У мінскім заапарку з'явіўся «гібрыд» труса, капібары і аленю — мара
Патагонскую мару называюць яшчэ і патагонскім зайцам. Цяпер экзатычную жывёліну можна пабачыць у сталічным заапарку, піша «Минск-Новости».

«Калі наведвальнікі бачаць гэтую жывёлу першы раз, збянтэжана задаюцца пытаннем, што гэта за цуд-заяц на тонкіх ножках. Галава капібары, тулава труса і тоненькія ножкі невялікага аленя», — расказала супрацоўніца асветніцкага аддзела Мінскага заапарка Таццяна Солтысава.
Важыць патагонская мара 8-16 кілаграмаў, у даўжыню грызун дасягае 69-75 сантыметраў. Харчуецца звярок з Аргенціны фруктамі і лісцем.

Заднія лапкі ў патагонскіх мар даўжэйшыя за пярэднія, і перасоўваецца звярок скокамі. Хуткасць можа развіць вялікую — да 30 км/г.
Спачатку мару хацелі засяліць у адну экспазіцыі з лемурамі, але адміністрацыя запаарку вырашыла іх знаёміць паступова — чакаць, пакуль жывёліны прызвычаяцца адзін да аднаго.
«Лемураў новыя суседзі ладна забаўлялі. Прычым асобныя самыя цікаўныя прыматы звешваліся з ліян і спрабавалі пакратаць нябачанага дагэтуль звера». Мары першы час палохаліся такой настырнасці, але потым зразумелі, што даўгахвостыя не ўяўляюць небяспекі, і спазналі дзэн», — кажа Таццяна Солтысава.

-
Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно
-
Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў
-
Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»
Каментары