Свет44

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей

У Францыі ўлады разглядаюць магчымасць абмежавання доступу да такіх платформаў, як Bluesky, Mastodon і Reddit з-за наяўнасці на іх парнаграфічнага кантэнту. Мэта — абараніць ад падобнага змесціва дзяцей, піша Politico.

Фота ілюстрацыйнае

У офісе міністаркі лічбавых тэхналогій Францыі Клары Шапаз паведамілі, што гэтыя сайты могуць прызнаць парнаграфічнымі платформамі, што абавязвае іх уводзіць строгія правілы праверкі ўзросту ў адпаведнасці з новымі французскімі законамі. Калі платформы не выканаюць патрабаванні, ім пагражаюць штрафы, выдаленне з пошукавых сістэм або поўнае блакаванне, як гэта ўжо было раней у дачыненні да сацсеткі Х (былы Twitter).

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, у сваю чаргу, прапанаваў наогул забараніць выкарыстанне сацсетак для дзяцей да 15 гадоў. Ён нават гатовы ўвесці такую забарону ў межах адной толькі Францыі, калі Еўрасаюз не падтрымае ініцыятыву.

Пакуль што сацсеткі (у тым ліку X, Reddit і Bluesky) ніяк не пракаментавалі намеры французскіх уладаў. Хоць правілы Х забараняюць доступ да парнаграфіі для асоб, маладзейшых за 18 гадоў, карыстальнікі могуць пазначыць любы ўзрост, што дазваляе лёгка абыходзіць сістэму.

Францыя ўжо некаторы час узмацняе меры па абароне дзяцей у інтэрнэце — напрыклад, патрабуе ад порнасайтаў абавязковай праверкі ўзросту.

Новыя правілы павінны былі ўступіць у сілу 7 чэрвеня, але частка платформаў выступіла супраць. За ігнараванне патрабаванняў сайты могуць быць аштрафаваныя ці заблакаваныя.

Каментары4

  • Муск
    11.06.2025
    Нешта вы папуталі. Bluesky гэта сацсетка інтэлектуалаў, не тое што ўсе гэтыя far right, там па вызначэнні нічога дрэннага быць не можа. Тым болей, Reddit - месца камунікацыі нявінных школьнікаў-абаронцаў "палестыны", там рэлігія забараняе тое пра што вы пішаце. Fake news.
  • Николай Дроздов
    12.06.2025
    А знаете, чем животные умнее людей?
    Они, уже сразу после рождения, знают, что такое половая близость, им не надо отдельно про продолжение рода рассказывать или защищать от этой информации.
    Получается, среднестатический лось гораздо умнее целой Франции или любой другой такой "умной" страны.
  • Лось
    12.06.2025
    Николай Дроздов, у дзіцёныша лася няма рызыкі стаць кампульсіўным задротам, які паўжыцьця праводзіць за праглядам парнухі

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць