Здарэнні33

У мінскім канале плавае качка з прабітаю дроцікам шыяй

Качку бачылі ў Сляпянскай воднай сістэме, каля вуліцы Клумава. Як высветлілася, на параненую птушку звярнулі ўвагу яшчэ ў канцы лютага, піша Onliner.by.

Зімой яе фота з’явілася ў тэматычным тэлеграм-чаце «Ціў-Ціў». На месца прыязджалі ратавальнікі, прадстаўнікі адміністрацыі, валанцёры — але злавіць качку не ўдалося: зрабіць гэта складана. Птушка па-ранейшаму плавае ў кампаніі іншых.

Сітуацыю пракаментавала кіраўніца цэнтра дапамогі дзікім жывёлам «Сірын» Ірына Траяноўская:

— Насамрэч там дзве качкі з падобным пашкоджаннем. І я лічу, што лезці да іх не варта. Дроцік, як паказаў час, не перашкаджае ім жыць, і адчуваюць яны сябе нармальна. Вядома, хацелася б напісаць заяву, каб знайсці таго, хто страляе такімі дроцікамі. Але, зноў жа, камер няма, інфармацыі пра тое, хто гэта мог быць, таксама няма.

Каментары3

  • Жвір
    22.03.2025
    Хай бы які ветэрынар прывабіў яе да берага пачастункам, ды й вылекаваў. Навошта ўвогуле даваць такія навіны, навошта нагадваць лішні раз, што людзі - сволачы ?
  • Ну дык
    22.03.2025
    Гэта ж не бчб-дроцік, ніхто ім займацца не будзе
  • Кстати, идея.
    22.03.2025
    Ну дык, надо привязать к этому дротику БЧБ-флаг и караулить, когда прибегут красавцы. А утку они лечить не будут, скорее свернут шею. Вот этот момент и зафиксировать надо будет.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць