Свет66

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны

Стралок не выстаўляў ніякіх патрабаванняў, матывы яго паводзінаў застаюцца невядомымі. 

Невядомы забраўся на дах дзевяціпавярховага інтэрната ў Мурманску каля дзесяці гадзін вечара. Ён размясціўся там і пачаў страляць у бок іншых дамоў і аўтамабіляў.

Відавочцы паведамляюць, што чулі не менш за 20 стрэлаў. Стралок вядзе агонь па мінаках, вокнах кватэр і сілавіках, што прыбылі на месца. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён абстраляў тры паліцэйскія машыны, паведамляе «База».

Ніякіх патрабаванняў стралок не выказваў, ягоныя матывы пакуль невядомыя. Паліцыя ачапіла квартал, дзе адбываецца стральба. Аднак трапіць на дах сілавікі пакуль не змаглі. 

Па інфармацыі канала Shot, некалькі чалавек атрымалі раненні. У стралка заўважылі дзве стрэльбы.

Спецназ і АМАП нейтралізавалі стралка амаль праз дзве гадзіны. Паведамляецца, што стралок цяжка паранены.

Каментары6

  • Гойда!
    30.03.2025
    Асвабадзіцель павярнуўся са СВА, "стало скучно, захотелось двіжухі.
  • Гойда колхозных нациков!
    31.03.2025
    Гойда!,
  • А про что писать?Про Жабинку или Чашники?
    31.03.2025
    Ад Брэста да Ўладывастока, Арий сельский

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club5

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў5

Новы фільм Тома Круза «Дыгер» праваліўся ў пракаце6

Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццём заплаціў найвялікшы вайскавод ВКЛ Ян Караль Хадкевіч10

МЗКЦ паставіць расійскай абароннай кампаніі шасі для ракетных комплексаў5

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе3

Беларус атрымаў у Польшчы міжнародную абарону, але ездзіць на радзіму29

«Чакаем свае кватэры ўжо шосты год». Дольшчыкі мінскага ЖК Smart запісалі відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць