Свет88

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы

Новы праект мірнай дамовы, прапанаваны прадстаўнікамі Дональда Трампа, прадугледжвае прызнанне Крыма часткай Расіі і замацаванне лініі фронту, што дазволіць Пуціну захаваць амаль усе захопленыя тэрыторыі. Украіна ж, паводле ўмоў, не атрымае амаль ніякіх выразных гарантый бяспекі ад ЗША.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа генерал Кіт Келаг сустракаюцца ў Кіеве, 20 лютага 2025 г. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Паводле плана, пра які пішуць адразу некалькі заходніх СМІ, у тым ліку The Telegraph, і які будзе абмяркоўвацца ў Лондане ў сераду, ЗША прапануюць мірнае пагадненне, якое прадугледжвае прызнанне Крыма расійскай тэрыторыяй, а таксама фактычную легітымацыю кантролю Расіі над іншымі акупаванымі тэрыторыямі, уключаючы часткі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Асноўныя пункты плана

Украіна павінна адмовіцца ад імкнення да ўступлення ў НАТО, але захоўвае права далучыцца да Еўрасаюза.

Прызнанне ЗША Крыма як тэрыторыі Расіі.

Замацаванне цяперашняй лініі фронту, што дазволіць Расіі захаваць большую частку захопленых тэрыторый.

Расія аддасць два невялікія рэгіёны ва Украіне, а таксама забяспечыць доступ да вусця Дняпра і часткова выведзе войскі з Херсонскай вобласці.

Запарожская АЭС пераходзіць пад кантроль ЗША, адбываецца энергетычнае супрацоўніцтва ЗША з РФ, а амерыканскія кампаніі атрымліваюць доступ да карысных выкапняў Украіны.

ЗША здымуць усе санкцыі супраць Расіі і пачнуць новы этап супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.

План падрыхтаваны генералам Кітам Келагам і яго калегам Стывам Уіткафам, які плануе прэзентаваць яго Пуціну пасля рэакцыі Кіева. Аднак украінскія ўлады скептычна настроены і не чакаюць заключэння дамовы ў Лондане. Указваецца, што нават і Уладзімір Пуцін можа не пагадзіцца на частковую здачу тэрыторый.

Акрамя таго, паводле канстытуцыі Украіны, перадача тэрыторыі магчымая толькі праз рэферэндум, але ва ўмовах ваеннага становішча такія рэферэндумы забаронены.

Брытанскі прэм’ер Кір Стармер раней заяўляў, што ніводзін еўрапейскі кантынгент не можа быць накіраваны ва Украіну без гарантый бяспекі з боку ЗША, але прапанаваны план не ўтрымлівае такой гарантыі.

У той жа час выданне Axios піша, што Украіна гатовая абмеркаваць сёння 30-дзённае спыненне агню, але не прымае мірны план Трампа. ​

Каментары8

  • Трамп адчайна пытаецца хутка вызваліць рукі
    23.04.2025
    цікава для чаго.
    Мо іран сабраўся бамбіць
    А мо кітайцаў ад Тайваня адпужваць.
  • Trampynia
    23.04.2025
    Ok, Mr. Trump - your plan sound so absurd, that it is clear that you don't want anyone to agree upon it.
  • восхитительно
    23.04.2025
    Восхититильно-лапидарно, но очень гешефтно,для карманов семьи трампа и его приближенных....

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне72

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна35

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі23

Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам4

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць