння ў Амерыцы фармуецца алігархія надзвычайнага багацця, улады і ўплыву, якая літаральна пагражае ўсёй нашай дэмакратыі, нашым асноўным правам і свабодам, а таксама справядліваму шанцу атрымаць поспех кожнаму», — сказаў Байдэн.

Ён дадаў, што непакой выклікае «патэнцыйны рост тэхналагічна-прамысловага комплексу, які можа ўяўляць рэальную небяспеку для нашай краіны».

«Мы павінны рэфармаваць падатковы кодэкс, не даючы мільярдэрам самыя вялікія падатковыя льготы, а прымушаючы іх пачаць плаціць сваю справядлівую долю», — сказаў ён. 

Прэзідэнт ЗША выказаў занепакоенасць у дачыненні да лавіны дэзынфармацыі, адсутнасці праверкі фактаў у сацсетках. 

«Амерыканцы аказваюцца пахаванымі пад лавінай дэзынфармацыі і недакладных звестак, што дазваляе злоўжываць уладай», — дадаў ён.

Ён заклікаў змяніць Канстытуцыю, каб ніводны прэзідэнт не змог пазбегнуць адказнасці за злачынствы, учыненыя падчас кіравання. 

Інаўгурацыя Дональда Трампа адбудзецца 20 студзеня. Яго багацце складзе цяпер $7 млрд. 

Адным з галоўных спонсараў Трампа стаў мільярдэр Ілан Маск, які доўгі час застаецца найбагацейшым чалавекам свету з багаццем $450 млрд. Падтрымку Трампу выказалі і іншыя найбагацейшыя людзі планеты — кіраўнік Meta Марк Цукерберг і кіраўнік Amazon Джэф Безас. 

Каментары15

  • Не панятна
    16.01.2025
    Дык чым Байдэн займаўся ў апошнія гады? Чаму не ініцыяваў папраўкі ў канстытуцыю? Чаму не змяніў падатковы кодэкс? Чаму гэта толькі на словах падчас сыходу з кабінета?
  • Байдэн Стары
    16.01.2025
    Я адпачываў
  • Acab
    16.01.2025
    Больш за палову камунянаў вераць ў добрага дзеда Байдэна, супраціўніка Пуцінакашэнак

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь і Расія дамовіліся па 107 са 110 пунктаў плана збліжэння на наступныя тры гады. Але самы важны падвіс15

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»43

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць