Вайна44

Радаслаў Сікорскі прывёз на з'езд кансерватараў у ЗША збіты ўкраінцамі расійскі шахед

Кіраўнік МЗС Польшчы размясціў відэаролік, у якім адзначыў, што дрон збілі ўкраінцы, а затым яго вывезлі ў Польшчу, і зараз дрон можа пабачыць Трамп, піша «Еўрапейская праўда».

Скрыншот відэа з твітара Радаслава Сікорскага

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі прывёз на канферэнцыю кансерватараў Conservative Political Action Conference (CPAC) у ЗША збіты ўкраінцамі іранскі шахед. Пра гэта ён паведаміў у X (Twitter).

Сікорскі адзначыў, што ў суботу на канферэнцыі можа выступіць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Канферэнцыя кансерватыўных палітычных дзеянняў у Вашынгтоне — адна з самых уплывовых палітычных падзей у свеце. Сёлета ўдзельнікі могуць назіраць за сімвалам гібелі тысяч нявінных людзей, збітым украінцамі і перададзеным Польшчай: іранскім беспілотнікам шахед», — сказаў Сікорскі.

«Разам мы эфектыўна супрацьстаім восі зла», — дадаў ён.

Каментары4

  • Аналiтык
    22.02.2025
    Брава!
  • Аналiтык
    22.02.2025
    Андрусь , З'езды праводзяць усе партыi, iх пачалi праводзiць да камунiстаў. Аўраам Лінкальн удзельнiчаў у з'ездах рэспублiканскай партыi.
  • Не Андрусючок
    22.02.2025
    Андрусь , якая неверагодная каша ў галовах некаторых, каб параўнаць з'езды савецкіх камуністаў да з'ездаў амерыканскіх кансерватараў. І яшчэ з выкарыстаннем тэрміну "рэакцыянеры", якія якраз вельмі любіла камуністычная прапаганда.

    Не дзіва, што ў Беларусі ёсць як ёсць, калі многія беларусы маюць такі хаос у галовах.

    І пра Сікорскага таксама маглі б дачытаць, ён сам не скрывае, што з'яўляецца кансерватыўным лібералам (так, такое магчыма, можна дачытаць).

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць