Грамадства153153

Пазняк: Найбольш шкодны — Латушка

Лідар руху «Вольная Беларусь» рэзка выказаўся адносна актуальнай стратэгіі дэмакратычных сіл і параіў, што трэба рабіць.

Зянон Пазняк. Вільня, чэрвень 2024 года.

«Еўрасаюз, асабліва Нямеччына, праводзяць паслядоўную палітыку па знішчэнні Беларусі. Шляхам эканамічных санкцый, адмаўлення ўсялякіх кантактаў з дыктатарам. Нават улічваючы неабходнасць гуманістычных кантактаў каб вызваліць ад смерці людзей, якія ў турмах»,

— заявіў Зянон Пазняк у інтэрв'ю ютуб-каналу «Пара!»

Па словах лідара руху «Вольная Беларусь», усе палітвязні — закладнікі Лукашэнкі, уладу якога «нічым зараз пахіснуць нельга». Таму трэба гэтых людзей ратаваць гуманістычным метадам — «уступаць з тэрарыстам у перамовы».

«Першае — гэта вызваліць, другое — спыніць рэпрэсіі. Таму што гэта ўзаемазвязана. [Іначай] калі вызваліць, [то] ён будзе зноў папаўняць», — ставіць задачы Пазняк.

Па словах палітыка, для гэтага ёсць усе магчымасці, тым больш сам Лукашэнка дае знакі, што ён гэтага хацеў бы.

«Трэба прыняць гэты знак тэрарыста. Іначай гэтыя людзі будуць знішчаныя», — заклікае Пазняк.

Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі ён лічыць непатрэбнымі і шкоднымі для краіны, бо яны прывялі да залежнасці эканомікі краіны ад Расіі і працы на вайну.

«Гэтыя санкцыі накіраваныя толькі на знішчэнне нашай дзяржавы. Уявіце — рухне пуцінскі рэжым, а гэта безумоўна, будзе новая сітуацыя. Расія, магчыма, застанецца, (…) і тады незалежная Беларусь уся прывязана да расійскіх рэсурсаў, да Расіі», — прагназуе палітык і называе вінаватых:

«Усе гэтыя паны шольцы і іншыя, яны цудоўна ведаюць, што робяць. Яны цудоўна ведаюць, што такое санкцыі супраць Беларусі. Яны робяць гэтую палітыку, а падтрымку гэтай палітыкі робяць вось гэтыя офісы.

Найбольш шкодны — гэта Латушка. Таму што Святлана Ціханоўская… Ну яе возяць, яна там гаворыць, усміхаецца, цісне ручку, у яе такая цудовая роля. А гэтыя паслядоўна, паслядоўна: «Санкцыі, санкцыі, душыць, душыць». Каго вы душыце? Сваю дзяржаву, свой народ».

«Калі вы дэкларуеце сябе сябрамі беларускай дэмакратыі і правоў чалавека, то памажыце народу выбрацца з турмы. Уступайце ў кантакт з тэрарыстам. (…)

Стаўце свае ўмовы аб спыненні рэпрэсій і гэтак далей. Ён будзе патрабаваць зняць санкцыі. Здыміце санкцыі. І першае, з каго трэба зняць санкцыі, — з «Белавіі». Гэта карысна для ўсяго народа», — заклікае Пазняк.

Каментары153

  • Д'Артаньян
    18.01.2025
    "Еўрасаюз, асабліва Нямеччына, праводзяць паслядоўную палітыку па знішчэнні Беларусі". Выклічце дзеду неадкладнай псіхічную дапамогу! Бо там поўны гвяздзец у галаве.
  • Alex
    18.01.2025
    У человека на старости лет крышу совсем снесло... Включите ему там, в Штатах, хотя бы Нашу Ниву - пусть хоть узнает чем люди в Беларуси живут.
  • Jacek
    18.01.2025
    А может быть все наоборот, шкодник брайтонский?

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць