Каментары да артыкула

Усе згубілі на абвале рынкаў, адзін Бафет зарабіў. У чым сакрэт?

  • .
    06.04.2025
    «Калі мы не спажываем, а рэінвестуем — гэта і ёсць капіталізм. Са сваімі недахопамі, але з унікальнай здольнасцю ствараць эканамічныя цуды»

    Сакрэт цуда ў тым, што акцыянеры не атрымліваюць дывідэнды?
    І ў чым сэнс такога капіталізму, глядзець на лічбы і не атрымліваць нічога з таго?
  • .2
    06.04.2025
    ., Смысл в том что "перекладывая" средства с умом, ты можешь увеличивать сумму средств, причем быстрее чем их будет сжирать инфляция,
  • Эканоміка
    06.04.2025
    ., менавіта так, бо той, той хто інвестуе ў акцыі , а не разглядае іх у якасці рэнты, - плануе зарабіць на розніцы когштаў набыцця і продажу. Калі кампанія рэінвестуе - яе рынкавы кошт расце і інвестар можа прадаць акцыі (ці іх частку) ў пэўны момант. А калі кампанія выдаткоўвае ўсе прыбыткі ў дывідэнды - ёй няма з чаго расці.
  • .
    06.04.2025
    Я разумею сэнс яго працы і інвестыцый.
    Тут пра яго вядомую фразу пра дадатковы "цуд", які з'яўляцца, калі не плаціць дывідэндаў. Іншыя іх плацяць і таго "цуду" няма.
    Пры гэтым ён сам любіць іх атрымліваць. Можна пачытаць "Buffett's Love of Dividends is a One-Way Street".
  • .
    06.04.2025
    Чаму "усё"? Звычайна нейкую частку пачынаюць пускаць на дывідэнды, калі эканоміка прадпрыемства ўжо дазваляе. Бо ў тым і быў сэнс тых акцый.
    А калі нічога не пускаць, то неяк тупа, на мой погляд, называць гэта "эканамічным цудам".
  • Эканоміка
    06.04.2025
    ., ну, гэта звычайна вырашае рада дырэктараў. Звычайна выкарыстоўваць акцыі як рэнтны прыбытак - гэта мае сэнс толькі для мажарытарыяў, а у фондзе Бафета большасць акцыянераў мінарытарыі і гэта хэдж- то бок ён апрыёрна не мае звышпрыбыткаў. Можна раздаць кожнаму мінарытарыю па даляру, а сэнс? Хочаце атрымаць адразу шмат - набывайце акцыі стартапаў ))) але там і рызыкі іншыя.
  • .
    06.04.2025
    Здаецца, каментатары не разумеюць (або я не так пішу), што мне не падабаецца празмерны пафас выразаў "амерыканскі (эканамічны) цуд" і "[сапраўдны] капіталізм" у кантэксце яго фразы пра даволі банальную эканомію на нявыплаце дывідэндаў.
  • Эканоміка
    07.04.2025
    ., дык у тым і справа, што гэта не эканомія, а мадэль бізнэса. Хэдж-фонды маюць асноўная мэтай захаванне сродкаў ад інфляцыі праз інвеставанне. Таму добры (надзейны) фонд не інвестуе ў звышпрыбытковыя і рызыкоўныя праекты (гэта не значыць, што ім забаронена і гэта ўвогуле ні ў якім выпадку не магчыма, але як правіла). А цуд тут у тым, што ўсе страцілі, а Бафет зарабіў. ))))) а больш ніякага цуду - звычайны капіталізм.
  • .
    07.04.2025
    ., я самы разумны, іншыя каментатары заўсёды не разумеюць, я самы разумны, усе іншыя - дурні!
  • Які сэнс
    06.04.2025
    Вось гляджу на гэтага 94-х гадовага дзеда, у якога 300 мільярдаў на рахунку. Навошта яны яму? Гэта такі абсурд, гэтыя паразіты настолькі бессэнсоўныя, што нават на прыканцы жыцця не хочуць рабіць нічога добрага, так і пайдуць ў труну з гэтымі грашыма. А колькі ўсяго можна было б зрабіць карыснага..
  • .
    06.04.2025
    А дачытаць артыкул?
  • Кола Гісторыі
    07.04.2025
    Дабрачынныя фонды гэта перш за ўсё дзеля аптымізацыі падаткаў

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць