Грамадства33

У Беларусі на чатыры шлюбы прыходзяцца тры разводы

Нацыянальны статыстычны камітэт падзяліўся статыстыкай за 2024 год па шлюбах і разводах сярод беларусаў.

У Беларусі жанчыны ўпершыню выходзяць замуж у сярэднім у 26,7 года, а мужчыны — у 28,9 года. Год таму было 26,5 і 28,8 года адпаведна.

Усяго ў 2024 годзе ў краіне было зарэгістравана больш за 46 242 шлюбы. З іх упершыню звязалі сябе шлюбам 28 146 жанчын і 29 776 мужчын. Нават ва ўзросце старэй за 65 гадоў знайшлі сваю любоў і зарэгістравалі адносіны 633 жанчыны і 944 мужчыны.

У той жа час распалася 34 866 шлюбаў. Найчасцей разводзіліся тыя пары, якія былі сям’ёй ад 1 года да 4 гадоў: усяго такіх было 8701. Нямала сужэнцаў «не сышліся характарамі» і пасля 20 гадоў афіцыйнага сумеснага жыцця — 5472 пары.

1307 замежніц выйшлі замуж за беларусаў. На першым месцы па колькасці — расіянкі (956), за імі ідуць украінкі (149) і грамадзянкі Казахстана (32). Замыкаюць пяцёрку нявесты з Літвы і Латвіі.

У той жа час беларускі сталі жонкамі 1856 замежнікаў. Найчасцей гэта былі грамадзяне Расіі (957), Літвы (73) і Турцыі (69). Таксама ў топе сярод жаніхоў — грамадзяне Украіны і Казахстана.

Каментары3

  • Anatol Starkou
    09.04.2025
    Когда я женился в Минске в 1977 были в среднем две свадьбы и один развод.
  • даведка
    09.04.2025
    В провинции ситуация гораздо хуже: разводов уже больше, чем заключают браков.
    Началось это после выборов 2020 г., из-за чего последнее время ЗАГСы вообще перестали публиковать в местной прессе статистику о количестве браков и разводов.
    По электронному расписанию судебных браков (до его отключения) было видно, что в один день в судах небольших районов могли рассматриваться гурбой по много пар, имеющих несовершеннолетних детей, а в течение двух дней на неделе количество разводов могло достигать 10-12. Особо занимательно было потом читать судебные постановления по делам, в которых разводились жёны с высокопоставленными силовиками, в том числе руководящего состава СК...
  • скрепы работают на всю мощь
    09.04.2025
    Всё и в лучших традициях скреп скотного двора русского мира.
    Мыше браття навек.

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?2

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі жабрак з праказай аказаўся ўладальнікам нерухомасці, аўтамабіля і бізнэсу2

Аўтарытарны рэжым, бульба, чырвона-зялёны сцяг і Алексіевіч. Як маладыя людзі з розных краін бачаць Беларусь і беларусаў8

Трамп прызнаўся, што Мадура захапілі пры дапамозе сакрэтнага дыскамбабулятара15

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная2

У Беларусі пабудавалі дзіцячы садок у стылі Lego ФОТЫ4

У Расіі паляўнічы застрэліў сам сябе, падаючы са снегаходу8

У Віцебску аварыя на вадаправодзе, некалькі дамоў засталіся без вады

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»1

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?2

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць