Свет11

Кітай і Індыя спынілі закупкі расійскай нафты на фоне санкцый

Кітай і Індыя часова прыпынілі закупкі расійскай нафты з пастаўкай у сакавіку на фоне росту выдаткаў на фрахт танкераў, якія не закранутыя санкцыямі ЗША, піша Радыё Свабода.

Паводле іх словаў, цана на расійскую сырую нафту ESPO, якая экспартуецца з порту Казьміна ў Ціхім акіяне, вырасла на 3—5 даляраў за бараль у параўнанні з маркай ICE Brent. Гэта звязана з рэзкім павышэннем ставак фрахту суднаў. Напрыклад, для танкера тыпу «Афрамакс» па маршруце ў Кітай яны павялічыліся «на некалькі мільёнаў даляраў».

10 студзеня ЗША ўвялі найбольш маштабны на сённяшні дзень пакет амерыканскіх санкцыяў, які закрануў даходы Расіі ад экспарту нафты і газу. Пад абмежаванні трапілі дзве з чатырох найбуйнейшых расійскіх нафтавых кампаній — «Газпрам нафта» і «Сургутнафтагаз», а таксама больш за 180 танкераў, якія, мяркуецца, перавозілі расійскую нафту і нафтапрадукты ў абыход санкцыяў заходніх краінаў. Гэтыя абмежаванні выклікалі скачок цэнаў на фрахт танкераў, бо некаторыя пакупнікі і парты ў Кітаі і Індыі адмовіліся прымаць судны, якія трапілі пад санкцыі.

Фінансавы дырэктар індыйскай кампаніі Bharat Petroleum Corp Ltd паведаміў Reuters на мінулым тыдні, што кампанія не атрымала ніякіх новых прапановаў на пастаўкі ў сакавіку, як гэта звычайна бывае ў сярэдзіне кожнага месяца, і чакае, што колькасць прапановаў на сакавік скараціцца ў параўнанні са студзенем і снежнем.

Расійская нафта складала 36% імпарту Індыі і амаль пятую частку імпарту Кітая ў 2024 годзе.

Паводле даных аналітычнай кампаніі Kpler, апошнія санкцыі закранаюць танкеры, якія перавозяць каля 42% марскога экспарту нафты Расеі, пераважна ў Кітай. ЗША запатрабавалі ад Індыі разгрузіць гэтыя танкеры з расійскай нафтай да 27 лютага і зрабіць за іх плацяжы да 12 сакавіка. У Кітаі судны, якія трапілі пад абмежаванні, сутыкаюцца са спазненнямі пры выгрузцы нафты, нягледзячы на часовую вызваленасць ад санкцый.

Паводле даных Kpler, імпарт сырой нафты з Расіі ў Кітай знізіўся да мінімуму за шэсць месяцаў на мінулым тыдні і складае 717 тысяч барэляў на дзень.

Што тычыцца Індыі, перабоі ў пастаўках расейскай сырой нафты дасягаюць 450 тысяч барэляў на суткі, адзначае Reuters. Індыйскія нафтаперапрацоўчыя заводы шукаюць альтэрнатыўныя пастаўкі з краінаў Блізкага Усходу, Афрыкі і ЗША на сакавік і красавік, бо чакаюць скарачэння паставак з Расеі, паведамляе агенцтва.

Каментары1

  • Барадзед
    28.01.2025
    Все, иссяк родник. Приговор приводится в исполнение. Вентиль закрывается.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію81

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію81

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць