Грамадства77

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін

У пункце пропуску «Каменны Лог» («Меднікі») істотна павялічыўся час перасячэння беларуска-літоўскай мяжы пасажырскімі аўтобусамі. Карыстальнікі тэматычных тэлеграм-чатаў паведамляюць, што чакаць праезду даводзіцца аж да 12 гадзін, што нетыпова для гэтага памежнага пераходу, піша «Люстэрка».

Як пішуць у тэлеграм-чатах пасажыры аўтобусаў, якія знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы, час праезду ў апошнія суткі істотна вырас.

— Чакаць трэба блізу 10-12 гадзін на самой мяжы, — сцвярджае адзін з іх.

— Выехалі з Мінска рэйсавым аўтобусам «Экалайнс» а 4-й гадзіне раніцы. Цяпер 10:48, і мы ўсё яшчэ не заехалі на беларускі пункт пропуску, — піша іншы.

У чатах таксама пішуць, што праз затрымкі некаторыя пасажыры спазняюцца на запланаваныя авіярэйсы з Вільні.

— Тыя, хто спазняюцца на самалёты, спрабавалі падсесці ў аўтамабілі, але іх ніхто не ўзяў, — сцвярджае адзін з карыстальнікаў. — У аўтобусы бяруць, але гэта ўсё роўна вельмі доўга, і сэнсу ў гэтым няма.

Пасажыры ўпэўненыя, што доўгае чаканне праезду звязана з павольнай працай службаў Літвы.

— Чарга створаная штучна кіраўнікамі літоўскага пункта пропуску, — упэўненая адна з беларусак. — Не магу зразумець, як доўга яны будуць прытрымлівацца палітыкі «італьянскага страйку». Таму закладвайце час па песімістычным сцэнары.

Пасажыр аўтобуса, які выехаў з Мінска ў чацвер а 21.45 і перайшоў мяжу а 10-й раніцы пятніцы, кажа аб паглыбленых праверках памежнікаў і мытнікаў.

— Літоўскія памежнікі доўга правяралі тых, у каго былі польскія візы — ім задавалі шмат пытанняў, — паведамляе мужчына. — Мытнікі таксама даглядалі даўжэй, чым звычайна. Але прысмакі не выкідалі, толькі алкаголь і цыгарэты.

«Люстэрка» папрасіла пракаментаваць сітуацыю Службу аховы дзяржаўнай мяжы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. Там пацвердзілі павелічэнне часу, які патрабуецца для праезду аўтобусаў у гэтым пункце пропуску (адным з двух, якія працягваюць працу, на беларуска-літоўскай мяжы).

— Апошнім часам чэргі на кантрольна-прапускным пункце «Меднікі» павялічыліся ў сувязі са зменай патоку падарожнікаў, — паведаміў дарадца аддзела камунікацый Андрус Яроцкас. — У летні сезон колькасць асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, значна павялічылася. Акрамя таго, адзначаецца значнае павелічэнне колькасці двухпавярховых аўтобусаў. Гэтыя абставіны прыводзяць да павелічэння часу надгляду транспарту і пасажыраў.

Адзначым, што, паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, паводле стану на 12.00 пятніцы, у пункце пропуску «Каменны Лог» (гэта значыць на беларускім баку мяжы) чакалі ўсяго чатыры пасажырскія аўтобусы.

Каментары7

  • %
    20.06.2025
    Гэта зусім не навіна. Магу нагадаць што рабілась калі яны (летувісы) проста бясконцай плыньню ездзілі за палівам, якія тады былі чэргі (у той і адваротны бок). Потым увесь час у іх "псуюцца" кампутары, раптам "ламаюцца" прылады для рентгену. Што толькі не зробіш для "паважаных суседзяў" якіх яны так "любяць"
  • Когда этот колхоз закончится?
    20.06.2025
    Как же совки любят страдать. Сначала страдали в совке, что машин нет. Теперь, накупили этот геморрой на колесах из прошлого века, завалили ими каждй квадратный метр, и стоят в очереди 1800 машин на границе. Другие, самые умные, накупили бомж туров, аж на целых 15% дешевле, чем лететь из Москвы, и хотят, чтобы их обслуживали как королей. Мучайтесь на здоровье, колхозавры.
  • Жора
    20.06.2025
    Які файны беларусафобскі камент - і да такога цэнзар (які таксама, напэўна, беларус?) прэтэнзій не мае.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць