Каментары да артыкула

Месячная інфляцыя ў студзені склала 0,7%

  • Янка
    10.02.2025
    Заяўляючы пра гадавую інфляцыю 5.2%, Белстат можа хлусіць што заўгодна, грунтуючыся на звестках аб адміністрацыйна стрымліваемых спажывецкіх коштах. Адначасова Белстат маўчыць пра інфляцыю выдаткаў, якая ўпэўнена забівае бізнэсы, няздольныя ствараць каламутныя схемы дзеля абыходу адміністрацыйных абмежаваннях. Рэальную карціну інфляцыі маглі б даць звесткі аб стаўцы рэфінансавання ад незалежнага нацыянальнага банку, у найбліжэйшым наваколлі якой звычайна знаходзяцца рынкавыя стаўкі па дэпазытах і крэдытах. Стаўка рэфінансавання НБ РБ - 9.5%. Але яна не спыняе інфляцыю, бо рынкавы кошт грошаў прынамсі на 5 адсоткаў вышэйшы. Таму рэальная інфляцыя знаходзіцца на ўзроўні 12-14 адсоткаў, што ў эканамічнай навуцы лічыцца ўжо галапуючай инфляцыяй.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць