Каментары да артыкула

Дзяўчына атрымала ў твар за тое, што ела бяляш у тралейбусе

  • бабруйчанін
    07.05.2025
    Па людзкі у твар гэта зашмат а з тралейбуса выгнаць як мае быць і танней..на мой погляд.
  • Беларускi мiрок
    07.05.2025
    Беляшом у хару
  • Жырны беляш
    07.05.2025
    Таксама ён павінен выплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелай /
    На гэтыя 500 рублёў пацярпелая накупіць яшчэ сотню беляшоў і паедзе катацца ў тралейбусах і падаць на пасажыраў.
  • Калькулятар
    07.05.2025
    Жырны беляш, спецыяльна будзе нарывацца, каб потым з кожнага па 500 р. кампенсацыі адсуджваць.
    500 р. - 100 беляшоў (умоўна лічачы)
    100 судовых спраў - 50 000 р.
    І працаваць не трэба.
  • Ёсік
    07.05.2025
    Народ злы і неадэкватны. Адна лічыць, што сьмярдзець ежай ў транспарце нармалёва, на заўвагу агрызаецца, а іншы за валасы і тварам аб калена ці поручань. Цяжкія часы ў краіне.
  • бабруйчанін
    07.05.2025
    Ёсік, Згодзен Яшчэ 10 - 15 год таму падобные падл.еткі ні траплялісь на вочы А калі б трапілісь...увесь бы тралейбус бы дапамог мужыку выкінуць.....дзявачку ці падтрымал.
    Я б звярнулся да кіроўцы вадзілы ..і ен бы яе вывел..паесці на свежае паветра.Мае права паўнамоцтвы кіроўца
  • Імя
    07.05.2025
    Ёсік, можа чалавек сапраўды быў настолькі галодны, што трэба было паесці. Але беларус беларусу беларус, брыдка, што каментатары мудака, які на жанчын (і ўвогуле) распускае, кінуліся бараніць. Скалечанае пакаленне, не інакш. Сорам!
  • Ёсік
    07.05.2025
    Імя, ніхто яго не бароніць, дурань шчэ той. Але і дзяўчынка непрыгожа зрабіла. Але ў гэтай сітуацыі вельмі сьмешны прысуд - удзельнічалі два чалавекі, але больш за ўсіх грошай атрымала дзяржава праз штраф.
  • бабруйчанін
    07.05.2025
    Імя, Уяві сабе ты сядізшь ці стаішь і гэтая....дзявачка з тлустым бяляшом з ..сваеасаблівым пахам побач з табой.І ёй раптам...есці прам німожа ?? Каментую ..уявіл гэты..смурод тлусты ...Насамрэч что дзеяцца ніхто пры уваходзе гэтай....дзевачке ні сказал
    Пажрі тутака...дзевачка пасля заходзь.
  • Збышак
    07.05.2025
    зауважце , калі нейкія разборкі паміж грамадзянамі то штрафы невялікія.
    Пытанне, што было б каб на месцы дзяучыны быў міліцыянер? Думаю, прымусілі плаціць кампенсацыю пару тыс даляраў і гадоў на 5 прысеў бы дзядзька. І яшчэ збілі бы на горкі яблык

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць