Каментары да артыкула

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава

  • мясцовы2
    30.05.2025
    Я ж казаў, што самае лепшае што адбылося ў нас за апошнія 5 год - гэта нараджэнне каровай зубраня.
  • тутэйшы
    30.05.2025
    мясцовы2, зубраняці! нараджэнне каго? - зубраняці!
  • %
    30.05.2025
    Гэта і есьць абарона, вы проста не разумееце нічога. Як там у сталінскі час казалі/пісалі - Смертная казнь — это высшая мера социальной защиты. Ну вось так і тут - руйнаваньне гэта мера найвышэйшай абароны на лапіку лукашенкаўскай зямлі.
  • Ягоная ФИма Собак
    30.05.2025
    >ягонае навукова абгрунтаванае
    ---
    А чаму здзіўляцца, калі вы самі гвалціце мову размоўнымі словамі, ні ў якім СМІ/творах/размоўнай мове/слоўніку, ------ НІЯК і нікім НЕ АБРУНТАВАНЫМІ !--------
    ---
    ён, яго, яму, ім, аб ім, м.; ж. яна, яе, ёй, яе, ёй (ёю), аб ёй; н. яно, яго, яму, яго, ім, аб ім; мн. яны, іх, ім, іх, імі, аб іх; займ. асаб.
    1. Указвае на прадмет гаворкі (выключаючы субяседнікаў).
    2. толькі Р. Ужыв. ў знач. прыналежнага займенніка.
    Яго кніга.
    3. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар.
    Вось яна - родная вёска!
  • жэўжык
    31.05.2025
    Ягоная ФИма Собак, Вы можаце самі зрабіць пошук на беларускіх Вікікрыніцах і знайсьці прыклады выкарастаньня слова "ягонае" ў беларускай літаратуры рознымі аўтарамі. Я бачу, што Вы вельмі рупіцеся і намагаецеся расеізаваць літаратурную беларускую мову сваімі ВАМІ ЖА АБГРУНТАВАНЫМІ правіламі. Можа вы яшчэ пішаце "слоў" замест "словаў"?
  • Ягоная ФИма Собак
    31.05.2025
    жэўжык, @ВАМІ ЖА@ ?! - толькі з гэтага "ЖА", магу 100% упэўнена сказаць, што вам КАТЭГАРЫЧНА нельга "беларусізаваць" мову
    ўжываннем "занадтабеларускіх" СЛОЎ(!), НЕ ВЕДАЮЧЫ ІХ ЗНАЧЭННЯ і ЭЛЕМЕНТАРНАГА!
    --
    (после гласных) ж , (после согласных) жа мне говорит одно, сама же делает другое — мне гаворыць адно, сама ж робіць другое он же остаётся здесь — ён жа застаецца тут
    --
    "слова н. НРВ сло ва, слову, словам, слове; мн. НВ словы, слоў, словам, словамі, словах "
    --
    Я неаднаразова сустракаюся з
    І усё тыя "рэфарматарамі ЗНІЗУ" ( блытаюць
    - множны лік
    - згубіць і страціць
    - выявіць і высветліць/вызначыць/знайсці
    - выбраць і абраць
    - густ і смак
    - выгляд і від
    -від і гатунак
    ... [процьма ( ]
    Вы ПЛЯЖЫЦЕ мову, спрабуючы ВЫЦЯГВАЦЬ не ужываныя ні кім словы/правілы і комплексамі "гэта беларускае, а гэта "расеізаванае" " , НЕ ВЕДАЮЧЫ СЭНСУ ГЭТЫХ СЛОЎ!
    А ХТО ВЫ ТАКІ, КАБ ВЫРАШАЦЬ "расеізаванасць" і "нерасеізаванасць" ?
    А версіі, што НААДВАРОТ у вас не ўзнікае?
    ХТО вы такі, каб змяняць правілы?
    ---
    >выкарастаньня слова "ягонае" ў беларускай літаратуры рознымі аўтарамі
    Няма адказу. Ні "розныя", ні нехта канкрэтна ні якім творы "ягоных" не ўжываў.
    Як і няма НІВОДНАГА сёння беларускамоўнага, які б казаў "ягоны" замест "яго"
  • жэўжык
    31.05.2025
    Ягоная ФИма Собак, мяне засмучае вашая няздольнасьць самастойна знайсьці шматлікія цытаты з словам "ягонае" на Вікікрыніцах.

    Цішка Гартны: "Ад князёў, ад паноў, ад няволі / Успаміны — гіньце ў пустэчы! / Не, ня будзе, ня будзе ўжо болей / Аб пары тэй ягонае рэчы."

    Францішак Аляхновіч: "Усе гэтак шчыра сьмяюцца з ягонае трывогі, і ўрэшце, змучаны ўнутраным змаганьнем, ён паддаецца [...]"

    Антон Лёсік: "Правіла 31. Націск ставіцца тады, калі слова можа ужывацца з рознымі націскамі і пры кажным націску мае новае значаньне, або калі слова малаведамае і трэба дакладна азначыць ягонае вымаўленьне [...]"

    Кузьма Чорны: "Ён быў змучаны і цяпер толькі адчуў як аж адрантвела ягонае цела за гэтую дарогу."

    Міхась Зарэцкі: "Ужо людзі пачалі зайздросьціць. Пачалі ўжо лічыць ягонае дабро."

    Янка Маўр (пераклад Марка Твэна): "Цяпер, о гасудар, вазьмі назад тваё царскае адзенне і аддай беднаму Тому, слузе твайму, ягонае рыззё!"
  • Ганка
    30.05.2025
    Калі гэтыя баракі - гістарычная каштоўнасьць, дык трэба ўжо і хрошчоўкі назваць каштоўнасьцю, а праз 100 гадоў - і ўсе менскія панэлькі. Каштоўнасьць - гэта ня толькі старына. Гэта прыгожая старына.
  • Максим Дизайнер
    31.05.2025
    Ганка, На НН бывают хорошие комментарии. Примерно 1 раз в месяц. Как ваш.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць