Каментары да артыкула

Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады

  • Падтрымка
    12.05.2025
    Вельмі добра! Хай бы скалатнуў гэтую багну. Той хлапец уяўна здольны толькі экскурсіі вадзіць па офісе Латушкі.

    [Зрэдагавана]
  • Параза ці падтрымка?
    12.05.2025
    Хочаце поўнасьцю пахаваць КР - абярыце Кныровіча. Чалавека не здатнага ні на што большае чым пасада масавіка-зацейніка у зонаўскім клубе, але з дазволу сматрашчага.
  • Посан
    12.05.2025
    Лепш малады былы чыноўнік, чым стары схематознік, які на аткатах з дзяржзакупак сядзеў. З гэтым вы ніякіх грашэй дакладна не пабачыце, толькі калі ў Кныровіча кішэні.
  • Падтрымка
    12.05.2025
    Параза ці падтрымка?, шаноўны, для той публікі ў КР менавіта такія масавікі-зацейнікі з зонаўскім досведам і патрэбныя. Можа, хоць па паняццях зразумеюць небаракі гэтыя.
  • .
    12.05.2025
    Што за наіўны паўтор савецкай прапаганды пра бальшавікоў, рэвалюцыйную сітуацыю і рэвалюцыйны клас у Кныровіча?

    Бальшавікі прыйшлі да ўлады ў выніку контррэвалюцыйнага перавароту пасля сапраўднай, Лютаўскай рэвалюцыі.
    Рэвалюцыйная сітуацыя на той час сышла, можна казаць толькі пра працяг нестабільнасці ў краіне і слабасць новай улады.
    "Рэвалюцыйны клас" у разуменні бальшавікоў - пралетарыят - насамрэч іх не падтрымліваў, тое можна разумець па выніках выбараў, у якіх бальшавікі ніколі не атрымлівалі большасць. Пераварот зрабіў не клас, а група змоўшчыкаў, якая сама сябе прызначыла кіраўніцтвам таго класу, насамрэч працоўных там не было. Дарэчы, па большасці гэта была як раз апазіцыя з эміграцыі, што прыехала ў краіну ў час падзей.
    Бальшавікі прыцягнулі апісанне падзей да марксісцкай тэорыі класавай рэвалюцыі, калі тыя падзеі насамрэч мелі іншыя механізмы. (Хлуслівая ўлада пачынала с хлусні з самага пачатку). Маўляў, гэта не толькі мы, гэта прагрэсіўная частка народа, гэта ўвогуле гістарычны прагрэс.

    Чаму можа "вучыць" тая гісторыя: дакладна не справядлівасці догмаў савецкай прапаганды пра рэвалюцыю і класы, "вярхі" і "нізы". Толькі відавочнаму: ў часы нестабільнасці магчыма рознае.
  • .
    12.05.2025
    І яшчэ высновы:
    1. Абсурдна разважаць пра прыход да ўлады будучага прэзідэнта дэмакратычнай «Новай Беларусі» на прыкладзе бальшавікоў, якія тую маладую дэмакратыю і знішчылі (падмянілі Саветамі).
    2. Маладыя дэмакратыі ўразлівыя, у час іх развіцця да ўлады могуць нечакана прыйсці новыя сілы, якія будуць ужываць гвалт і папулізм.
    3. Адэкватнасць той ідэалогіі новай улады хворае грамадства не здолее ацэніць своечасова. А яе ўплыў будзе настолькі моцны, што і праз 100 год постсавецкія людзі будуць разважаць яе штампамі.
  • Сапраўдны
    12.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Нерускі
    12.05.2025
    Каго яшчэ здзіўляе, што ў людзей, якія заступаюцца за "велікую" расейскую культуру аўтаматар узнікаюць Леніны ў галаве.

    Дарэчы, арыгінал запісу на расейскай мове. У моўна-культурным плане ўжо цяжка адрозніць лукашэнкаўцаў ад многіх новых апазіцыянераў.
  • .
    12.05.2025
    Тут шмат і беларускамоўных, і нават, здаецца, нацыянальна-арыентаваных, якія ў сваіх разважаннях няяўна прымяняюць гвалтоўную бальшавісцкую логіку.
    Шукаюць новых правадыроў і пакланяюцца ім. І г.д.
  • Хай стрыміць, яго ўзровень
    12.05.2025
    За ўвесь час працы ў КР хто ўзгадае Якуб нармалевую ініцыятыву ад Кныравіча.
    Акрамя розных палак у калёсы ініцыятывам блока Латушкі.
    Пасада спікера яму не дадасць крэатыўнасці на карысць беларусам, але ён будзе прадстаўляць КР у знешніх стасунках. Я б не жадала, каб па ім рабілі высновы аб беларусах.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць