Каментары да артыкула

Telegram заблакаваў расійскі інсайдарскі канал з мільёнам падпісчыкаў па патрабаванні расійскіх уладаў

  • .
    07.04.2025
    Яшчэ адзін повад задумацца пра альтэрнатыву тэлеграму тым беларускім структурам, у якіх гэта адзіны спосаб камунікацыі з людзьмі і/або арганізацыі працоўных чатаў.
  • Дзе прозвішча?
    07.04.2025
    А хто заснавальнік канала?
  • Хамячкам баранчыкам
    07.04.2025
    А дзе ўсе тыя адэпты “бяспечнага дураўскага тэлеграма”, якія яшчэ пару месяцаў таму апраўдвалі ды ўсяляк абаранялі тут у каментарах Дурава і яго “бяспечны” тэлеграм? Я яшчэ паўгады таму пісаў пра розныя прэцэдэнты, што Дураў ужо не раз ішоў на супрацу з арабскімі і расійскімі структурамі, блакуючы розныя няўгодныя, апазіцыцныя ці ўкраінскія каналы. У той час як крамлёскія шавіністычна-імперскія каналы, якія адкрыта заклікаюць забіваць украінцаў ды ісці вайной супраць іншых краін і народаў, такія каналы Дураў і блізка не блакуе. Не дарма ж ён болей за 10 разоў сакрэтна лётаў у рф пасля пачатку вайны, што стала вдома пасля злітых расійскіх баз. Хоць Дураў нахабна хлусіў, што ён быццам бы не быў у рф пасля 2018 году. Для наіўных, Дураў будуе вам чарговы укантакце, каб як баранчыкаў вас там кантраляваць. Якая можа быць бяспека, якая грунтуецца толькі на гарантыях расійскага мільярдэра Дурава? Дарэчы, гэта і камень у бок незалежных беларускіх СМІ, якія пасля 2020 года амаль загналі ўсю сваю аўдыторыю ў тг. Гэта як паставіць усе свае грошы на zero ў расійскім казіно з крамлёскімі маклерамі.
  • .
    07.04.2025
    Вас штурхалі не за "праўду" (як зараз самавыхваляецеся), а за папулізм, танную канспіралогію і тэхнічную непісьменнасць у канкрэтных аргументах.

    У вас Discord і WhatsApp былі бяспечней толькі таму, што іх блакавалі ў РФ. Хаця яны маюць свае праблемы і гісторыю ўзломаў. А Telegram пазбег блакіровак у РФ за кошт вялікай колькасці проксі сервераў, якія купляліся ў аблоках, а таксама ставіліся самімі людзьмі.
    У вас Telegram нібыта зроблены для ФСБ, хаця для апісання таго, што адбываецца ўсю яго гісторыю, куды лепш падыходзіць версія "Telegram зроблены для грошай, а блакіроўкі і мадэрацыя - толькі каб усядзець на двух зэдліках".
    Аднаўленне выдаленых публічных паведамленняў таксама ў вас канспіралогія, хаця даўно існуюць сэрвісы тыпа tgstat і telemetr, і ўвогуле скрэйпінг (збор даных) рабілі ва ўсіх сацсетках. Маніпуляцыі на папярэдніх выбарах Трампа рабілі пасля збору і аналізу даных фэйсбука.

    Шукалі праблемы там, дзе няма, а там, дзе ёсць, не бачылі.
    І нарэшце вось гэта вось: "хамячкам", "баранчыкам". Азаронкаўшчына.
  • Имя
    07.04.2025
    Любой централизованный мессенджер не может быть безопасным по определению. Очнитесь, граждане. Если в инфраструктуре мессенджера есть единая точка контроля, как правило, это несколько серверов, подконтрольных авторам - можно даже не заикаться некоей безопасности.

    Jami пока выглядит наиболее адекватной заменой TG.
  • .
    07.04.2025
    Jami - гэта распрацоўка спецслужб, не вядзіцесь на гэты камент. Ну а тое што Дураў з Telegram супрацоўнічае з ФСБ — гэта ўжо даўна не навіна. Шукайце з сябрамі нешта іншае і пераходзць дзеля бяспекі, хаця б той жа Whatsapp, у ім ужо даўна аўтавыдаленне ё, і ФСБ ён непадкантрольны, максімум ФБР, але для беларусаў ФБР бяспечней чым ФСБ)
  • .
    07.04.2025
    Адкуль інфармацыя пра Jami і спецслужбы? Хутка не знайшоў, нават на ўзроўні ўкідаў.
    Пра ўзровень супрацоўніцтва пісаў вышэй мясцоваму "антыбаранчыку".
    WhatsApp - толькі як прамежкавы варыянт, бо павінны ўжо разумець пра рызыкі прывязкі мэсэнджэра да нумара тэлефона. І краіна распрацоўшчыка ЗША заўсёды лічылася горшай для прыватнасці (па параўнанню з Еўропай). Да таго ж бягучая турбулентнасць ў кіраўніцтве і бяспецы ў ЗША прымушае яшчэ больш задумацца.
  • хамячкам
    08.04.2025
    ., у вас здарыдася раздваенне)
  • Федзя
    07.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беспавело
    07.04.2025
    Потому что дуровское очи-ко уже не то что форточка, а двери в замке
  • ЦукеркаБерх
    07.04.2025
    Таки Дуров уже показал всем, как эффектно производить камин-аут
  • Дудараў
    07.04.2025
    Толькі xmpp
    Толькі hardcore
  • Агент правакатар
    07.04.2025
    Агент Пазьняк прапаноувау рэгiстравацца у тэлеграмаускiх планах перамог

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць