Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам
-
31.05.2025А калі будзем адзначаць Дзень горада цяпер? Якая новая дата?
-
31.05.2025X, Miensk na Miency, i Miensk na Niamizie - heta dva roznych horada z svajoju ŭlasnaj historyjaj, jakija isnabali pobač u prykladna adzin čas.
Potym Iziaslaŭ pabudavaŭ Zaslaŭje, i sfarmavalasia ŭnikaļnaje "trymiasta", kanhlamierat haradoŭ, z cikavaj, nieŭvasobiŭšajsia pierspiektyvaj i budučyniaj.
Pažar zniščyŭ Miensk na Miency, i jahonyja žychary pierasialilisia ŭ Miensk na Niamizie. Horad uzbujniŭsia, atrymaŭ novy impuļs dlia razvicvia i značnaść, a Zaslaŭje zachavalasia, jak pradmieście. -
31.05.2025X, вядома ж што 3 ліпеня будзе днём нараджэння Менска😆😬😅
-
31.05.2025Dyk heta ž i jość piśmovaja krynica, toļki napisanaja nie čalaviekam, a pryrodaj, i adpaviedna značna boļš praŭdzivaja, jaje nie zšaļmuješ, jak tyja lietapisy, i praŭdzivaść jejnuju pad sumnieŭ nie pastaviš...
To bok, calkam pravamierna zaćvierdzić novuju datu zasnavaņnia Miensku na Miency !
A chto choča adśviatkavać tysiačahodny jubiliej Miensku na Miency ŭ 2067-m. - nichto nie zabaronić, Novy hod pa starym styli śviatkujuć, dyk i tysiačahoddzie adśviatkujecie, ničoha z horadam praz heta nia zrobicca, a sapraŭdny jubiliej niachaj śviatkujuć unuki... Znajšli mnie prabliemu, nahodu vypić... -
31.05.2025"Як бы ўзбагацілася беларуская культура і падрасла беларуская навука, калі даследаванні тыпу як на гарадзішчы на Менцы былі не адзінкавым прыкладам, а паўсюднай практыкай?"
-----------------------------------------
Не пракатит, цар занят другими и очань важными дялами....
Цар асваивает космас. -
31.05.2025"... з’яўляецца адным з найважнейшых помнікаў дамангольскага перыяду на тэрыторыі Беларусі". Растлумачце, калі ласка, калі манголы валадарылі на тэрыторыі Беларусі. Азначце даты "мангольскага перыяду".
-
31.05.2025Смургонец, мне таксама разанула слых. Манголы? Беларусь? Перыяд? Хочуць чужую перыдызацыю наляпіць на нашу гісторыю? А дзе тыя манголы ўвогуле былі, можа ў стэпах сярэдняй Азіі? ці ў Кітаі?
-
31.05.2025Каштоўна, цікава, дзякуй
-
31.05.2025[Рэд. выдалена]
-
31.05.2025Галя, на Міжземным моры, напрыклад.
І мелі шанцы дайсці да Пірынеяў, але чамусьці спыніліся. Чаму? Ня ведаю. Мяркую, што ў розных ханаў было рознае паняцце "заслужаны адпачынак".))
Да прыкладу, Цемнік Мамай, толькі цемнік, не спадчыннік Чыгісхана, вёў свой асобны гандаль з Ганзейскім саюзам, асобна наймаў воінаў з Заходняй Еўропы. У Залатой Ардзе гадамі тусіў пасол Ватыкана..
Залатая Арда не цуралася навакольнага свету, ды і цалкам ігнараваць яе таксама было нявыгадна. -
31.05.2025Добры артыкул. Дзякуй. Але лукашысты - аніякія не "беларускя эліты". Гэта цалкам антыбеларуская навалач. Нічога беларускага ды тым больш элітарнага ў служках хунты няма. Узгаданыя раскопкі для іх - звычайная мімікрыя, якую, нажаль, ня бачаць нават гістарычныя аўтары. І тое, што гэта ўсё адбывалася ў 2022-м, падчас вайны, цалкам кладзецца ў канцэпт маніпуляцыі. Мэта, як і з лукашэнкаўскай стужкай - хоць неяк выдаць сябе за нешта самастойнае і сапраўднае ва ўмовах татальнай прадажнасьці і прарасейскасьці. Але дзіўна, што на раскопках не знайшлі савецка-лукашысцкі сьцяг, падземны крэмль ды іншыя доказы "исконно русских земель".
-
31.05.2025Галоўная у спрэчкі гісторыкаў картаграфіі
.Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што беларуская дзяржаўнасць не прыдуманая, не кімсьці прыўнесеная, а спрадвечна наша», — тлумачыў значнасць помніка Галоўчанка
Адсочваць звяртаць увагу ))Гісторыя моцная рэч -
31.05.2025Majecca na ūvazie ūlasna pieryjad, jak taki, prysutnasci manholaū va ūschodniaj jeūropie, što paūplyvala na žyccio terytoryjaū nie zachoplienych manholami.
Zmianilisia handliovyja šliachi, zmianilisia pryjarytety tahačasnaj palityki, zmianilisia lidary ū pryliehlych dziaržavach, kuļtura, tradycyi, zvyčki. Usio heta adyhrala roliu i na nie zachoplienych manholami terytoryjach, manhoļski pieryjad...
Hipatetyčna damanhoļski pieryjad josc i ū Antarktydzie, bo jaje znajšli značna pazniej, čym mahli, kali b nie manholy... :) -
31.05.2025Ciapier treba pačynac` šukac` darohu, jakaja zlučala dva horada, Miensk na Miency, i Miensk na Niamizie. Jana abaviazkova pavinna byc` !
Pačynac` pošuki treba z vyvučeņnia staražytnych mapaū, na jakich paznačany staryja pasieliščy. Viadoma ž, što liudzi zvyčajna imknulisia sialicca bližej da šliachoū kamunikacyi... Heta dasc` padkazku.
Moža navat i staryja korčmy adšukajucca, abapal darohi, u jakich spynialisia padarožnyja, kab adpačyc`, sahrecca dy vypic` taho-siaho...
Darečy, što ū tyja časy pili ? Harelki jašče nie bylo, rektyfikaty vynajšli pazniej, ja tak liču, alie ž niešta pili, nie mahli nia pic`... Kali navat u Ehipcie pili, u tuju haračynju dy spioku, dyk u nas tym boļš heta miela raspaūsiud !
Padkazvaju dobruju temu dlia doktarskaj dysertacyi, niekranuty plast, niearanaje polie, nie dasliedvanaja spadčyna ... -
31.05.2025Žvir, існуе час мангольскага перыяду, польскага, расейскага....калі ж вы пачнеце паважаць саміх сябе ды шанаваць сваю мову, гісторыю, спадчыну, час Вялікага Літоўскага перыяду? Нашаю моваю, якая тады звалася руськаю, напісаны Літоўскі Статут, яшчэ звалася літоўскаю, па назве краіны. І так было спрадвеку. Вам літараў нашых не хапае каб пісаць, ці вырашылі, што апалячванне нечым лепш за расейшчыну? У любым выпадку вы знікніце як народ, бо адны стануць русскімі іншыя палякамі.
-
31.05.2025Літвін , nichto ž nie admaūliaje čas Vialikaha Litoūskaha Pieryjadu, čaho vy tak uschadzilisia, nie na žart ? :)
Alie, poki ū nas praciah pieryjadu Vialikaha Saūka, u neabaļšavickaj jahonaj fazie. -
31.05.2025Žvir, Čytajсie bolš uvažliva što napiasaŭ tavaryš vyšej: "У любым выпадку вы знікніце як народ, бо адны стануць русскімі іншыя палякамі." Čamu rasiejсam сhočaссa usiсh navokał siabie źniščyć,
-
31.05.2025Мх, heta treba razumieć tak, što zniknuć tyja, chto nie pavietniecca nazad, u litwinstva, a praciahnie zastavacca bielarusam.
Nu, takoje praroctva maje pad saboju peŭnuju asnovu, calkam jaho nie adkinieš.
Adnak, zhubiŭšy Bielaruš, litwiny buduć matyliacca ŭ pavietry, jak ciapier, i nikoli nia stanuć na nohi. Jany pavinny heta zrazumieć i praviļna rasstavić pryjarytety, dzielia budučaj pieramohi ! :)) -
31.05.2025Цалкам згодзен з апошнім сказам аўтара!
-
31.05.2025Лакіза, пілі гіры, яны залатыя
-
31.05.2025То бок Менск заснаваны на паўтара стагоддзі раней за Маскву. І хто тут старэйшы брат (калі брат), а хто малодшы?
-
31.05.2025Цікава нехта напружваецца чытае лацінку беларускаю?
Упартасць патрабуе павагі але я ні жадаю напружвацца..тутака зараз -
31.05.2025бабруйчанін , Нармальна лацінка беларуская чытаецца.
-
31.05.2025бабруйчанін , цалкам згодны, я таксама нават не спрабую і не зьбіраюся.
-
31.05.2025бабруйчанін , хай піша.
Дзякуй Жвіру, што піша лацінкай.
Бо хто яшчэ? Мне вось лянота, іншым, мабыць, таксама.
Хоць памятаем, што праз увесь час амаль усе нашыя пісьмовыя помнікі і самыя важныя дакументы на кірыліцы, ці як раней казалі "рускымі буквамі".
Лацінку мусім ведаць і добра было б хоць збольшага асвоіць яе ў школе замест мутарнай бясконцай дэталізацыі граматыкі.
Эх, шкада аль-кетабы страчаны правапіс.
А ўявіце прыгажосць: замест бясконцых спражэнняў, якія ўсё адно ніхто не памятае, старшакласнікі знаёмяцца з аль-кетабамі і лацінкай. -
31.05.2025бабруйчанін , мяне напружваюць толькі пісакі-літвіністы.
)
Бабруйчанін, паспрабуй сам сабе штокольвек напісаць лацінкай і адразу знікне напружанне пры чытанні. -
31.05.2025Мх, Я ні аспрэчваю сам чытаю Але тутака? Вялікія каменты??
Паважаю упартасць -
31.05.2025Найперш не галасі!, пісаць лацінкай ≠ пісаць трансьлітам латыскага альфабэту, ды яшчэ зь нейкімі дзікімі новаўвядзеньнямі тыпу pic’. Сапраўды кроў з вачэй (ну і непавага да рэдакцыі, якая павінная гэта прачытаць у прэмадэрацыі...)
-
01.06.2025Камэнтар гісторыка, šanoūny, historyki zdatnyja sklasci dy zlaūčycca pračytac` navat klinapis`šumieraū, na razburanych časam hlinianych tabličkach, jany zdoļnyja pračytac` tekst navat na zhareūšym 2 tys. hadoū papyrusie, jany zdoļnyja razabracca ū tekstach napisanych uvohulie biez prymianieņnia litaraū, u zvyklym nam vyhliadzie, vykanany maliunkami dy roznymi znakami-kručkami...
A dlia vas ujaūliaje ciažkasc`(až da kryvi z vačej !!)) pračytac` tekst kamientara, napisany zrazumielymi usiamu svietu, navat malaadukavanamu, litarami ! Vos` dyk navina... :)
Vysnova: Aļbo nie kažycie, što vy historyk, aļbo nie s`miašycie liudziej... :) -
01.06.2025Камэнтар гісторыка, ну крыві з вачэй тут і ад кірылічных допісаў ня менш. Недахоп чытання беларускіх кніжак пакідае ў галаве "рускамоўны сіндром". Асобная балючая тэма, але мусім ставіцца з разуменнем.
Сам зварот чалавека да лацінкі зусім ня грэх. Пра асобныя памылкі асобная размова. Наўрад ці сп(-ня) Жвір будзе супраць такой размовы.
Эх.. Добра, каб на НН хто-небудзь забамбіў добры артыкул пра нашую лацінку і ейныя адрозненні ад іншых, скажам ад польскай, ангельскай, латыскай ці таджыцкай. ) -
01.06.2025Žvir, клінапісам займаюцца людзі, якія ўмеюць чытаць клінапіс. А латыскім альфабэтам хай займаюцца латышы і спэцыялісты па якім-небудзь латышазнаўстве. Вам у ХХІ стагодзьдзі цяжка калі не паставіць раскладку, то як мінімум карыстацца табліцай сымбаляў у Вордзе?
-
01.06.2025Ну-ну, kamu i čym zajmacca - heta nie vam rašac`.
Soramna nia viedac`prostych litaraū i nazyvac` siabie historykam. Užo chto-chto, a historyki čytajuc` usio i liohka, i biez nijakaj kryvi z vačej... Ja heta viedaju dakladna ! :) -
31.05.2025Вось так і трэба пісаць "Менск", а ніякі не "Мінск".
-
31.05.2025А белым русскім, атрымаўшы дзяржаўнасць толькі ў 1991 годзе, усе гэтыя вашыя раскопкі і што Менск паўстаў на рацэ Менцы, цалкам абыякавыя. Яны як звалі Менск на польска- маскоўскі манер Минск, так і будуць зваць. Ім хоць у вочы тыч, усё роўна пляваць.
І так, нашая дзяржаўнасць паўстала ў Навагрудку, калі Міндоўг стаў каралём Літвы- нашае дзяржавы, гербам якой была літоўская "Пагоня". Просты факт які ведае кожны, хто мае доступ да інтэрнэту, розум ды нацыянальную самасвядомасць крышку больш чым у гародніны. -
31.05.2025Літвін, просты факт, што "навагрудка" не было ў часы Міндоўга.
)))
Навагрудак - бюракратычны наваяз ад расійскага "новогрудок", які ад польскага варыянта Nowogrudek, як і Минск ад польскага Мiensk.
Нават і сёння мясцовыя кажуць Наваградак, з націскам на другое а - НавАградак.
"Мы з Наваградка, наваградскія мы", "былі ў Наваградку"...
Грэх ганарова чапляцца да іншых, калі сам ня ведаеш, як называлася кплыска дзяржаўнасці. ))
Дарэчы, гэта характэрна для аматараў літвінізму, "тарашкевіцы" і да таго падобнае публікі. Вышэйшая каста патрыётаў, ага... вырашаюць як каму думаць і што казаць.
А вось Мінск ў сталіцы прыжылося: прынята і жыхарамі, і паэтамі, і пісьменнікамі, менавіта так вядомы на цэлы свет.
Менск з ужытку выйшаў, як і папярэднія назвы горада.
Нават ня ведаю ці варта вяртаць: слаба будзе падобна на вяртанне, хутчэй на чарговую валюнтарысцкую змену імя горада. -
31.05.2025Найперш не галасі! , сапсаваная каларадскім хрушчом бульба, вырашыла нешта растлумачыць літвіну. Але ў гэтым выпадку бульбе не дапаможа ні Гугл, у якім можна знайсці інфармацыю, што Навагрудак заснаваны ў 1044 годзе, ні нават пан Бог.
-
31.05.2025[Рэд. выдалена]
-
31.05.2025Найперш не галасі! ,
Рэдакцыя,можа вы падумалі, што я схлусіў і так не думаю?
Будзьце пэўнымі, менавіта так і разумею сітуацыю. Шчыра як ёсць.
І не згодзен я гэтым кадрам аддаваць манаполію на маю Радзіму.
Мая Радзіма - Беларусь, а не чыесьці фрагментаваныя фантомы.
Беларусь для ўсіх беларусаў, а не толькі для купкі хворых.
У 90-я ўжо пагуляліся ў гэтыя гульні праведнікаў, вынік вядомы. -
31.05.2025Найперш не галасі! , 90-е, Менск, Пазьняк, Ермаловіч, нацыяналісты,"Пагоня", ВКЛ, літвіны...як жа карэжыць "русскамірных", тых хто выракся не толькі спадчыны продкаў, але нават уласнай саманазвы народу, ад усяго таго, чым неабходна ганарыцца каб людзьмі ды народам звацца.
-
01.06.2025Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай,
Мову беларускую вучыць не спрабавалі? "90-е карэжэнныя" вы мае.. ))
Без маскалізмаў просценькі камент напісаць не ў стане, але карона на галаве уга!.. вышэй за бога.
Беларуская мова так і засталася чужой для вас, штучнай, дагэтуль не пазбавіліся "рускамоўнага сіндрому", як казалі ў часы "90-е Пазьняк, Ермаловіч".
Не пазбавіліся рускамоўнага мыслення за дзесяцігоддзі, бо яно вам ня трэба.
А каб пацешыць свае комплексы, узвысіцца над "народцам", над "несьвядомымі" хапіла два-тры лозунгі.
У 90-я, ў свой зорны час, прафукалі шанец, як і ўсе і нават больш за іншых, а ў 2020-м і пасля дапамаглі народу, як хваробе кашаль са сваім літвінізмам ды іншай падобнай бздурай.
Вось сапраўды - Беларусь асобна, а акварыюм (тэрарыюм?) рафінаваных літвінаў асобна. -
31.05.2025>пісьмовага ўспаміну
>летапіснага ўспаміна
>пісьмовага ўспаміна ----- згадкі/ўпамінання
упамінанне і ўспамін у беларускай мове - гэта адно і тое ж? ))
упоминание
1) (действие) упамінанне , -ння згадванне , -ння , згадка , -кі
(называние) называнне , -ння
2) (замечание) упамінанне , -ння
згадка , -кі
заўвага , -гі
>выявілі рэшткі ---- знайшлі
>выяўленых канструкцый ---- раскрытых/знойдзеных
>дазволіла выявіць нават асобныя бярвёны ---- .... знайсці , пазнаходзіць, адшукаць -
01.06.2025Meine lieben selbstbewussten jungen Männer, вы такі разумны, вось толькі ўспамінаць, упамінаць, згадваць, прыгадваць - абсалютныя сінонімы, як і выявіць, раскрыць, знайсці.
-
31.05.2025"археалагічны комплекс на рацэ Менцы з’яўляецца адным з найважнейшых помнікаў дамангольскага перыяду на тэрыторыі Беларусі". - Тутака неабходна каб бедарусскія "гісторыкі" ўдакладнілі час існавання гэтага "перыяду". Ён быў да таго часу, калі літоўскі князь Дзмітрй (Альгерд), разбіў ханаў Арды ды далучыў Кіеў да Літвы, калі хан Тахтамыш прыпоўз да літоўскага князя Аляксандра (Вітаўта) ды калі літвіны трымалі ў закладніках Крымскага хана, альбо пазней, калі Арда перастала існаваць? Калі, га?
-
31.05.2025Трэба абавязкова правесці новыя раскопкі і раскансерваваць раскопкі з 1970-х на Нямізе. Там яшчэ больш цікавага матэр’ялу схавана!
-
31.05.2025А раней за 998 тут, вядома, нічога не было.
-
31.05.2025Tak, Miensk - Менск , не трэба польска- маскоўскай тапоінікі нам.
-
31.05.2025Я б быў, мякка кажучы, дужа стрыманым ад радасьці, калі ўлічыць, што раскопкі над Менкай робяцца пад кіраўніцтвам лукашысцкіх обэр-гісторыкаў Лакізы, Марзалюка і Дука і адкрыта патрануюцца Галоўчанкам, які прама, пад камэры ўказвае ім, як і што трэба рабіць. У сваю чаргу, раскопкі над Менкай ледзь ня кожны дзень (безь перабольшваньняў) прыносяць чарговую «сэнсацыю», што само па сабе мажліва калі вы капаеце ня Менск, а Трою ці Махенджа-Дара якое. І дадамо да гэтага адсутнасьць незалежнай вэрыфікацыі навукоўцамі іншых краінаў. Для кантэксту – звычайна такое капаюць камандамі зь некалькіх інстытуцыяў, часта міжнароднымі. Карацей, чакаем на незалежную вэрыфікацыю ў будучыні і як бы так ня сталася, што кароль будзе голы.
-
01.06.2025Камэнтар гісторыка, niezaliežnaja vieryfikacyja ? Lietuvisy 90% svajoj historyi pabudavali na kazkach, i vy ž jaje pryznali... Voś i ŭsia vašaja vieryfikacyja...
Naviedajcie muzej historyi Lietuvy ŭ Viļni, vam tam takuju purhu prahoniać, što až aslupianiejecie. I vas ža heta zadavolić, budziecie maŭčać i sluchać, i vieryfikacyi vam nia tre budzie... :))) -
01.06.2025Žvir, летувісы тут якім бокам?
Мы ж не для іх жывём, а для сябе.
Хай яны пішуць сабе што хочуць, мы не мусім гэтым пераймацца.
Калі казкі і байкі дапамаглі ім дыстанцыявацца ад СССР на адносна бяспечную адлегласць, то ім добра і нам карысць, хіба не?
У нас з гісторыяй парадак: няма патрэбы саромецца чагосьці, замоўчваць, выдумляць казкі і містыфікацыі. Праўды ў нас хопіць і на нас, і на суседзяў. Дай божа сілы асэнсаваць і ўсвядоміць, а вось містыфікацыя, стварэнне фэйкаў можа стаць таму перашкодай.
Аблудныя шляхі вядуць да аблуднае мэты. -
01.06.2025Žvir, «вы ж яе прызналі». Хто «вы»? Яны з Вамі раптам не ў адным пакоі?
-
01.06.2025Žvir, братка, ты ўжо адстаеш ад моды.))
Ну ад чаго там слупянець? Старая жвачка! Яны ўжо і самі не радыя, паціху заднюю ўключаюць.
Сёння ў модзе іншы цэнтар нараджэння Сусвету - Кіеўская Русь.
Тое што Полацак крыху.. прабачце, свая рэгіянальная сталіца была, то "гэта ўсё маскоўская прапаганда, бо мы ж раней былі, а таму і мова вашая беларуская ёсць адгалінаванем украінскай".
Вось ня ведаў, а мне спрабавалі тое давесці не дурныя людзі, што мы сваю мову не самі стварылі, а ўкраінскую папсавалі, перакруцілі на свой лад. Вось таму ўжо ня дзіўнымі падаюцца выказванні былога міністра замежных спраў, што "Магілёў - украінскі горад".
Невыпадкова гучыць, што мовай ВКЛ была... украінская.
Гэта нават не "старшый брат(сястра)".
Гэта ўжо заяўка на праайцоў. ))
Што нам з гэтых іхных модных тэндэнцый?
Абсалютна нічога. Ігнараваць.
Не галасіць. -
01.06.2025Найперш не галасі! , а ты часам, стаўшы белымі русскімі ў 1796 годзе, вы з савецкімі барабанамі на шыі, радасна й пакорліва крочыце па гэтаму шляху ў напрамку загаданаму з Масквы, ухваляючы сваё становішча малодшых братоў, якія выракліся спадчыны продкаў, Бацькаўшчыны, сваёй дзяржавы Літвы й сваёй гістарычнай саманазвы народу.
-
01.06.2025Найперш не галасі! , a lietuvisy tut nijakim bokam, kali vam treba heta tlumačyc`, tam u mianie nie pra lietuvisaū, a pra niespatoļnuju prahu vieryfikacyi ū zanadta piļnych, alie sliapych, kštaltu historykaū... Bo treba ž byc` pasliadoūnum, kali ty historyk...:)))
-
01.06.2025Камэнтар гісторыка, "Яны з Вамі раптам не ў адным пакоі?".
Pradjavicie vieryfikacyju vašaha padozreņnia ? Vieryfikacyja josc` ? Vieryfikacyi niama... Good by...:) -
01.06.2025Давайце ўсе дамовімся п'янымі ў каменты не пісаць.
)
[Зрэдагавана]