Прабачце, а на першым здымку ў якой з чырвоных сукенак ёсць Тшаскоўскі?
Gorliwy Litwin
19.05.2025
Туск пра нямецкі і ўскосна пра пуцнскі. Але затое пра гендэрны, пра брусэльскі. Беларусы якія за эўра ліберальныя каштоўнасці павінны любіць яго палітыку бясплатна,з чыстага прынцыпу. Адкуль раптам гэты меркантылізм?
Directed by Robert Weide
19.05.2025
Gorliwy Litwin, ага, а яшчэ Trzecia Droga, пэошны Гертых, антыабортаўскі і прапэошны PSL плюс Халоўня, які сёньня заклікаў наўпрост галасаваць за Тшаскоўскага, але таксама супраць аборту (прама заяўляў на найноўшых дэбатах TVP, што аборт супярэчыць ягонаму сумленьню каталіка). Як заўсёды, Белы радуе «бліскучай» экспэртызай. Пачніце ўжо выкарыстоўваць Вашэцеву корку Клайпэдзкага бурсітэту па прамым прызначэньні – як падстаўку для кавы або дыванок для мышы.
Wnioski
19.05.2025
Directed by Robert Weide, może to będzie odkrycie, ale nie wszystko kręci się wokół aborcji. Jeśli nawet te wybory tego nie uświadomiły to nie wiem jakie jeszcze mogą.
Alex
19.05.2025
Ну если Беларусы считают что ПиС "наш слон", что ж, пример Трампа никого ничему не научил, печально
Вероятный
19.05.2025
Alex, а пример Туска?
Be
19.05.2025
Ніхто ня наш, усе свае. Але тое, што за ўрадам ПО практычна выяўленае ў справах стаўленьне да беларусаў стала горшым параўнальна з тым, як было за часам ПіС - гэта аб'ектыўны факт.
%
19.05.2025
Гэта канешне вельмі прыкра, што беларусы да апошняга застаюцца "камуністамі" і левакамі. Таму і стаўленьне было такім у Польшы, ды й паўсюдна, да беларусаў. Усе іх камунізм, сацыялізм, левізм вабіць, усе пана сабе на шыю шукаюць і шукалі увесь час. Ну вось прыйшоў вам пан Туск - трымайце "каханьне і павагу"
барадзед
19.05.2025
тое што "беларусы" нагаласавалі на 25% працэнтаў за браўна і менцэна вы лічыце іх імкненнем дапамагчы Беларусі? у той час як горш за іх міграцыйную палітыку і падтрымку расеі нічога для беларусаў і прыдумаць нельга
ваша хлусня пра нібыта пагаршэнне сітуацыі для беларусаў як раз характэрна для лукашысцкай прапаганды, дарэчы: - пбх зачынілі не таму што "праграмістаў" беларускіх спужаліся, а таму што сапраўды гэтыя візы выкарыстоўваліся ў асноўным таксістамі - візы польскія з 20га года складана атрымаць, да чаго тут лібералы? - з белсатам даўно пара было нешта рабіць, занадта многа расейскага там - шушкевічу пры кансерватарах жылося лепей?
Iгар
19.05.2025
Хто мне, паны, скажа, колькі Беларусы правялі пратэстных дэманстрацый у Варшаве проціў гэтай палітыкі польскіх улад?
Цырк на дроце
19.05.2025
Мастка Боска Вострабрамская, "Мікола Бугай" ужо "аналізаваў" беларускую сітуацыю, а цяпер яшчэ за польскую ўзяўся.
Nie ruski
19.05.2025
О як файна, амаль усіх беларусаў Польшчы запісалі ў падляшскіх руска-праваслаўных. Ну так не дзіва, што там за посткамкністаў галасавалі, як праваслаўныя беларусы ў Беларусі за савецкага чалавека Лукашэнку.
user
19.05.2025
Доля правды в этом есть. С другой стороны, это именно PiS недавно внес законопроект о выдаче гражданства только через 15 лет проживания в Польше. Если это примут - это будут самые жесткие условия для получения гражданства во всей Европе. Так что очень спорно кто будет хуже для беларусов.
Joe
19.05.2025
Грамадзянства - гэта прывілей, а прытулак - гэта неабходнасьць. З прытулкамі Польшча з ПіСаўскім урадам фактычна ўратавала больш за палову тутейшых камэнтатараў. А калі б тадышняя візавая палітыка была як цяпер, дык бальшыня б цяпер сядзела за чысткай дратоў у зьняволеньні
Ох якая неспадзяванка
19.05.2025
Беларусы ці іх частка ў шоку, што нават многія беларусы ў Польшчы не хоча мець левай Беларусі ў Польшчы?
Сергей Пономарёв. Клецк
19.05.2025
Польша визы полностью обрезала для родственников полит-беженцев! Уже 10 лет не вижу жены, сына, внука и сдыхать на чужбине в одиночестве. Грустно, обидно, безнадёжно...
Andrew
19.05.2025
Сергей Пономарёв. Клецк, ну так едь в Беларусь, что ты мучаешься? Поляки тебя силой в Польше не держат!
Так ці не так?
19.05.2025
Чаму палякі не галасуюць на лявіцу, так, як я хачу і як наша вёсачка прагаласавала ў 1990-я - падумалі Міколы Бугаі.
Пранцы
19.05.2025
Ёсць некалькі рэчаў, якія выглядаюць даволі бясспрэчнымі.
1. Польшча -- самая лаяльная краіна для беларусаў. Лідзіруе з вялікім адрывам нават ад Літвы, адкуль няправільных беларусаў проста выціскаюць (прычым часта менавіта ў Польшчу). Што ўжо казаць пра якую-небудзь Нямеччыну ці Швецыю, дзе на беларусаў збольшага ўвогуле чхаць, нягледзячы на бадзёрыя заявы палітыкаў. Альбо ўзгадайце Украіну да вайны -- ці лёгка там было легалізавацца пасярод хвацкага двухбаковага гандлю бітумам? А пасля пачатку вайны нават добраахвотнікі там часта нібыта людзі другога гатунку.
2. Праблема ўраду Туска ў тым, што пасля перамогі ў 2023-м ён не змог утрымацца ад спакусы звесці рахункі з ПіСам. ПіС, вядома, шмат крыві папіў у лібералаў, па-чалавечы можна зразумець, але тут чубы чамусьці затрашчалі ў беларусаў. ПБХ, Белсат і іншае -- тое, што можна было акуратна рэфармаваць, альбо знявечылі, альбо знішчылі. Падазраю, што і ў іншым помслівасць бегла наперадзе розуму, то вось на выбарах сёлета і "атветачка".
3. І ўсё ж я б не раіў беларусам радавацца, калі пераможа Наўроцкі. Бо тады Кааліцыі Туска капец, а на парламенцкіх у 2027-м кіруючую групу створаць ПіС, Канфедэрацыя і, можа, нават Браўн. От яны ўжо дапамогуць і апазіцыі, і дыяспары, і Падляшшы. Дагоняць і яшчэ пару разоў дапамогуць.
Рэдактар
19.05.2025
Пранцы, буду ўдзячны, калі вы нам напішаце свае разважанні ў больш разгорнутым выглядзе. Дашліце ў ТГ @nn_editor ці на мэйл [email protected]
aaaaa
19.05.2025
ды "беларусам" падляшша пляваць на справы белмігрантаў, беларусі і як іх там не падтрымліваюць ўся вёска за піс галасуе традыцыйна
Андрей
19.05.2025
aaaaa, реальность такова, что и белмигрантам по большому счету плевать на беларусов Подляшья, к сожалению. Слишком разные.
Ленін думае пра Беларусь
19.05.2025
Фактура сабраная цікавая, ды ейны аналіз павярхоўны й плыткі.
Уласна, тое што адбылося ў Польшчы ляжыць у рэчышчы агульнасусьветнай тэндэнцыі. Дабіўшы "дзяржаву агульнага дабрабыту" заходня эліты прывялі да сыстэмнага крызісу глябальнага капіталізму. Пры тым, што эканоміка намінальна ўвесь час расьце, усё большы адсотак грамадзянаў пачуваецца сфрустраваным і расчараваным празь непераадольную няроўнасьць магчымасьцяў, паглыбленьне маёмаснага расслаеньня, недафінансаваную ахову здароўя ў папуляцыі, якая імкліва старэе, энергетычны, кліматычны ды экалягічны крызіс. Не жадаючы (ды, уласна, ня маючы магчымасьці) выпраўляць гэтыя дэфармацыі, мэнстрымавыя палітыкі пераключаюць увагу выбаршчыкаў на неіснуючыя праблемы -- на (не)легальную іміграцыю, культурныя войны ды іншую лухту.
Гэтую скрынку Пандоры варта аднойчы адчыніць, каб запусьціць мэханізм, які сам сябе падтрымоўвае -- выбаршычыкі патрабуюць простых рэцэптаў, а папулістычныя буржуазныя палітыкі спаборнічаюць у тым, каб болей ім заімпанаваць. У выніку мэйнстрымавыя лібэралы пачынаюць падшывацца пад пячорных кансэрватараў і ўльтраправых, каб перамагчы сапраўдных кансэрватараў ды нэафашыстаў на іхным жа полі. Маўляў, разумныя людзі і так ўсё зразумеюць, не павераць у гэты хітрык і ўсяляк прагаласуюць за нас. Гэткім чынам у грамадзтве нармалізуецца людажэрскі фашыстоўскі дыскурс. Але -- парадокс -- калі ўся гэтая поскудзь (накшталт уціску нацменшасьцяў -- у тым ліку беларускай у РП, згортваньня і прыватызацыі публічных паслугаў, вайнушкі з імігрантамі) нармалізуецца, то выбаршчыкі пачынаюць падтрымліваць ня тых, хто ўдае фашыста "пад выбары", а тых, хто быў сапраўднымі фашыстамі заўсёды. Ну, альбо, проста ня йдуць на выбары.
Гэтак было з Гарыс і Трампам у ЗША, а зараз тое ж самае адбываецца з "Грамадзянскай Кааліцыяй" у Польшчы. Тшаскоўскі "пад кампанію" папугаіў Мэнцэна ды Наўроцкага -- і зараз усё ідзе да таго, што праз два тыдні Наўроцкі пераедзе на Кракаўскае прадмесьце, а Мэнцэн будзе міністрам фінансаў ва ўрадзе PiS і "Канфэдэрацыі" праз 2 гады.
Самае цікавае, што сфрустраваныя людзі ахвоча галасуюць супраць уласных інтарэсаў -- хворыя і старыя падтрымліваюць скарачэньне выдаткаў на ахову здароўя, моладзь -- за платную вышэйшую адукацыю, рабочыя -- за скасаваньне нормаў аховы працы, беларуская меншасьць Падляшша галасуе за тых, хто лічыць іх грамадзянамі трэцяга гатунку, марыць спольшчыць ды ладзіць у Гайнаўцы шэсьці ў гонар тых, хто забіваў іхных продкаў сякерамі і паліў жыўцом разам з хатамі.
І, дарэчы, розьніца "пястоўства" ды "ягелёнства" палягае зусім ня ў тым, што пішуць аўтары. Гэтая дыхатамія тут ня вельмі дарэчная.
Crony
19.05.2025
Причина не голосования за тусковцев простая - высокая стоимость жизни, безумная политика в области энергии зеленая шиза. стоимость электричества в 2 раза.
У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага
у той час як горш за іх міграцыйную палітыку і падтрымку расеі нічога для беларусаў і прыдумаць нельга
ваша хлусня пра нібыта пагаршэнне сітуацыі для беларусаў як раз характэрна для лукашысцкай прапаганды, дарэчы:
- пбх зачынілі не таму што "праграмістаў" беларускіх спужаліся, а таму што сапраўды гэтыя візы выкарыстоўваліся ў асноўным таксістамі
- візы польскія з 20га года складана атрымаць, да чаго тут лібералы?
- з белсатам даўно пара было нешта рабіць, занадта многа расейскага там
- шушкевічу пры кансерватарах жылося лепей?
1. Польшча -- самая лаяльная краіна для беларусаў. Лідзіруе з вялікім адрывам нават ад Літвы, адкуль няправільных беларусаў проста выціскаюць (прычым часта менавіта ў Польшчу). Што ўжо казаць пра якую-небудзь Нямеччыну ці Швецыю, дзе на беларусаў збольшага ўвогуле чхаць, нягледзячы на бадзёрыя заявы палітыкаў. Альбо ўзгадайце Украіну да вайны -- ці лёгка там было легалізавацца пасярод хвацкага двухбаковага гандлю бітумам? А пасля пачатку вайны нават добраахвотнікі там часта нібыта людзі другога гатунку.
2. Праблема ўраду Туска ў тым, што пасля перамогі ў 2023-м ён не змог утрымацца ад спакусы звесці рахункі з ПіСам. ПіС, вядома, шмат крыві папіў у лібералаў, па-чалавечы можна зразумець, але тут чубы чамусьці затрашчалі ў беларусаў. ПБХ, Белсат і іншае -- тое, што можна было акуратна рэфармаваць, альбо знявечылі, альбо знішчылі. Падазраю, што і ў іншым помслівасць бегла наперадзе розуму, то вось на выбарах сёлета і "атветачка".
3. І ўсё ж я б не раіў беларусам радавацца, калі пераможа Наўроцкі. Бо тады Кааліцыі Туска капец, а на парламенцкіх у 2027-м кіруючую групу створаць ПіС, Канфедэрацыя і, можа, нават Браўн. От яны ўжо дапамогуць і апазіцыі, і дыяспары, і Падляшшы. Дагоняць і яшчэ пару разоў дапамогуць.
ўся вёска за піс галасуе традыцыйна