Грамадства33

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк патлумачыла, як у зняволенні рабіла выбар паміж дзецьмі і гераізмам.

Паліна Шарэнда-Панасюк Polina Sharenda-Panasyuk Полина Шаренда-Понасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк. Скрын відэа: malina_by / YouTube

«Мне б не хацелася сядзець ніводнага дня, ніводнай секунды. Я не была гатова сядзець. [Але] я разумела, што пэўны час прабуду ў палоне. (…) І ты разумееш, што ў такой сітуацыі, у якой знаходзіцца Беларусь, гэта можа доўжыцца гадамі. Але гатовым да гэтага быць нельга ніколі», — адзначае Паліна Шарэнда-Панасюк у інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву ў ток-шоу «Жыццё-маліна».

На заўвагу адносна таго, чаму яна выбрала самы складаны спосаб пражыць зняволенне, жанчына адказала, што трэба адрозніваць простых людзей, якія патрапілі за краты па палітычных матывах, і палітыкаў. Адсюль, на яе погляд, і розныя патрабаванні да такіх людзей.

«Калі звычайны чалавек, яму, зразумела, можна дараваць. (…) Шмат хто яшчэ ў СІЗА ў 2021-м нават без усялякага ціску ўжо страчыў гэтыя памілоўкі. Людзі, якія дэкларуюць сябе палітыкамі, беларускімі дзеячамі… Канечне, гэта вельмі цяжка, але ты разумееш, што ў пэўнай ступені ты мусіш сабой ахвяраваць.

Ты мусіш быць прыкладам нязломнасці, прыкладам таго, што беларуская ідэя вартая за яе цярпець, ахвяраваць за яе здароўем, як гэта робяць тыя жанчыны, якія засталіся ў Зарэччы (калоніі пад Рэчыцай — НН). Вось для мяне гэтыя людзі — сапраўды героі».

Паліна заўважае, што, робячы свой выбар на карысць нязломнасці, яна думала пра дзяцей. І патлумачыла, як рабіла гэты выбар:

«Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават гэтым давядзецца ахвяраваць. Я гэта дапускала. Па-першае, маіх дзяцей атрымалася эвакуіраваць з Беларусі. (…) Твой мозг, твая свядомасць на дзве паловы раздзяляецца. Адна палова — што гэта сям'я, дзеці. Ты жанчына, дзеці застануцца без маці.

Другая палова — гэта тое, што ёсць я як палітык, як дзеяч, ёсць Беларусь, свабоды якой, незалежнасці якой нам трэба дамагчыся. Калі я так адразу здамся, то чаго я вартая як чалавек. Я б не даравала сабе самой, каб пайшла на іх умовы адразу».

Паліна Шарэнда-Панасюк з сынамі Славамірам-Вітаўтам і Стахам

Мелказёраў заўважыў, што ў выніку Паліне ўсё ж давялося згуляць у гульню, прапанаваную рэжымам, і спытаў, ці ёсць розніца паміж тым, каб гэта адбылося на некалькі гадоў раней:

«Напэўна, ёсць. Калі вы на першы год ідзяце на іх умовы, тады зразумела, што вас лёгка зламаць. І калі вы ідзяце на іх умовы ўжо толькі, так бы мовіць, з нажом ля горла, чатыры гады пратрымаўшыся. Гэта іншы ўзровень проста. Я пайшла на гэтыя ўмовы пад неверагодным ціскам, разумеючы, што ў адваротным выпадку мяне проста заб'юць».

«Не пайсці на іх умовы, а згуляць у іх гульню. У нас вайна. Трэба вырасці з дзіцячага ўзроўню палітыкі і перайсці на больш сур'ёзны ўзровень. І гульня з гэтымі катамі — гэта ўжо больш высокі ўзровень», — даводзіць Паліна і згадвае прыклады з гісторыі.

«Мы ведаем, што вялікі князь Вітаўт у палітычных мэтах пераходзіў некалькі разоў з праваслаўя ў каталіцтва. Мы ведаем, што французскі кароль Генрых IV таксама з пратэстантызму перайшоў у каталіцтва.

Для мяне гэта было нешта накшталт гэтага. Гэта была гульня ўжо зусім іншага ўзроўню, чым проста выйсці на плошчу з плакатам ці з кветкамі».

«Я разумею, што мне ніхто б слова не сказаў, але я б не даравала гэта сабе. І тая самая пазіцыя ў Вольгі Маёравай, у Вікторыі Кульшы і Алены Гнаўк. Мы за Беларусь пойдзем да канца.

Наколькі высокі маральны дух у гэтых жанчын, і мужчын, якія таксама на гэта не ідуць. Для мяне гэта сапраўды адраджэнне нацыі. Таму што нацыя фармуецца не ў спрыяльных умовах, калі ўсё цёпла, утульна і камфортна, а калі такі межавы стан, калі пытанне жыцця і смерці, свабоды і несвабоды. І чалавек праяўляецца ў гэтых сітуацыях. І гэта перамагае ўсё зло. Зло супраць гэтага нічога не можа зрабіць», — даводзіць Шарэнда-Панасюк.

На пытанне, ці абмяркоўваўся ў сям'і яе выбар, ці даравала ёй сям'я, жанчына адказала:

«Я разумею, што сям'я, канечне, даравала б гэта. Але палітык жыве ў шкляным доме, як кажуць англічане. Таму мы, на жаль, не можам быць проста маці ці проста бацька. Мы яшчэ і мы».

Каментары3

  • Падзяка
    22.02.2025
    Вось гэтая жанчына не будзе займацца падарожжамі-рыфмаплётамі. Дзякуй, Паліна, за самаахвярнасць і адстойванне нас як нацыю! На Вас уся надзея!
  • Andrew
    23.02.2025
    Зачем вообще идти с политику, тем более в белорусскую, если ты настолько уязвимый человек?
  • alex
    24.02.2025
    Andrew ,
    ну так она и не политик.лол
    а очередная радина.

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць