Грамадства88

У Гомелі школьнікаў трымалі 1,5 гадзіны на вуліцы, каб яны паглядзелі савецкі ваенны фільм. Тэмпература — 7 градусаў

Прыдуманую чыноўнікамі ініцыятыву выконвалі нават нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е.

Прагляд ваеннага фільма, арганізаваны школай. Фота: «Гомельские ведомости»

Мясцовая сярэдняя школа № 42 зладзіла да Дня Перамогі кінапаказ пад голым небам. Правядзеннем патрыятычнага мерапрыемства пахвалілася выданне «Гомельские ведомости». 

Увечары на нацягнуты на тарэц будынка школы экран праектар трансляваў савецкі фільм «У бой ідуць адны старыя». Фільм выйшаў на экраны ў 1974 годзе, або больш як 50 гадоў таму.

@gomelnovosti3 В Гомеле решили показать молодому поколению фильм, но на холоде #9мая #гомель #гомельновости #гомельскаяобласть #беларусь #новостибеларуси ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Можна толькі ўявіць, якую цікаўнасць да тэмы вайны магла выклікаць у школьнікаў, прыцягнутых да яе прагляду, чорна-белая савецкая стужка, узрост якой перавышае нават узрост іхніх бацькоў. 

Да таго ж прагляд быў не самым камфортным — праз анамальнае халоднае для пачатку мая надвор'е, тэмпература паветра ў Гомелі ўвечары выхадных не перавышала 9 градусаў, а ўчора — 7 градусаў. Тэмпература не мінусавая, але зусім некамфортная для таго, каб сядзець без руху на вуліцы. Гледачы хуталіся ў курткі і насоўвалі капюшоны на галаву. Сядзець трэба было доўга, бо фільм доўжыцца 90 хвілін.

Гледачы хутаюцца ў курткі і насоўваюць на галаву капюшоны. Фота: «Гомельские ведомости»

«Вечар скончыўся, але тэма вайны, прадстаўленая на экране, яшчэ доўга гучала ў сэрцах гледачоў. І гэта значыць, што мэта мерапрыемства была дасягнута: памяць пра герояў жывая, і яна будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне», — пафасна падсумоўвае выданне.

Ніякай праблемы ў тым, каб паказаць той жа фільм для ўсіх ахвотных, напрыклад, у актавай зале школы, а не марозіць людзей на вуліцы, не было. Ідэя кінапаказу пад голым небам, відаць, зарадзілася ў нетрах кабінетаў ідэолагаў, бо ўвечары 8 мая ў скверы імя Грамыкі ўжо паказвалі хіты савецкага кіно, а афіцыйны тэлеграм-канал старшыні гарвыканама Уладзіміра Прывалава публікаваў фотаздымкі гледачоў студэнцкага ўзросту, якія чыста выпадкова захапілі з сабой цёплыя пледы. 

Маладыя людзі, які захапілі з сабой пледы на вячэрні кінапаказ савецкіх фільмаў у гарадскім скверы. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Прывалава

Ідэя кінапаказаў пад голым небам сама па сабе не благая, але ў беларускіх рэаліях прымае дзіўныя формы. Загады, спушчаныя чыноўнікамі паднявольным бюджэтнікам, мусяць выконвацца, нават калі іх выкананне выглядае камічна.

Каментары8

  • конвульсии
    11.05.2025
    Конвульсии власти лукашенко и русского мира.
  • тожабеларус
    11.05.2025
    Нармальна, няхай прывыкаюць цярпець і пакутаваць, ім яшчэ спатрэбіцца.
  • r a d a r
    11.05.2025
    Геноцид беларуского народа

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну2

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

Мерц параўнаў Пуціна з Гітлерам, правёў паралелі з 1938 годам і сказаў, што будзе рабіць Еўропа18

Як вырастуць пенсіі ў Беларусі ў 2026 годзе4

Сярод вызваленых — школьны настаўнік фізкультуры з Баранавічаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць