Каментары да артыкула

Рэдактар беларускай Вікіпедыі: Будучыня праекта — за штучным інтэлектам

  • Паясніце
    06.03.2025
    Ці можна даведацца фактчэк НН наконт закідаў гэтага Андруся нібыта Прэзідэнтка Ціханоўская - гэта з паралельнай рэальнасці?
  • Цікава
    07.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • CV
    08.03.2025
    Паясніце, з паралельнай рэальнасці гэта "Кіраўнік акупацыйнай
    адміністрацыі - Аляксандар Лукашэнка".
  • Абы хайпануть
    06.03.2025
    Будущее за людьми и точка.
    ИИ - всего лишь инструмент при помощи которого решаются задачи.
    Тысячи лет назад человекообезьяны не кричали, что будущее за колесом.
  • Ганка
    06.03.2025
    Не падмяняйце паняцьці, а называйце рэчы сваімі імёнамі. Не “акадэмічны” правапіс, а “русіфікаваны” правапіс. Клясычны правапіс нашмат больш акадэмічны, чым гэты ваш зрусіфікаваны. Бо над клясычным правапісам працаваў цьвет нацыі. А над русіфікаваным працавала толькі НКВД. Масква вельмі пастаралася, каб беларусы сталі ўважаць за норму гэты правапіс, прыдуманы ў Маскве. На жаль гэта спрацавала.
  • Акадэмік
    07.03.2025
    Ганка, менавіта што актуальны правапіс гэта акадэмічны правапіс, бо беларускую мову ўнармоўвае Акадэмія навук Беларусі.

    Ніякага "класічнага" правапісу ў беларускай мовы ніколі не было, была міжваенная, недаўгавечная норма, якой пасля скарыстаўся Вінцук Вячорка, каб зрабіць свой праект "тарашкевіцы" і прасоўваць яго (беспаспяхова) сярод беларусаў замест акадэмічнага правапісу, для якога Вярчока прыдумаў ганебнае паганяла "наркомаўка".

    З таго, што вы называеце русіфікацыяй (калькі рускіх словаў, літара о ў кОмунізм і рэвОлюцыя), у акадэмічным правапісе на сёння нічога не засталося. Але засталіся адэпты вячоркаўкі, якія дагэтуль дураць галаву маладым неафітам, толькі павернутым у беларушчыну.
  • жэўжык
    07.03.2025
    Акадэмік, вынішчэньне мяккіх знакаў - гэта адхіленьне ад натуральнага вымаўленьня і элемэнт русіфікацыі. Параўнайце беларускае слова «сьнег» з расейскім «снег» і наркамаўскім «снег». Быццам бы якая розьніца? Ёсьць жа акадэмічныя правілы беларускага літаратурнага вымаўленьня, артаэпічныя слоўнікі й іншыя дапаможнікі, якія прадпісваюць мяккае вымаўленьне «с» таксама й для наркамаўкі. Але ж ня кожны добра памятае гэтыя правілы, таму правапіс зь цягам часу ўплывае на тое, як людзі гавораць. Паслухайце песьні сучасных беларускамоўных выканаўцаў. Зьвярніце ўвагу на цьвёрдае вымаўленьне «зь» і «сь» у словах «зьмяняе», «зьбегчы», «небясьпечна» ў відэакліпе NIZKIZ зь мільёнамі праглядаў: https://www.youtube.com/watch?v=BsL6KP3JSzQ

    Можа б вы таксама хацелі скасаваць і літару «Ў»? Бо ёсьць жа правілы правапісу і вымаўленьня ў залежнасьці ад папярэдняй літары. Проста пішам «вымауленне», а чытаем як «вымаўленьне» згодна з правіламі, і гэтая «штучная» літара болей не патрэбна. А мо нават можна зрабіць і «вымавленне», каб яшчэ болей дагадзіць расейскім братам?
  • Акадэмік
    07.03.2025
    жэўжык, пісьмо не абавязкова мусіць кіравацца правілам "як чуецца - так і пішацца", вось і ўвесь адказ. З іншага боку беларусы вымаўляюць -ньн-, але не вымаўляюць клЯсЫка, але адэпты "вячоркаўкі" ўпарта патрабуюць, каб вымаўлялі менавіта так. Калі прыбіранне мяккіх знакаў гэта русіфікацыя, то апошняе што? ідэётафікацыя?
  • Імя
    06.03.2025
    Прычым тут штучны інтэлект? Лянота - усяму штуршок, як і будучыня ўсяго.
  • З 1991 павіны былі як ўсе суседзі вярнуцца да Тарашкевіцы , і сёння Маскоўская імперыя не дазваляе
    06.03.2025
    туркі так робяць з каланіяльнымі суб'ектамі , арабы усе гэтыя моўныя рэформы каб забіць родныя мовы....
    З 1991 павіны былі як ўсе суседзі вярнуцца да Тарашкевіцы , і сёння Маскоўская імперыя не дазваляе , трымае ў сваіх капцюрах моцна. Дзякуй Браты за Вікі Тарашкевіца, Наркомаўку нават не гляджу
  • Проста жыхар
    07.03.2025
    Гэты штучны інтэлект пакуль нават не ў стане напісаць слова "Тарашкевіца" лацінкай без памылак.
  • Пытанне
    07.03.2025
    Ок, але можа варта было б прадставіць таксама хібы ў "наркамаўскай". Чаму ... не прыгадаў, што ў вікі афіцыйным фарматам дахалеры капіпастаў з савецкіх крыніц, што не артыкул той "вялікая айчынная". І гэта толькі адзін з прыкладаў.
  • Стары М
    07.03.2025
    Пытанне, таму што Вікіпедыя пішацца па аўтарытэтных крыніцах, якія па гісторыі вайны збольшага застаюцца савецкімі, выкарыстанне "ўсходні фронт Другой сусветнай вайне" дагэтуль не пашырана ў беларускай гістарыяграфіі. Вікіпедыя, акрамя, відаць, раздзела тарашкевіцай, не займаецца арыгінальнымі даследаваннямі - гэта прама забаронена ў яе правілах, яна толькі кампілюе і пераказвае аўтарытэтныя крыніцы.
  • Не в мове такого имени ....
    07.03.2025
    Пытанне, Двоечник хуторской
  • жэўжык
    07.03.2025
    Стары М, тут чамусьці ўспомнілася: «Не чытайце савецкіх газэт!» — «Дык іншых няма!» — «Вось ніякіх і не чытайце!»

    І што з гэтым можна зрабіць? Няўжо сучасныя беларускія гісторыкі наогул нічога нідзе не публікуюць у аўтарытэтных крыніцах?
  • Пытанне
    07.03.2025
    Стары М, у гэтым выпадку пытанне не ў крыніцах, а выкарыстанні тэрмінаў. Ёсць або Другая сусветная вайна, гістарычны, навуковы, або савецкі ідэалагічны - "Вялікая айчынная". Вось і ўсё.
  • Пытанне
    07.03.2025
    Не в мове такого имени, чарговы расейскамоўны, які хоча папраўляць беларусаў у аспектах мовы, але нават не ўдакладняе якой, класіка.
  • Гісторык
    07.03.2025
    А хто гэты загадкавы Алёхна Дайліда? Тэма на артыкул?
  • Дзівакі
    07.03.2025
    Усё часцей чую пра гэтага Алёхну. Завядуцца ж нейкія "альтэрнатыўшчыкі" ў гістарычнай навуцы і гнуць сваю лінію з дапамагай іншых дзівакоў.
  • Wait a Minute!
    07.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Wait a Minute!
    08.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Тлумачу
    14.03.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць