Каментары да артыкула

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%

  • Хто гэтыя людзі?
    30.04.2025
    ...чаму мне навязваюць з-за паскудства з Хітразачосаным незразумелых людзей?
    У 2020 - галасавалі СУПРАЦЬ а не ЗА...
    Як задаўбалі журналісцкія фэйкі.
  • 537 чалавек,
    30.04.2025
    з якіх 358 — беларусы замежжа. Рэкрутацыя адбывалася праз чат-боты ў «Тэлеграме» і «Вайберы»

    і цікава - хто гэтыя людзі? можа гэта зацікаўленыя, якія галасавалі самі ж за сябе
  • ну
    30.04.2025
    Хто гэтыя людзі?, ну. Пазняка ведаю. Латушку таксама - як былога лукашэнкаўскага міністра, потым сасланага ў паслы. ну пра Вячорку яшчэ нешта чула
    астатніх - не
  • Янка
    30.04.2025
    Хто гэтыя людзі?, растлумачце, чаму тады ў 2020 галасавалi "супраць" праз галасаванне менавіта за Ціханоўскую, а не за Канапацкую альбо Черачня? Альбо не супраць усіх, што таксама было магчымым? Можа таму, што давяралі, што Ціханоўская насамрэч нешта станоўча зменіць? І чаму тады, калі ў 2024 Латушка прапанаваў галасаваць супраць усіх, а Кныровіч - па прыколу за Гайдукевіча, тыя ініцыятывы не ўзляцелі?
  • Байкот
    01.05.2025
    Хто гэтыя людзі?, кожныя "выбары" пры Лукашэнку скончваюцца падманам грамадства ў розных варыянтах.
    Таму Зянон Пазьняк і кажа, што не трэба ўдзельнічаць у гэтым махлярстве, а трэба байкатаваць.
    Не паслухалі мы Пазьняка, цяпер маем вось гэта вось усё. І нічым ужо не дакажаш, што мы галасавалі СУПРАЦЬ а не ЗА...
  • Неяк так
    30.04.2025
    Янка, калі, як вы лічыце "давяралі, што Ціханоўская насамрэч нешта станоўча зменіць", а яна нічога станоўча не змяніла, а стала нашмат горш, чым было да яе, і калі замест таго, каб выйсці да народа і быць з народам, яна абрала пайсці ў кабінет да Ярмошынай, там атрымала дазвол на выезд і з'ехала за мяжу, то атрымліваецца, што яна падманула тых, хто ёй давяраў..
  • жэстачайшэ
    30.04.2025
    Янка, таму што прыказана было галасаваць за ціханоўскую
  • Пытанне
    30.04.2025
    Янка, Света скарысталася папулярнасцю свайго мужа. Яна ішла пад лозунгам "я іду замест майго мужа".
    Скажыце, калі Сяргей Ціханоўскі выйдзе з турмы па амністыі, Света перадасць яму паўнамоцтвы прэзідэнта? Ці нават свайму мужу, замест якога яна ішла, не перадасць?
    І будзе, як яна заявіла перад выбарамі 2025, займаць пасаду прэзідэнта-электа столькі гадоў, колькі Лукашэнка будзе сядзець ва ўладзе?
  • Тлумачу
    30.04.2025
    Янка, калi б Чэрачэнь (хтоб гэта ня быў) з'яўлялся жонкай вядомага блогера-кандыдата, то пасля арэшту апошняга, галасавалi б за яго. Зразумела?
  • Жора
    01.05.2025
    Янка, таму што Ціханоўская абяцала правесці новыя выбары - без спойлераў як Канапацкай і Чарэчань (бо ў сапраўдных выбарах ім не было б што лавіць), і без сябе самой таксама. Тэхналогія ператварэння "супраць" у "за" досыць прымітыўная. Добра спрацавала з замежнікамі, якім толькі карцінку масавых пратэстаў пакажы і прад'яві "лідара". Наконт "супраць усіх": пэўна той, хто мог бы абраць такі варыянт, зрабіў тое ў папярэднія разы (у 2015, 2010, 2006, 2001...) і таму ніякіх ілюзій наконт 2020 не меў, а таму і час на паход на "выбарчы участак" не выдаткоўваў. Што яшчэ патлумачыць?
  • 100%
    01.05.2025
    Тлумачу, 100% так і было б. Подпісы збіралі ўвогуле за кардонную жанчыну. Ніхто не бачыў саму Ціханоўскую. Насілі і ставілі яе фота на падстаўцы.
  • З глыбіні народа
    01.05.2025
    Байкот, так як і вы думае большасць беларусаў.
  • а вот и обоснование распилов
    30.04.2025
    А чему именно они доверяют? Новогодним обращениям? Это ж единственное, что офис производит
  • Кальян
    30.04.2025
    а вот и обоснование распилов, А какая тебе разница? Людям доверяют. Твоему не доверяют
  • Кальян
    30.04.2025
    Светлана - умничка! Сектанты - скрытые лукашисты
  • элегантная
    30.04.2025
    яшчэ адна 80% )
  • Лявон
    30.04.2025
    элегантная, гэта нейкая магічная лічба для самавызначаных
  • элегантная
    30.04.2025
    Лявон, можа таму, што "8", калі павярнуць на 90°, атрымаецца ∞ знак бясконцасці ? абедзве ж хочуць правіць вечна )
  • Гойдазаўр
    30.04.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Коваль
    30.04.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • --
    30.04.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Зеня
    30.04.2025
    А я? Я ж сябар Лукі і вішаваны ім, давярайце лепш мне.
  • Беларус
    30.04.2025
    Давяраю толькі Пазняку
  • Галоперидол
    30.04.2025
    Беларус, лапидарно соболезную
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    30.04.2025
    Беларус, Пазьняк без фінансавых рэсурсаў зрабіў больш, чым усе гэтыя
    офісы з іх сотнямі мільёнаў долараў і міжнароднымі сустрэчамі.
    І гэта прымэ тым, што кдб-фсб прыкладае пастаянныя высілкі, каб знішчыць усе ініцыятывы Пазьняка.
  • Др
    30.04.2025
    Калі для дэмакратычных беларусаў лепшая палітычная кандыдатура гэта пані Ціханоўская - гэта дрэнны паказчык! Яна можа і не благая, але ж яўна не самая лепшая, з такімі беларусамі "Новую Беларусь" не пабудаваць(
  • Гигин
    30.04.2025
    Сейчас у Зеноновских сектантов подгорит - опять большинство недальновидно не разделяет их безумные идеи.
  • ой
    30.04.2025
    Гигин, и не говорице! печалька)))
  • Найперш не галасі!
    30.04.2025
    Гигин, не, ужо не падгарыць.))
    Зянона спісалі. Не спрацавала.
    Цяпер на ролю ледакола ўжо поўным ходам цягнуць Сіўчыка.
  • Брэст
    30.04.2025
    супадае з маімі эмпірычнымі назіраннямі, так
  • Старость не радость
    30.04.2025
    Молодые вдуют любому
  • Дуло
    01.05.2025
    Старость не радость, Пока получилось только вдуть самим себе.
  • Федя
    30.04.2025
    Какой-то рейтинг странный, наверное выборка опрашиваемых имеет некую специфику. Потому что я, например, как и большое количество моих знакомых, кто интересуется политикой и оппозицией - больше никому не доверяют, кроме Вячеслава Сивчика.
    А в материале опять видим цифры рейтинга, как у кое-кого несменяемого.
  • Юра Метан
    30.04.2025
    Какой то междусобойчик для своих. Есть много политических деятелей с заслугами и идеями поинтереснее. Например, Сивчик тот же.
    Плюс, справедливо было бы включать представителей старой генерации, многие из них ещё в теме: Милинкевич, Санников, Шарецкий.
    Можно по разному относится к этим людям, но делать опрос с придворным пулом - напоминает дроздовские соцопросы.
  • Stephen MacManus Pasadena
    30.04.2025
    потым ня плачця , шанцау́ ня будзе ✌️
  • Лёлік з-пад Лімасола
    30.04.2025
    як заўсёды пад артыкуламі пра Ціханоўскую набягаюць боты і пачынаюць расказваць старыя казкі)
    класіка!
  • 80% и синие пальцы
    30.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Гаротная
    30.04.2025
    Зямелька
  • Мх
    30.04.2025
    "рабіў даследаванне прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства." //// Ну,ну... "кабінет" і сям'я членаў "кабінета"?
    " Колькасць апытаных — 537 чалавек, з якіх 358 — беларусы замежжа. Рэкрутацыя адбывалася праз чат-боты ў «Тэлеграме» і «Вайберы»." //// З такімі ўмовамі апытання Лукашэнка мае 80% даверу (калі зрабіць апытанне сярод яго аховы і членаў сям'і), а фактычна 500 чалавек пра гэта і ёсць. З улікам таго, што чат боты часта ці махлярскія, ці люді проста "на ўсякі выпадак" адкажуць так як трэба.
  • Найперш не галасі!
    30.04.2025
    Мх, ай.. не галасі!
    Канечне, гэта спецыфічнае апытанне. Апытанне сярод тых, хто непасрэдна ў тэме.
    І паказвае адсотак даверу да таго, хто працуе ў тэме.
    Якая праца, такі і адсотак даверу.
  • Я так думаю
    30.04.2025
    Мх, пасля ўсіх правалаў розных чат-ботаў ад праофісных структур наўрадці хтосьці будзе адчыняць тыя чатботы. Асабліва тыя, хто ў Беларусі.
    Так што хутчэй за ўсё адказвалі свае людзі.
  • Цікава
    30.04.2025
    Чаму мяне ніколі не чытаюць, якія апытанне. Дзе усе гэтыя междусабойчыкі адбываюцца, хоць бы раз пабываць
  • на першым мейсцы Лiтвiны!!
    30.04.2025
    на першым мейсцы Лiтвiны!!
    таму што гэта нац iдэя - сутнацсь душа гiсторыя надзея каранi розум памяць народа. Нам не трэба прызнанне - у няма грантау. Мы пераможам!!
  • Літвін
    30.04.2025
    на першым мейсцы Лiтвiны!!, Бог нам радзіць!
  • FF
    30.04.2025
    Шаноўная рэдакцыя! Загаловак хлуслівы і маніпулятыўны. Давяраюць хто? У чытача складзецца ўражанне, што беларусы. І толькі меншасць, якая зойдзе ў тэкст прачытае, што прадэмакратычна настроеныя беларусы, ды яшчэ і большасць з іх эмігранты.

    Калі ж браць усіх беларусаў, cумняюся, што нават у спадарыні Святланы будзе хаця б 40 адсоткаў. Пра іншых і казаць няма чаго
  • Отец Засандалий
    30.04.2025
    Рекомендую проверить контакт с реальностью.
  • Хворбз
    30.04.2025
    Ну ашалець якое сур'ёзнае "апытаньне",а "апытальшчыкі" якія аўтарытэтныя!
  • Нейкая маніпулятыўная апытанка
    30.04.2025
    Чаму ў раздзеле Ініцыятывы" ёсць пункт "Карыснасць". А ў раздзеле "Палітычныя структуры і групы" пункту "Карыснасць" няма?
    Па ацэнцы грамадствам карыснасці як распалажыліся палітычныя структуры?
  • Нейкая маніпулятыўная апытанка
    30.04.2025
    Колькасць апытаных — 537 чалавек.
    З іх пра офіс Ціханоўскай ведае 91.3% = 490 чалавек. Не ведае 47 чалавек.
  • Капытко
    30.04.2025
    А почему Вызвольнага Руха Зянона нет с списках?
  • Літвін
    30.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • не разумею
    30.04.2025
    як можна давяраць ціханоўскай пасля 2020-га і наступных год? ні разу не кінула, не?
  • Факт зафіксаваны
    30.04.2025
    не разумею, нават сваіх найбліжэйшых паплечнікаў, якія ў 2020м ёй актыўна дапамагалі - бабарыкінцаў і Цапкалаў - Света кінула: у свой офіс і кабінет не ўзяла ніводнага з іх.
  • не разумею
    30.04.2025
    з Веранікай нават непрыгожа паругалася прылюдна на сцэне
  • Ігрэк
    30.04.2025
    Ягорава ўвогуле выкрэсьлівайце. Гэта ён больш за ўсіх "тапіу" за тое, каб перавыбраць кагосьці замест Ціханоўскай.
    Калі расея дамагалася перавыбараў ва Украіне (зразумела навошта), фармулеўкі і метады былі такія жа самыя.
    Зразумела, што крэмаль і дразды хочуць знынуць сімвалы змаганьня Беларусі і Ўкраіны, бо безь іх тое, што дасягнута і захавана можа абрынуцца. Таму, такія як Ягораў альбо прыстасаванцы, альбо карысныя ідыёты, альбо....
  • Жора
    01.05.2025
    Ігрэк, некарэктная параўнанне. Ува Ўкраіне - вайна, і выбары там правесці аб'ектыўна немагчыма. Выбары новай умоўнай Ціханоўскай на "месца Ціханоўскай" правесці пры жаданні нічога і ніхто не замінае. Даказана "выбарамі" у Каардынацыйную Раду.
  • .
    01.05.2025
    У Беларусі не можа быць прасцей з выбарамі, бо ў адрозненне ад Украіны няма падтрымкі дзяржавы, якая арганізуе выбары.
    Параўнанне з КР некарэктнае, бо выбарчы камітэт Рады і не разлічваў на аналагічнае па ахопу прадстаўніцтва выбаршчыкаў.
  • Уражанне
    30.04.2025
    Такое ўражанне, што зроблена маніпуляцыя, каб адсунуць каардынацыйную раду, за якую, на мінутачку, прагаласавалі рэальныя людзі, на рэальных выбарах у колькасці 6723 чалавек. Прагаласавалі ўсе жадаючыя, хто рызыкнуў прадставіць свае пашпартныя дадзеныя.
    А не 537 чалавек у нейкім чат-боце. Пра які ніхто не ведае.
    Няхай офіс, наў і кабінет правядуць такія ж выбары, якія правяла КР, і тады пабачым, у каго сапраўдная падтрымка і колькі яе.
  • .
    30.04.2025
    Падлічыў рэйтынг Недаверу.
    Недавер = (1 - Давер/Вядомасць) * 100%
    Сутнасць лічбы: доля з тых, хто ведае палітыка, аднак не давярае яму.

    Азараў: 91.3%
    Краўцоў: 81.8%
    Ягораў: 81.3%
    Пазняк: 80.2%
    Пракоп'еў: 67.4%
    Зазулінская: 61.1%
    Сахашчык: 56.3%
    Жываглод: 53.9%
    Кавалеўскі: 53.3%
    Гарбунова: 52.0%
    Вячорка: 46.8%
    Латушка: 27.3%
    Ціханоўская: 11.71%

    Палітычныя структуры і групы

    Вераніка і Валерый Цапкала: 89.9%
    Каардынацыйная рада (КР): 55.1%
    Штаб Віктара Бабарыкі: 53.5%
    Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК): 39.1%
    Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ): 37.1%
    Офіс Святланы Ціханоўскай: 15.5%

    Ініцыятывы (па аналогіі, рэйтынг Некарыснасці)

    ByPol (прадстаўнікі: Аляксандр Азараў, Станіслаў Лупаносаў): 52.7%
    BelPol (прадстаўнікі: Уладзімір Жыгар, Аляксандр Кабанаў, Мацвей Купрэйчык, Андрэй Астаповіч): 25.3%
    “Сумленныя людзі”: 22.8%
    BySol: 15.3%
    Полк імя Кастуся Каліноўскага: 11.3%
    INeedHelpBY: 5%
    “Кіберпартызаны”: 3.7%
    Праваабарончы цэнтр “Вясна”: 3.4%

    Cайт для сяброўства з палітвязнямі Politzek.me:
    Дадатак "Свае" (раней "Новая Беларусь"):
    “СтопПрапаганда”:
    Ініцыятыва "Вольныя":
    Гэтыя 4 ініцыятывы не ўлічваў ў (анты)рэйтынгу, бо іх лічаць карыснымі больш людзей за тых, хто іх ведае. Або памылка, або былі выбаршчыкі з логікай: "Не ведаю, што гэта, аднак карысна!". Можна лічыць Некарыснасць = 0%.

    З інфаграфікай было б значна наглядней, аднак фармат каментара такое не дазваляе.
  • Рэйтынг карыснасці
    01.05.2025
    ., цяпер давайце рэйтынг карыснасці для ўсіх вамі пералічаных.
  • Нестыковачка
    01.05.2025
    ., нестыковачка ў вашым "рэйтынгу".
    Офіс Святланы Ціханоўскай: 15.5%,
    а ўдзельнікі офісу
    Зазулінская: 61.1%
    Кавалеўскі: 53.3%
    Гарбунова: 52.0%
    Вячорка: 46.8%
    Ціханоўская: 11.71%

    Па вашым рэйтынгу практычна ўсе офісныя (акрамя кіраўніцы офіса) маюць рэйтынг недаверу ад 46.8 да 61.1%.
    А ў выніку офіс у цэлым чамусьці набірае 15.5%.
    Гэта як?
  • .
    01.05.2025
    У сыходных даных пытанне пра карыснасць ёсць толькі ў дачыненні ініцыятыў.

    Раю ў наступны раз трохі думаць, а таксама выкарыстоўваць ветлівыя формы зваротаў замест патрабаванняў не па адрасу.
  • Рэйтынг карыснасці
    01.05.2025
    ., а чаму пытанне пра карыснасць ёсць толькі ў дачыненні ініцыятыў, а ў дачыненні да палітыкаў няма?

    Раю ў наступны раз трохі думаць, чаму апытанка зроблена менавіта так, каб не ацэньваць карыснасць дзеянняў палітыкаў.
    (Бо лічбы могуць не спадабацца).
  • Так і запішам
    01.05.2025
    ., так і запішам: карыснасць нуль, таму пытанне пра карыснасць ў дачыненні да палітыкаў нават не сталі ўключаць у апытанку.
  • .
    01.05.2025
    Чаму "Муму" напісаў Тургенеў, а помнік Пушкіну? Вы верагодна вырашылі прабіць лбом сцяну, паўтараючы бязглуздыя прэтэнзіі.
    1. Не я ствараў апытанку, таму пытанне не па адрасе.
    2. Маё паведамленне тычыцца недаверу, а не карыснасці.
  • .
    01.05.2025
    Пішы, што жадаеш, кантора. Як на допыце: сам прыдумаў, сам выкрыў.
    Пра склад сыходнай апытанкі спыталі мяне, спытайце яшчэ прыбіральшчыцу і ахоўніка крамы. Толькі не Коршунава.
  • .
    01.05.2025
    Рэйтынг атрыманы цалкам з сыходных даных, апублікаваных у артыкуле.
    Таму прэтэнзія да мяне можа быць толькі ў маёй частцы працы - напрыклад, калі я памылкова падлічыў некаторыя лічбы па той формуле.
    Раю і Вам ў наступны раз трохі думаць, а таксама выкарыстоўваць ветлівыя формы зваротаў замест прэтэнзій не па адрасу.

    Калі ж Вы, дапусцім, жадалі не абвінаваціць, а спытаць маё меркаванне, як так атрымалася з "Недаверам" да Офісу і яго прадстаўнікоў, я выкажу такія версіі:
    1. Ціханоўская мае ніжэйшы недавер і найбольшую вагу ў сваім Офісе, таму "выцягвае" такую нізкую лічбу для ўсяго Офіса.
    (Дадам, што Кавалеўскі і Гарбунова ўжо не ўдзельнікі Офісу, Зазулінская не вельмі публічная асоба, застаецца пытанне да рэпутацыі Вячоркі).
    2. Вядомы сінэргэтычны эфект, калі эфект дзеянняў арганізацыі заўсёды больш простай сумы дзеянняў яе ўдзельнікаў.
    3. Давер да асобы і давер да арганізацыі, у якой асоба выконвае нейкія функцыі - рознае.
    Напрыклад, вы можаце не давяраць кожнаму асобнаму таксісту або кур'еру, аднак мець больш даверу ўсёй службе таксі або службе дастаўкі (бо яна мае працэсы, у якіх магчымыя недахопы асобных выканаўцаў нівелююцца).
  • Нейкае абы што
    01.05.2025
    ., нейкае абы што пра сінэргэтычны эфект,
    У адным офісе сабраліся асобы з 47-61% недаверу грамадства і раптам давер да офіса вырас да 91.8%
    Самому не смешна ад такіх вывадаў?
    Ну няхай Ціханоўская набярэ сабе ў офіс яшчэ больш зашкварных асобаў, тыпу Азарава з Цапкалам. Па вашай логіцы давер да офіса павінен вырасці яшчэ больш, чым 91.8%.
    Сінэргэтычны эфект жа ж...
  • .
    01.05.2025
    Пра сінэргетычны эфект непасрэдна Вам зразумець будзе складана. Гэта ўжо відавочна па ўзроўню аргументацыі (нават з сэнсам тэрміна не азнаёміліся).

    Паспрабуйце зразумець прасцейшую за тое версію 1. Падлічыце ўмоўна недавер да Офісу як сярэдняе з недаверу да кожнага яго ўдзельніка, памножанае на вагу гэтага ўдзельніка (не фізічную, зразумела; сума ўсіх вагаў будзе 1.0). Формулу пісаць не буду, хай будзе міні-тэстам на IQ.
    Калі б Ціханоўская была б адна, то яе асабістая лічба недаверу 11.71% перайшла б на Офіс і там таксама было б 11.71%. З улікам астатніх удзельнікаў, якія маюць не такую вялікую вагу ў ацэнцы Офіса, недавер да Офіса цалкам павышаецца да 15.5%.

    І будзьце ўважлівымі: я не выказваю "вывады", я выказваю "версіі".
    Ваша пытанне цалкам, пагаджуся, даволі цікавае. Звычайна ў такіх выпадках сацыёлагі выказваюць версіі, гіпотэзы і правяраюць іх дадатковымі пытаннямі. Напрыклад, тут дадатковым пытаннем магло быць "Хто, на Ваш погляд, з супрацоўнікаў Офіса можа зніжаць давер да яго працы і чаму?" (гэта мой варыянт). А далей разбірацца з вынікамі. Мабыць, і не будзе відавочных адказаў (напрыклад, гл. маю версію 3 пра "арганізацыя нівелюе").
  • Igar
    01.05.2025
    Яшчэ трышачку і рэйтынг Ціханоўскай дагоніць Лукашэнкаўскі. Сціснулі кулакі.
  • 83%
    01.05.2025
    Igar, галоўнае, каб прэзідэнцкі тэрмін Ціханоўскай не дагнаў Лукашэнкаўскі. А да гэтага ўсё ідзе ...
    Шкада Сярожу Ціханоўскага, які сохне ў турме. Пакуль Ціханоўская прэзідэнтствуе ў Вільні, а Лукашэнка ў Мінску.
  • нешта падказвае мне, што
    01.05.2025
    шкада будзе ціханоўскую, калі Сірога выйдзе
  • Нейкая ўйня
    01.05.2025
    Нейкая хлуслівая БТ апытанка.
    Беларусы не давяраюць ні расейскаму лукашэнку, ні ЕСаўскай ціханоўскай.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць