Культура11

На рэстаўрацыю касцёла ў Нясвіжы накіруюць 10 мільёнаў даляраў

У касцёле Божага Цела ў Нясвіжы ідзе рэстаўрацыя. Зараз заканчваецца працэдура выбару падрадчыка для 4-й чаргі рэканструкцыі гэтага каталіцкага храма, піша katolik.life.

Касцёл у Нясвіжы 1593 года пабудовы з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Гэта адзіны рэлігійны аб'ект Беларусі, які знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Храм вядомы як другі ў свеце і першы ва Усходняй Еўропе касцёл у стылі ранняга барока.

Да гэтага на працягу 13 гадоў праводзілася рэстаўрацыя фасадаў храма, якая завяршылася ў 2023 годзе. У красавіку 2025 года пачнуцца падрыхтоўчыя работы па рэстаўрацыі інтэр'ераў. Што менавіта зробяць, у колькі абыдуцца працы і як доўга яны працягнуцца, ці закрыюць касцёл для парафіі і турыстаў — прыводзім самае галоўнае з дакументацыі абвешчанага тэндэру.

Будаўнічым праектам прадугледжаны рэстаўрацыя жывапісу малельнай залы, бабінца, прэсбітэрыя, памяшкання правай сакрыстыі ва ўзроўні першага паверха, хораў, сцен лесвіцы правай сакрыстыі ва ўзроўні другога паверха, рэстаўрацыя алтароў, амбона, аднаўленне люстраў, спавядальні, лавак і іншыя працы. Адзначаецца, што гэты праект з'яўляецца толькі пачатковым этапам навуковай рэстаўрацыі інтэр'ераў.

Агульная працягласць работ складзе 66 месяцаў — пяць з паловай гадоў. Работы плануецца пачаць ужо ў красавіку 2025 года, яны працягнуцца да канца 2030 года.

На рэстаўрацыю будзе выдзелена амаль 34 млн рублёў — гэта больш за 10 млн даляраў па цяперашнім курсе. Ліміт фінансавання на 2025 год складае 1 млн 330 тыс. рублёў.

Нягледзячы на маштабныя працы, храм не плануецца цалкам закрываць для парафіі — а толькі для турыстаў.

Каментары1

  • Ганка
    31.03.2025
    Адкуль у касьцёле люстры? У касьцёлах не бывае люстраў. Бел. люстра = рас. зеркало.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць