Свет3737

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі

Дональд Трамп заклікаў Расію неадкладна завяршыць вайну супраць Украіны. У адваротным выпадку ён пагражае ўвесці новыя санкцыі і пошліны на ўвесь расійскі экспарт у ЗША і краіны-саюзніцы. Пра гэта Трамп напісаў у сваім звароце да Уладзіміра Пуціна і расіян у сацсетцы Truth Social.

Дональд Трамп на сваёй інаўгурацыі 20 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo / Ben Curtis, File

У звароце Трамп падкрэсліў, што любіць рускі народ, не хоча нашкодзіць Расіі і заўсёды меў добрыя адносіны з Пуціным, нягледзячы на публікацыі яго праціўнікаў аб умяшанні Расіі ў амерыканскія выбары ў 2016 годзе.

«Мы ніколі не павінны забывацца, што Расія дапамагла нам выйграць Другую сусветную вайну, страціўшы ў гэтым працэсе амаль 60 000 000 жыццяў. Пры ўсім пры гэтым я збіраюся зрабіць Расіі, чыя эканоміка церпіць крах, і прэзідэнту Пуціну вельмі вялікую паслугу. Супакойцеся зараз і спыніце гэтую недарэчную вайну!», — напісаў Трамп.

Калі да яго не прыслухаюцца, Трамп паабяцаў «усталяваць высокія падаткі, пошліны і санкцыі на ўсё, што Расія прадае Злучаным Штатам і іншым краінам».

«Мы можам зрабіць гэта лёгкім шляхам або цяжкім шляхам — і лёгкі шлях заўсёды лепшы. Настаў час «заключыць здзелку». Больш не павінна быць страчана ніводнага жыцця», — дадаў Трамп.

Каментары37

  • Мх
    22.01.2025
    Трэба па Рэйганаўску: "Калі Пуцін не спыніць вайну, бамбардзіроўка пачнецца праз 5 хвілін". Гэта Пуцін дакладна зразумее. А колькі ўчора расейскіх ботаў павылазіла, так лізалі Трампу, так лізалі.
  • Лечащий врач
    22.01.2025
    Дайте деду таблетки.
    60 млн :)
    А почему не 160 млн?
    Ну и рашка уже давно под санкциями, на какой товар он собирается вводить пошлины ?:)
  • Ё
    22.01.2025
    Валенты, Для Штатаў гэта нармальна. Для іх СССР была варыяцый РІ. У прынцыпе, гэта адпавядае сутнасці. Але мы глядзім на гэта трохі інакш.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць