Каранік паабяцаў магчымасць атрымання даведак без паходу ў паліклініку
Укараненне цэнтралізаванай сістэмы аховы здароўя запланавана да канца 2025 года.

Віцэ-прэм’ер, былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік расказаў пра магчымасць атрымання даведак без звароту ў паліклініку, піша БелТА.
Паводле яго слоў, укараненне цэнтралізаванай сістэмы аховы здароўя запланавана да канца 2025 года. Ён удакладніў, што ў сувязі з гэтым з’явяцца дадатковыя электронныя сэрвісы і для пацыентаў. Напрыклад, у асабістым кабінеце пацыент зможа бачыць гісторыю зваротаў, вынікі аналізаў.
— Частку дакументаў і даведак можна будзе атрымліваць аўтаматычна, без звароту ў медыцынскую ўстанову, а таксама запісвацца на пэўныя віды абследавання без наведвання паліклінікі, — падкрэсліў Каранік.
Паводле яго слоў, цэнтральная платформа, акрамя аб’яднання існуючых медыцынскіх інфармацыйных сістэм, вызначыць таксама стратэгію развіцця на найбліжэйшы год.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары