Свет22

«ЗША чуюць пазіцыю Расіі». Пасланнік Пуціна распавёў пра вынікі сустрэч у Вашынгтоне

Кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў пракаментаваў вынікі перамоваў у Вашынгтоне і распавёў, што сустрэўся «з ключавымі членамі адміністрацыі» Дональда Трампа. Паводле яго слоў, ЗША «чуць пазіцыю Расіі» і настроеныя на дыялог, піша Бі-бі-сі.

Кірыл Дзмітрыеў

Ён не ўдакладніў, з кім менавіта сустракаўся; неафіцыйна паведамлялася пра сустрэчу Дзмітрыева са спецпасланнікам Трампа Стывам Уіткафам.

«Мы абсалютна дакладна бачым, што адміністрацыя прэзідэнта Трампа, у адрозненне ад прэзідэнта Джо Байдэна, настроена на вырашэнне пытанняў. Яны паводзяць сябе надзвычай паважліва, яны разумеюць пазіцыю Расіі, задаюць шмат пытанняў, знаходзяць кампрамісы. Гэта той дух, стваральны, які зададзены», — сказаў ён журналістам.

Паводле Дзмітрыева, аднаўленне расійска-амерыканскіх дачыненняў было адной з галоўных тэм перамоваў. «Адміністрацыя прэзідэнта Трампа нацэлена на вырашэнне ўсяго спектру пытанняў расійска-амерыканскіх дачыненняў. Безумоўна, яны настроеныя на вырашэнне геапалітычных пытанняў, яны чуюць пазіцыю Расіі па многіх пытаннях», — дадаў ён.

Таксама Дзмітрыеў згадаў пра магчымасць аднаўлення прамога авіязлучэння паміж Расіяй і ЗША, якое было прыпынена на пачатку пандэміі кавіду і не аднавілася з пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

«Фактычна, ідзе праца над аднаўленнем прамога злучэння, і мы спадзяёмся прасунуцца ў гэтым пытанні», — сказаў кіраўнік РФПІ.

Дзмітрыеў сказаў, што на сустрэчах абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў Арктыцы і ў здабычы рэдказямельных металаў, пра што раней згадвалася пасля папярэдніх кантактаў Крамля з адміністрацыяй Трампа.

«Патрэбіцца яшчэ шэраг сустрэч для таго, каб нам вырашыць усе нашы рознагалоссі», — сказаў пасланнік расійскага прэзідэнта.

Кірыл Дзмітрыеў стаў самым высокапастаўленым расійскім чыноўнікам, які наведаў Вашынгтон з пачатку вайны ва Украіне.

Белы дом вынікі перамоваў пакуль не каментаваў. У чацвер агенцтва Bloomberg пісала са спасылкай на крыніцы, што Расія ўсё яшчэ разлічвае на тое, што Дональд Трамп забяспечыць прымальнае мірнае пагадненне ва Украіне, але гатовая працягваць вайну, калі перамовы праваляцца.

Паводле суразмоўцаў выдання, Крэмль не хвалюе пагроза Трампа ўвесці другасныя санкцыі супраць пакупнікоў расійскай нафты ў выпадку адсутнасці прагрэсу ў пытанні спынення агню.

Памочнікі Трампа, уключаючы Стыва Уіткафа, таксама выказвалі аптымізм адносна прагрэсу ў перамовах з Расіяй. Пры гэтым пра канкрэтныя крокі ў напрамку мірнага ўрэгулявання ў апошнія дні не паведамлялася.

«Белы дом імкнуўся дасягнуць пагаднення аб перамір’і да 20 красавіка, але цяпер гэтая мэта здаецца малаверагоднай, а размовы пра магчымы хуткі саміт паміж Трампам і Пуціным апошнім часам сціхлі», — піша Bloomberg.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія «аддала б перавагу працягнуць пэўныя ўзаемныя намаганні па пошуку ўрэгулявання».

«Усе аддалі б перавагу не сварыцца, а размаўляць, і не толькі размаўляць, але і быць пачутымі — вось што мы маем з цяперашняй амерыканскай адміністрацыяй», — сказаў Пяскоў.

Bloomberg нагадвае, што хоць Расія прасоўваецца наперад на полі бою і мае перавагу ў жывой сіле і ўзбраеннях перад Украінай, заходнія аналітыкі кажуць, што яна нясе велізарныя страты.

Як паведамляе NBC News са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі, найбліжэйшае атачэнне Трампа раіць яму адмовіцца ад размовы з Уладзімірам Пуціным, пакуль расійскі прэзідэнт не возьме на сябе абавязацельствы па поўным спыненні агню.

У нядзелю Трамп сказаў NBC News, што плануе пагаварыць з Пуціным на гэтым тыдні, нагадвае Reuters.

Каментары2

  • Darkness
    04.04.2025
    арда купіла з патрахамі у́сіх палітыкау́ Сьвету
  • Не только слышат
    04.04.2025
    Не только слышат, но уважают.
    Под тарифы и пошлины не подвели, хотя грозились.
    Заранее отдали 20% территории Украины.
    Успешно договариваются и налаживают совместный схематоз.
    Такое впечатление, что введение тарифов и пошлин, разработаны в Кремле, а Дмитриев приехал за отчётом и с инспекцией.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана1

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

Новы прарэктар па бяспецы пратрымаўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўсяго дзевяць месяцаў1

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы2

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай12

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы1

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана1

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць