Беларуская чыгунка паведамляе аб увядзенні з 1 мая зніжкі ў 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній.

Гэтыя ўмовы распаўсюджваюцца толькі на цягнікі эканомкласа (электрычкі).
У цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній льготы не дзейнічаюць.
Зніжкі традыцыйна ўводзяцца на перыяд сельскагаспадарчых работ — з 1 мая па 31 кастрычніка.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары