Свет22

Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо ў таго знайшлося дзіця

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што Каталікос усіх армян Гарэгін II парушыў абет бясшлюбнасці, які сам прыняў добраахвотна.

Гарэгін ІІ і Нікол Пашынян

Паводле Пашыняна, такія паводзіны каталікоса супярэчыць канонам Армянскай Апостальскай Царквы, таму Гарэгін II не меў права быць не толькі каталікосам, але нават біскупам ці архібіскупам.

Пашынян заклікае Гарэгіна ІІ вызваліць патрыяршыя пакоі і правесці выбары новага каталікоса, маральныя якасці якога будуць правераныя перад абраннем. Ён звярнуўся да вернікаў з заклікам аб’яднацца дзеля гэтага, прытрымліваючыся хрысціянскіх прынцыпаў.

73-гадовы Гарэгін ІІ кіруе Армянскай Апостальскай Царквой больш за чвэрць стагоддзя, з кастрычніка 1999 года. Нядаўна да 25-годдзя сваёй інтранізацыі ён быў узнагароджаны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам ордэнам РПЦ.

Супрацьстаянне паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Ніколам Пашынянам працягваецца з 2020 года, калі пасля няўдалай для Арменіі 44-дзённай вайны за Карабах царкоўны сабор запатрабаваў адстаўкі прэм’ер-міністра. У адказ урад пачаў пераглядаць ролю Царквы ў грамадстве і ўвёў больш строгі кантроль за яе дзейнасцю.

Сітуацыя абвастрылася тыдзень таму пасля інцыдэнту ў манастыры Мармашэн у Шыракскай вобласці. Там узнікла слоўная сварка паміж прыхільнікамі Царквы і прадстаўнікамі ўлады. Канфлікт справакавала заява настаяцеля храма Парэна Петрасяна, які папярэдзіў прыхільнікаў Пашыняна, каб яны не наведвалі манастыр. У адказ адзін з іх арганізаваў публічны візіт, што і прывяло да напружанасці.

Каментары2

  • даведка
    09.06.2025
    Имеет жену и ребёнка... Ну хотя бы бизнесом не занимался с режимом Лукашенко?
  • Аналитик
    09.06.2025
    Я ожидал какие-то пруфы.

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць