Спорт

Скардзіна: У Швейцарыі я сумую па беларускім небе

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна расказала парталу «Точка» пра сваё жыццё ў Швейцарыі.

Надзея Скардзіна. Фота: skardinon / Instagram

«Мы цяпер жывем паміж гор. І ведаеце, па чаму я больш за ўсё сумую? Па прасторах. Вось калі едзеш па Беларусі – і над табой бязмежнае неба. Такая ж настальгія па родным Сестрарэцку і Фінскім заліве, калі неба і яшчэ мора. Проста сэрца сціскаецца ад таго, што добра», — прызналася Скардзіна.

У Швейцарыі спартсменка жыве з мужам — таксама біятланістам і мясцовым лыжнікам Марціным Егерам – і двума дзецьмі.

Сям'я алімпійскай чэмпіёнкі жыве ў невялікім пасёлку блізу швейцарскага Санкт-Галена. Галоўныя заняткі ў вольны час — паходы ў горы і спорт.

Працуе Скардзіна дзіцячай трэнеркай. Адна з праблем, з якой ёй давялося сутыкнуцца: кароткі аплачваны дэкрэтны адпачынак. Ён у Швейцарыі доўжыцца толькі тры з паловай месяцы, а далей — па рашэнні наймальніка. На два тыдні можа пайсці ў адпачынак бацька дзіцяці. Сям'і дапамагалі бабуля і дзядуля Марціна.

Нямецкую мову спартсменка ўжо ведае на ўзровень В1, хаця пачынала сваё жыццё ў новай краіне з базавага А1.

«Тут шмат дыялектаў. Вось муж, напрыклад, размаўляе на швейцарскім варыянце нямецкай мовы. Паціху трэба вучыць і гэты дыялект, каб лепш разумець адзін аднаго», — смяецца Надзея.

З вялікага спорту Скардзіна, якая мае ў сваёй скарбонцы алімпійскія золата і бронзу, сышла ў 2018 годзе. Праз год яна нарадзіла першага сына Данііла, пазней — малодшага сына Рафаэля.

У кастрычніку 2020 года Скардзіна стала 1000-й падпісанткай адкрытага ліста спартсменаў за сумленныя выбары. Яна таксама вельмі эмацыянальна адрэагавала на затрыманне Мікіты Домрачава — роднага брата сваёй сяброўкі і былой партнёркі па камандзе Дар’і.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць