Каментары да артыкула

«Прычын замарожваць будоўлю няма». Чыноўнікі сустрэліся з пратэстоўцамі супраць вадасховішча для адкідаў пад Жодзіна

  • .
    25.04.2025
    Ключавое тут тое, што гэтую спробу пабудаваць сажалкі-адстойнікі робяць супрацьзаконна. Меркавана атрымалі дазвол зверху на "часам не да законаў".

    1. Не прайшло грамадскае абмеркаванне справаздачы аб Ацэнцы Ўплыву на Навакольнае Асяроддзе (АУНА, рус. ОВОС).
    2. Працы вядуцца без выдзялення зямельнага ўчастка. Фармальна-фактычна гэта самазахоп зямлі.

    Людзі маглі казаць на сустрэчы пра тое. Як і пра пах ад новага аб'екта.
    Аднак уладная жоўтая прэса пра тое не піша. Іх падыход звычайны: супраць неадэкваты, большасць змірылася. "Некоторые старались перекричать директора предприятия, высказывали свое «компетентное» мнение: каким будет новый объект, нужен ли он вообще. Но большинство все-таки приняли услышанное к сведению."

    Перад тым, у ноч на 24 красавіка знік і чат-канал, у якім жыхары абмяркоўвалі будаўніцтва. Перад тым паказвалі, што подпісы дайшлі да Качанавай і АП, абвясцілі жывую сустрэчу з жыхарамі двух суседніх ад сажалкі вёсак. Таксама (як і ў ДоЛГБ) быў вечар сумнёваў, адчыняць чат і ў якім выглядзе. Праводзілі апытанкі, адказвалі на пытанні праз новы чат-бот. І ўсё.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць