Свет22

Вялікая французская медыягрупа ўстала на прарасійскія пазіцыі

Уплывовыя французскія СМІ, якія належаць вядомаму медыямагнату Вэнсану Балярэ, усё больш трансліруюць прарасійскія наратывы.

Le Journal du dimanche
Вокладка выдання Le Journal du dimanche з галоўнай тэмай «Вайна ва Украіне. Эскалацыя страху». Крыніца: leJDD / X

Як піша Le Monde, у Францыі рэзка абвастрыліся адносіны паміж Елісейскім палацам і групай СМІ, якія належаць кансерватыўнаму мільярдэру Вэнсану Балярэ (Vincent Bolloré).

Праз чатыры дні пасля звароту Макрона, у якім ён выказаў сваю заклапочанасць магчымымі наступствамі зменаў міжнароднага становішча для Францыі і Еўропы, штотыднёвік Le Journal du dimanche (JDD) прысвяціў сваю вокладку вайне ва Украіне.

Пад загалоўкам «Эскалацыя страху» быў размешчаны здымак Макрона. У сваім матэрыяле газета апісала прэзідэнта як палітыка, якія «перабольшвае расійскую пагрозу» і «раздзімае страхі, каб адцягнуць увагу».

9 сакавіка адміністрацыя прэзідэнта Францыі заклікала выданне «ў гэты складаны перыяд» і «перад тварам расійскай небяспекі» «прытрымлівацца поўнай дакладнасці фактаў».

Медыя-група Балярэ, у якую акрамя JDD уваходзяць тэлеканалы CNews і Europe 1, ужо даўно распаўсюджвае прарасійскія наратывы і ахвотна дае слова палітыкам, якія сімпатызуюць Крамлю.

Нядаўна тэлевядучая Ляранс Фэрары (Laurence Ferrari) абвінаваціла ўрад Францыі ў імкненні «пачаць вайну супраць Расіі» ў той момант, калі «Украіна як ніколі блізкая да міру».

Гэта выклікала рэзкую рэакцыю прэм'ер-міністра Франсуа Бэйру, які нагадаў, што падобныя сцвярджэнні ўжо гучалі ў 1930-х гадах і прывялі да найгоршых наступстваў.

Выданне адзначае, што раней Елісейскі палац не канфліктаваў з медыя Балярэ, нягледзячы на ​​іх правы ўхіл і прарасійскую рыторыку. Макрон пазбягаў публічнага асуджэння газеты, міністры і дэпутаты ад прэзідэнцкай партыі да апошняга часу рэгулярна з'яўляліся ў эфірах гэтых СМІ. Аднак цяпер частка макраністаў патрабуе «санітарнага кардону» вакол гэтых медыя, абвінавачваючы іх у стварэнні «альтэрнатыўнай рэальнасці».

У сваю чаргу сенатар Клод Малюрэ (Claude Malhuret) назваў дзейнасць медыя Балярэ «таксічнай», заявіўшы, што яны «прасоўваюць ідэі найбольш экстрэмісцкіх правых, прапуцінскіх сіл», што ўяўляе сабой сапраўдную пагрозу для дэмакратыі.

Як адзначае Le Monde, нягледзячы на рост прарасійскай рыторыкі ў ​​медыягрупе Балярэ, большасць французаў, паводле апытанняў, падзяляюць занепакоенасць Макрона наконт расійскай пагрозы, а палітолагі папярэджваюць, што любы будучы кандыдат у прэзідэнты, які паспрабуе пераменшыць гэтую пагрозу, рызыкуе страціць падтрымку грамадства.

Каментары2

  • Санітарны Кардон
    12.03.2025
    Дзяржцэнзура крытыкі рэжыму
  • Беларуска
    12.03.2025
    Імя Vincent напішыце, калі ласка, правільна па-беларуску. Перакладаеце з французскай мовы, не з англійскай!

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць