Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»
-
31.05.2025Дзе адказы на асноўныя пытанні?, дык у вас жа напісана, што да яго прыйшлі па справе Ineedhelp - гэта гучная гісторыя была. Прычым тут аўдыт ад гэтай верагоднай агенткі іншага фонда?
І чаму вы не адказваеце на пытанні пра хаванне інфармацыі ад грамадства Вячоркам? Гэта нашмат большае злачынства, чым менне мужа-агента. Зеркала чакала месяцамі адказаў на свае пытанні - у вас іх увогуле, відаць, няма да гэтых асобаў. -
31.05.2025А што з пашпартам рабіць будзем?
-
31.05.2025Схапілі за руку агента кгб. Для мене на маёй памяці, а я чытач Нашай Нівы з 2010 году, гэта ўпершыню такое. Аказваецца можна. Можна і нужна супрацьстаяць, змагацца і перамагаць хеўру. Маленькая, але перамога, першы крок на вялікім шляху вызвалення Беларусі з лап гэтага монстра, які трымае наш народ у закладніках. Дзякуй усім небайдужым. Разам до перамогі. Жыве Беларусь.
-
31.05.2025Дзе адказы на асноўныя пытанні?,
Выявілі агента з паспартам прыкрыцця і яго жонку што дапамагае сажаць Беларусаў і замест пытання "а чаму іх не арыштоўваюць?" вы задаеце пытанне" -А чаму вы не адказваеце на пытанні пра другіх?". А гэтыя шпіены вас ужо не цікавяць? Хай працуюць далей? -
31.05.2025colombo, гэта група падтрымкі ) ім важна адцягнуць увагу і даць час на аналіз сітуацыі, распрацоўку легенды, ці эвакуацыю. Калі пабачаць, што рэакцыя слабая, імунітэту няма, то агентаў праінструктуюць нахабна сядзець далей. Для дадатковай дызмаралі ў духу "і што вы зробіце?".
-
31.05.2025colombo, вы чыталі іхныя артыкулы пра гэтую сям'ю агентаў? яны нават не звярнуліся ані па каментар, ані з заявай у органы Еўразвязу, каб давесці інфармацыю і высветліць дакладнасць звестак пр гэтую агентуру, уявіце сабе! Вунь Палітыко пра Мельнікаву ўсе дыры аблазілі і маюць інфу пра следства нават якое ідзе, а нашым абы пыл узняць і ніякіх дзеянняў.
Агентуру павінны давіць не простыя людзі, а СМІ, Белполы і іншыя Пал Палычы і Свет Георгічы, якія дэкларуюць сябе лідарамі немаведама чаго. -
31.05.2025Я аддышаўся, што далей? Што з пашпартам рабіць будзем?
-
31.05.2025[Рэд. выдалена]
-
31.05.2025Ну вось каму гэта можа быць цікава, усе гэтыя дробныя разборкі нейкіх ноўнэймаў? Навошта нам пра гэта ведаць, ды яшчэ і вывешваць у топ навін?
Дробнатраўчатыя разборкі і грызня нікому не цікавых персанажаў, пра якія 99% беларусаў не ведае і ведаць не хоча. Паскудства і абсалютнае выдаленне ад народа, Бастыён Беларушчыны. -
31.05.2025Хай захаваюць гісторыю таго чаціка, пакуль яна не дадумалася выдаліць.
-
31.05.2025Было б дзіўна думаць, што патрабаваньні правесці аўдзіт усіх дэмакратычных структур, апублічыць імёны тых, хто, калі і колькі атрымаў у якасці падтрымкі, назваць схемы фінансавання фондаў і фондамі - канкрэтных ініцыятыў і людзей нараджаюцца выключна з-за ідыятызму тых, хто іх агучвае. Відавочна, што такія пытанні паходзяць з спецыяльных кантор, якія прафесійна займаюцца барацьбой супраць беларусаў і аховай рэжыму.
-
31.05.2025Ф, а нахалеру кудысьці ўкараняцца, нешта тайком капіраваць, рызыкаваць агентам, калі на дурака могуць самі аддаць усю інфу пад выглядам "публічнага аўдыту"?
-
01.06.2025раз-два, заўважце, што найбольш гучна пра неабходнасць аўдыту заяўляюць тыя, хто ўвогуле не датычны да адпаведнага фінансавання, альбо не атрымаў яго праз няздольнасць чымсці істотна зацікавіць донараў. Калі я не фінансую нейкую фундацыю - мяне павінныя цікавіць толькі вынікі ейнай працы.
-
01.06.2025Янка, Пра аўдыт звычайна гавораць рытуальна. Гэтым людзям, як правіла, не трэба аўдыт як такі, а трэба толькі "правільны" аўдыт, які засведчыць парушэнні. Ад Офіса Ціханоўскай патрабавалі аўдыта, пасля яго правялі, апублікавалі вынікі, што ўсё нармальна? Усё пасля гэтага сціхла? Ды не, хто патрабаваў аўдыту, той і патрабуе, а пра той, які быў праведзены, ці ўвогуле не згадваюць, ці калі носам хто ткне, то даводзяць, што ён няправільны, маўляў - не тыя праводзілі і не так.
-
31.05.2025[Рэд. выдалена]
-
31.05.2025А почему у вас люди не прошли полиграф от спецслужб Польши и Литвы и только потом допускались бы до важной информации? Ни одного агента не было бы. Но офису это не надо. Вопрос: почему. Ясно почему
-
31.05.2025Этого следовало ожидать, паліграф - гэта хірамантыя, яго вынікі не маюць значэння. А па спробе прышыць офіс адразу бачна агента
-
31.05.2025Этого следовало ожидать, вот прямо левой пяткой за ухом почесал и польские и литовские спецслужбы сделали под козырек и стали всех полиграфии. Разве кабинет управляет спецслужбами? Тем более что людей тысячи,а навряд ли такие отделы способны на массовую работу.
-
31.05.2025[Рэд. выдалена]
-
01.06.2025Арышт адзінага чалавека, звязанага з Разам, можа быць і супадзеннем. Але арышт некалькіх, альбо разгром адпаведнай структуры - дакладна не.
Пашпарт прыкрыцця заўсёды варта разглядаць комплексна. Няма ніякага сэнсу выдаваць гэткі пашпарт публічнай асобе альбо асобе, якая ўжо засвяцілася ў пратэснай дзейнасці, альбо легалізавалася за мяжой. А вось калі непублічная асоба стала знаходзіцца ў Беларусі і атрымлівае пашпарт прыкрыцця - яна з высокай верагоднасцю будзе сэксотам.
[Зрэдагавана]