Грамадства1717

Аляксандр Памідораў патлумачыў, чаму не прыйшоў на ўласны канцэрт у Познані

Музыка не з'явіўся на свой канцэрт, які мусіў адбыцца 5 сакавіка. Ён запэўніў «Нашу Ніву», што прычынай стаў не алкаголь, а тое, што ён проста праспаў.

«Наша Ніва» запыталася ў Аляксандра Памідорава, як так атрымалася. 

«Канечне, шмат хто хоча (бо ведаюць мой бэкграўнд), каб гэта выглядала, што Памідор напіўся і ўсё прапала. Але я насамрэч праспаў. Быў выступ у Берліне з адным маім сябрам. Класна адыгралі, але з начоўкай у мяне там не склалася. Правёў ноч на вакзале ў Франкфурце, таму што не было цягнікоў. Сядзеў на лаве, задрамаў. Мне трохі пачысцілі кішэні, скралі 20 еўра, цыгарэты. Пасля паехаў адтуль у Познань, недзе а 10-й раніцы. Тут знайшоў хостэл, засяліўся недзе а 15-й, прылёг адпачыць. Прачнуўся толькі а 21-й. Ці то будзільнік не спрацаваў, ці то што.

Фота: скрын з фэйсбука Памідорава

Спрабаваў патэлефанаваць тым, хто арганізоўваў канцэрт. Не адказалі. І ў прасторы, дзе канцэрт мусіў быць, таксама. Мне толькі адзін прыяцель напісаў, што там некалькі чалавек прыйшло і што мяне чакалі. А з Познані мне ніхто нават не тэлефанаваў нічога. Так выглядае, што, можа, не так і патрэбны быў гэты канцэрт. Выбачаюся, што так выйшла. Стаміўся», — расказвае ён. 

Аляксандр Памідораў прызнаўся, што выпівае, ён не робіць з гэтага таямніцы.

«Проста трэба часам мець галаву і разумець, калі трэба выпіваць, калі не.

Калі ёсць пэўныя падставы, чаму выпіваць не трэба, то ты проста гэтага не робіш. А калі ў цябе нічога сур'ёзнага на дзень не запланавана, чаму б і не выпіць. 

У крытычнай сітуацыі, калі нешта здарылася дрэннае ці непрыемнае ў жыцці, вось тут, акурат, лепш не піць. У большасці я магу сказаць, што людзі п'юць, таму што няма што рабіць, нудна», — разважае артыст.

Каментары17

  • Галя з Камароу́кі
    06.03.2025
    Нау́прост, адпрацаваць канцэрт бясплатна. Разумею, што патрэбны грошы у́ эміграцыі, але, калі прыйшлі некалькі чалавек, можа, там і грошы не зарабіу́ бы. Ва у́сялякім выпадку, я б выйшла у́ іншы дзень нават у якім парку. Памідор, ты ж ездзіу́ па дваровых сходках, спявау́ не за грошы, а за свабоду.
  • Грэбаны сорам
    06.03.2025
    І вось гэтаму персанажу абвяшчалі збор грошай?
  • Янкель
    06.03.2025
    Невелика потеря…. На концерт пришло несколько человек….

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны20

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць