Свет1717

Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага

У горадзе Гайнаўка кандыдат ад Грамадзянскай платформы атрымаў 59,5% галасоў, перамог ён таксама ў Гарадку і Супраслі. 

Усход Падляшша, заселены беларусамі, галасаваў за ліберала Рафала Тшаскоўскага. Скрыншот 

Вясковыя раёны Падляшша, заселеныя беларусамі, сталі адзінымі ва Усходняй Польшчы, дзе перамог кандыдат ад урадавай кааліцыі. У цэлым у краіне за Рафала Тшаскоўскага галасавалі вялікія гарады, а за Караля Наўроцкага — вёска і малыя гарады. Беларуская зона стала выняткам.

У горадзе Гайнаўка кандыдат ад Грамадзянскай платформы атрымаў 59,5% галасоў. У Чыжах — 60,6%. У Орлі — 57,8%, у Гарадку — 60,9%, у Супраслі — 52,8%. 

Ваяводскі цэнтр Беласток даў Тшаскоўскаму 51% галасоў.

Трэба адзначыць, што папулярнасць Тшаскоўскага на Падляшшы знізілася проці вынікаў другога тура 2020 года. Гэтым Падляшша розніцца ад краіны ў цэлым, дзе папулярнасць кандыдата-ліберала засталася нязменнай: 48,9% у 2020-м, 49,1% у 2025-м. У той жа час у Беластоку Тшаскоўскі набраў на 1,2% менш, у Гарадку — на 4,9% менш, у Гайнаўцы і Супраслі — на 3,8% менш.

Чытайце таксама: У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Новааабраны прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Фота: Czarek Sokolowski / AP

Караль Наўроцкі ўчора заявіў, што аб’яднае патрыятычны лагер у Польшчы, лагер людзей, «якія хочуць нармальную Польшчу без нелегальных мігрантаў».

У палітычным сэнсе яго перамога азначае, што ў Польшчы захаваецца статус-кво: суіснаванне прэзідэнта-кансерватара і ўрада, утворанага ліберальнымі і левымі партыямі.

Наўроцкі — праціўнік запрашэння Украіны ў НАТА і выступае супраць яе паскоранага ўступлення ў ЕС.

Ён таксама супраць паглыблення еўрапейскай інтэграцыі і за ўмацаванне каталіцкіх падмуркаў польскай тоеснасці.

Каментары17

  • Рыгор
    02.06.2025
    Таму што навучаныя камуністамі ненавідзець Польшчу. Усё вельмі проста.
  • Берасць
    02.06.2025
    Беларусы баяцца польскага шавінізму. Шавіністы галасавалі за Наўроцкага — беларусы аўтаматам супраць яго.
  • Filipp
    02.06.2025
    Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага®
    А калі дакладна, то 51% умоўных беларусаў Беластоку прагаласавалі за мэра, астатнія 49% за Наўроцкага.

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць