Вы так упэўнена пішаце, што шкаляр нешта распаўсюджваў, што сапраўды пры ім выяўлена і канфікавана нешта, нібыта гэта ўжо даведзены факт і беларускаму грамадству невядомыя шматлікія выпадкі фальсіфікацыяў крымінальных справаў, адмысловага правакавання злачынстваў паводле артыкула 328 міліцыяй, калі потым у судах адсутнічаюць прадметы злачынства - тыя самыя закладкі, нібыта суды ў Беларусі незалежныя і бесстароннія і іхнім выракам можна верыць, нібыта ў гэтым канкрэтным выпадку цалкам выключаная імвернасць палітычнай помсты бацькам падлетка, як гэта было са справай Канеўскага ў Гомелі... І такіх "нібыта" можна напісаць яшчэ вельмі шмат. А недзяржаўнае медыя на падставе МУСарскога паведамлення падае інфармацыю, як несумнеўную праўду.
15-гадовы школьнік з Гродна распаўсюджваў наркотыкі, яму пагражае да 15 гадоў турмы