Вы зусім зглузду з'ехалі? Палітвязні паміраюць адно за адным!!! Якое падвязванне стужачак, запальванне знічачак і нефармальныя працягі ў карчме??? Хоць нейкая павага да сваіх людзей ёсць у вас?
Беларуска
18.03.2025
Ганьба, у замежжы (нават у так званым "бліжнім", не кажу ўжо пра заходнія краіны), беларусы ўрачыста святкавалі Ўгодкі Акту 25 Сакавіка на працягу шматлікіх дзесяцігоддзяў. Калі ў БССР яшчэ толькі адзінкі ведалі пра існаванне такога гістарычнага факта, альбо калі ў 90-х, пасля 1995-га, беларусам ў Беларусі гэта было рабіць складана альбо немагчыма. Таму 25 Сакавіка заўсёды было і застаецца найвялікшым святам беларусаў у замежжы. І ўдзел у такіх імпрэзах ёсць сімвалічным ў добрым сэнсе, а не ганебным. Нават пры сённяшняй ўладзе святкавалі 100-годдзе БНР. І тое, што беларусы збяруцца адзначыць Абвяшчэнне БНБ ў розных фарматах, ці запаляць знічкі на магілах дзеячоў БНР ў знак памяці, на стан палітвязняў не паўплывае у горшы бок. Наадварот, кансалідацыя людзей з гэтай нагоды не дае забыцца пра іх існаванне, як і пра існаванне факта падзей 25 Сакавіка 1918 г.
Р
18.03.2025
Ганьба Усё так, ні ў якім разе не трэба забывацца пра палітвязняў. Але падтрымка магчыма толькі пры кансалідацыі грамадзянства. Каб не сядзелі па завуголлях кожны сам сабе, вырашаючы ўласныя цякучыя бытавыя праблемы, а зноў адчулі ў сабе сілу, сілу ў адзінстве. Тады і людзі будуць больш думаць пра праблемы нашай краіны, тых, хто ў пекле застаўся, а не замыкацца на сабе. Няхай зараз гэта магчыма толькі ў замежжы. Ды і не забывайцеся, што ўрады еурапейскіх стран назіраюць за намі, наколькі людзі падтрымліваюць лідэраў, незалежна ад таго, наколькі вы ўласна з імі згодныя, бо яны - наш голас. Не будзе падтрымкі, - ніхто з замежнікаў і лідэраў не будзе слухаць, бо тыя будуць выглядаць, як звычайныя балаболы, што дабра ўсім нам, у тым ліку і палітвязням не дадасць. Успомніце, як тады, у 20-м, мы адчувалі сабе моцнай, нязломнай сілай. Так яно і было. Няхай і скончылася не так, як мы ўсе марылі. Час вяртаць гэтае адчуванне зноў назад. Не выйдзеце - будзе усе дарма - смерці палітвязняў, вымушаныя эміграцыі, раздзеленыя назаўжды сем'і. Не выйдзеце - то ражым канчаткова вас зламіў, і, што яшчэ хужэй, вы настолькі звыклі здранцвяцець ад жахаў, што вы змірыліся з гэтым, падпарадкаваліся і пагадзіліся так жыць.
Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні
Усё так, ні ў якім разе не трэба забывацца пра палітвязняў. Але падтрымка магчыма толькі пры кансалідацыі грамадзянства. Каб не сядзелі па завуголлях кожны сам сабе, вырашаючы ўласныя цякучыя бытавыя праблемы, а зноў адчулі ў сабе сілу, сілу ў адзінстве. Тады і людзі будуць больш думаць пра праблемы нашай краіны, тых, хто ў пекле застаўся, а не замыкацца на сабе. Няхай зараз гэта магчыма толькі ў замежжы.
Ды і не забывайцеся, што ўрады еурапейскіх стран назіраюць за намі, наколькі людзі падтрымліваюць лідэраў, незалежна ад таго, наколькі вы ўласна з імі згодныя, бо яны - наш голас. Не будзе падтрымкі, - ніхто з замежнікаў і лідэраў не будзе слухаць, бо тыя будуць выглядаць, як звычайныя балаболы, што дабра ўсім нам, у тым ліку і палітвязням не дадасць.
Успомніце, як тады, у 20-м, мы адчувалі сабе моцнай, нязломнай сілай. Так яно і было. Няхай і скончылася не так, як мы ўсе марылі. Час вяртаць гэтае адчуванне зноў назад. Не выйдзеце - будзе усе дарма - смерці палітвязняў, вымушаныя эміграцыі, раздзеленыя назаўжды сем'і. Не выйдзеце - то ражым канчаткова вас зламіў, і, што яшчэ хужэй, вы настолькі звыклі здранцвяцець ад жахаў, што вы змірыліся з гэтым, падпарадкаваліся і пагадзіліся так жыць.