Усяго патроху1818

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае

Беларуская архітэктурная студыя ZROBIM architects прэзентавала свой новы праект — экалагічны міні-пасёлак на дзевяць дамоў недалёка ад Мінска. Яго фішкай стала спалучэнне этнічнага стылю (высокія дахі, драніца) і сучаснай архітэктуры. Але самая цікавая дэталь праекта, бадай, тое, што пасёлак будуецца найперш для сваіх — па плане ў ім будуць жыць сябры і сваякі. Гэткае прачытанне хутара на новы лад.

Так будзе выглядаць пасёлак зверху. Тут і далей — скрыншоты з ютуб-канала ZROBIM architects

Геаграфічна міні-пасёлак ад ZROBIM architects узводзіцца ў вёсцы Карпілаўка, што ў Лагойскім раёне. Побач — Купалаўскі запаведнік. Само месца прасякнута гісторыяй: так, у гэтых краях месцілася сядзіба пісьменніка Ядвігіна Ш., да якога ў госці прыязджаў Янка Купала. Лічыцца, што менавіта там Купала быў перакананы ў тым, што варта пачаць пісаць па-беларуску.

«Гэта месца, якое мы задумалі для сябе і сваіх сяброў, таму тут шмат свабоды і творчасці, у ім мы ўвасобілі свае даўнія ідэі пра тое, як можа выглядаць хата ў сучасным беларускім стылі», — прэзентуе праект студыя, якая выкупіла пад свае мары дзевяць участкаў, кожны — памерам каля 12-14 сотак.

Адметна, што за пяць хвілін язды ад гэтага месца адзін з заснавальнікаў ZROBIM architects Андрусь Бездар раней ужо пабудаваў сабе дом. І калі студыі прапанавалі выкупіць дзевяць участкаў побач, пазл склаўся:

«Я заўсёды марыў пра свой пасёлак, мары мусяць спраўджвацца. Я прапанаваў выкупіць зямлю сваім сваякам, сябрам, каб жыць разам. Мястэчка будзе мець назву «Наша Новая Зямля»», — каментуе Бездар, іранічна адзначаючы, што разумее, што паэму «Новая зямля» напісаў Якуб Колас, а не Янка Купала.

Тутэйшая зямля для архітэктара энергетычна моцная не толькі гістарычнымі цікавосткамі, але таксама тым, што менавіта тут, пад вялікім 600-гадовым дубам, ён зрабіў прапанову будучай жонцы.

Той самы дуб

Аснова дамоў — лёгкія стальныя канструкцыі, якія будуць залівацца пенабетонам. Знешне ж ён будзе аздоблены дрэвам, у прыватнасці, драніцай, як тое рабілі нашы продкі. Дзякуючы такому рашэнню забудова будзе глядзецца ўтульна, не выбіваючыся з прыроднага ландшафту. Між іншым наўпрост з тэрыторыі мястэчка людзі змогуць выйсці ў запаведны лес з пешымі сцежкамі для шпацыроў.

У большасці дамоў запланаваныя высокія дахі з комінамі і вялікімі вокнамі на іх — святла тут дакладна не будзе мала. Не абыдуцца будучыя гаспадары і без уласных саўны з джакузі.

Тут ужо зрабілі дарогу, па якой можна даехаць да ўчасткаў на аўто. Ацяпленне плануецца электрычнае: праз год у дамоў будзе ўласны цеплавы пункт.

На дзіцячых пляцоўках запланавана зрабіць міні-дамкі для гульняў дзяцей

Дарэчы, пакуль праект ствараўся, адзін з асноўных рухавікоў, яшчэ адзін заснавальнік ZROBIM architects Аляксей Караблёў пераехаў у ЗША, таму яго ўчастак вызваліўся. Ён яго цяпер прадае.

«Мы шукаем чалавека, які гатовы стаць часткай нашага кам’юніці», — анансаваў Аляксей. Кожны, хто марыць далучыцца да сфармаванай кампаніі на хутары, можа напісаць яму — кантакты архітэктар пакінуў у відэа.

Каментары18

  • Stig Labraaten
    28.03.2025
    бальніца і пасёлак замест шпіталя і вёскі
  • По традицыы
    28.03.2025
    Зам жителей по безопастности и кадрам нужено поселить
  • не в той стране...
    28.03.2025
    и надо бы без хайпа делать это...

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць