Вайна88

Над Чорным морам драматычна збілі расійскі самалёт Су-30

Ён паляцеў знішчаць безэкіпажныя катары — а яны знішчылі яго. Ваенныя караблі не рашаліся падплыць і падабраць лётчыкаў, якія катапульціраваліся.

Су-30. Ілюстрацыйнае фота: Уладзімір Сырых, aviationphotos.net

Увечары 2 мая над Чорным морам быў збіты знішчальнік расійскай марской авіяцыі Су-30. Гэта адбылося за 50 км на захад ад Наварасійска.

З паведамленняў Z-каналаў вымалёўваецца наступная карціна.

Некалькі дзясяткаў украінскіх безэкіпажных катараў рушылі ў бок Наварасійска. Адначасова з гэтым з раёна Адэсы былі запушчаныя дзясяткі дронаў з цэлямі ў тым жа Наварасійску.

Расійскі Су-30, які адправіўся на перахоп, сам трапіў пад агонь з катараў і быў збіты. Лётчыкі катапульціраваліся, але падабраць іх з вады не было каму. Ні вайсковыя караблі, ні верталёты не рашаліся падабрацца на месца здарэння, каб не быць падбітымі. 

У выніку лётчыкаў забраў грамадзянскі сухагруз, які праплываў непадалёку. Украінцы вырашылі не атакаваць яго, нягледзячы на наяўнасць ваеннай цэлі на борце.

Каментары8

  • Барадзед
    03.05.2025
    Таки сбили петушару.
  • .
    03.05.2025
    "Катар". А не "катэр"?
    "Катар" як "карабель" таксама сустракаецца ў слоўніках, аднак толькі слоўніках перакладаў з іншых моў. У тлумачальных бел.літ.мовы "катар" - толькі хвароба, "катэр" - карабель.
  • кв
    03.05.2025
    "Катар" - гэта паводле правапісу "лукашэнкавіца", адносна нядаўнія зьмены, прынятыя палаткай у 2010

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць