Грамадства55

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску

Ён працягнецца 20 месяцаў. Адкрыцця храма можна чакаць пасля студзеня 2027 года, піша katolik.life.

Рэканструкцыя каталіцкага храма cвятога Сымона і святой Алены ў Мінску пачалася ў канцы чэрвеня. Прынамсі, з'явіліся прыкметы пачатку работ — па апублікаваных 22 чэрвеня ў сацсетках фота бачна, што вакол Чырвонага касцёла усталяваная агароджа, стаіць тэхніка.

Рамонт пачынаецца праз амаль тры гады пасля таго, як храм зачынілі — падставай да гэтага стаў невялікі дзіўны пажар. Вынікі расследавання інцыдэнту так і не былі прадстаўленыя грамадскасці. Паводле афіцыйнай версіі, адбылося ўзгаранне праводкі, але вернікі казалі пра тое, што чулі гук разбітага шкла перад тым, як успыхнуў агонь, і бачылі дзіўных людзей ля храма.

Касцёл будзе зачынены ў цэлым на працягу больш за 4 гады. 

Каментары5

  • Kalabok
    23.06.2025
    То прычына каб не адчыняць касьцел у блiжэйшыя гады ….
  • Сымон
    23.06.2025
    4 гады нічога не рабілася без плота. Гэта выклікала ўсё больш і больш незручных пытанняў з боку турыстаў, групы якіх працягваюць вадзіць паглядзець на адабраны з вернікаў касцёл, што выстаўляе ідэалагічна атэставаных гідаў поўнымі дурнямі. Таму што прымальных для лукашысцкай дыктатуры краявідаў у Менску ну зусім няшмат.
    Таму і на далей будзе нічога не рабіцца, але ўжо з будаўнічым плотам.
    Сапраўды, цяжка імітаваць бурную дзейнасць, калі ўсе наступствы здейсненай лукашыстамі правакацыі магчыма ліквідаваць максімум за тыдзень.
  • Пожелание
    23.06.2025
    Лучше бы назад в кинотеатр переделали

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць