Каментары да артыкула

Каверын: Я думаю, Ціханоўскі заплакаў таму, што цудоўна разумее: пяць гадоў пекла былі дарэмныя

  • ИМХО
    25.06.2025
    Константин, выход из тюрмы - это определенный шок и, человек, нахдясь в шоке, реагирует на это по-разному. В фильме "Побег из Шоушенка" некоторые мысли присутствуют на тему выхода из тюрьмы и во что она превращается для сидельца.
  • Сколько платят за такие пасквили?Могу писать по 2 в день.
    25.06.2025
    За 3000 эвра в месяц.
  • Максим Дизайнер
    25.06.2025
    Сколько платят за такие пасквили?Могу писать по 2 в день., Костя, спасибо за лайк. Лук - огонь!
  • Хм
    25.06.2025
    Хто не сядзеў, таму часамі цяжка зразумець прычыну такіх слёз. Але и выдумваць бязглуздзіцу не трэба!
    Каб зразумець, што вярнуўся не туды, адкуль забралі, патрэбен час.
  • Сігога
    25.06.2025
    Усё яшчэ будзе, нішто не было дарэмна. Сям’я лукі згубіла мілліярды баксаў з-за фанабэрыі старога дзеда. Які не можа хадзіць і з яго ўжо пясок сыпецца.
    Усё будзе і наыат хутчэй чым мы думаем ;)
  • Андрусь
    25.06.2025
    У нечым і сам Ціханоўскі даваў памылковую надзею на тое, што мірным пратэстам можна зрынуць 25-гадовую дыктатуру. Ён у адным сваім стрыме ў прамежку паміж соднямі па адміністратыўцы і канчатковым затрыманнем у Горадні распавёў, што прадольны ў ІЧУ сказаў яму, што, калі выйдуць на вуліцы 20 тысяч - нічога не адбудзецца, а, калі выйдуць 200 тысяч, то карнікі пяройдуць на бок народу і краіна зменіцца. І гэтую думку Ціханоўскі прасоўваў у сваіх стрымах і рэпартажах ад пікетаў збору подпісаў. Выйшлі мільёны, не толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне, не толькі ў кожным райцэнтры, але і ў вёсках. І што? Адзінкі з карных структураў сталі на бок народу. Рэшта - адчайна, з нябачанай да таго злосцю і звярыным садызмам кінулася бараніць дыктатара, які іх "кахае" і корміць.
    Пасылы Ціханоўскага пра тое, што дастаткова проста выйсці на вуліцы і паказаць, што "мы не згодныя" - адпачатку былі памылковымі. Ён сам спрабаваў гуляць паводле правілаў, якія ён сам сабе ўяўляў, але рэжым не меў і не мае аніякіх правілаў. Яго самога схапілі і пасадзілі без аніякіх правілаў, а ён і зараз збіраецца на стрымах даказваць сваю невінаватасць, нібыта нехта ў гэтым сумняецца.
    Ціханоўскаму самому трэба зараз агледзецца, зразумець памылковасць вясёлкавага погляду на ўкаранёную дыктатуру, вывучыць цяперашняе становішча і, магчыма, ў яго з'явяца ідэі, як можна змагацца з гэтай сістэмай.
  • Беларус
    25.06.2025
    Андрусь, Аніякія слушныя ідэі змаганьня з сістэмай не з'явяцца, пакуль нацыянальная медыяпрастора, як рэтранслятар голасу грамадства пад акупацыяй, ня бачыць гэты захоп, публічна называе акупанта - "афіцыйным беларускім бокам" (калі афіцыйны беларускі бок з 2020-а месьціцца ў Вільні) ды ўсяляк прасоўвае парадыгму ворага - "лукашызм = Беларусь". Немагчыма перамагчы тэрарыстычную групоўку, калі ставіцца да яе, як да "Афіцыйнай Дзяржаваы". Бо мова эфектыўных стасункаў паміж тэрарыстамі і дзяржавай кардынальна адрозьніваецца. Неразуменьне ж ворагу - гэта гарантыя паразы.
  • Хтосьці
    25.06.2025
    Андрусь, калі б пуцін не падтрымаў вусатага, то тэорыя "выйдзе 500К і рэжым пасыплецца" спрацавала б. Рэжым і так добра хістала, а каб Крэмль хаця б вады ў рот набраў, то не было б ніякага лукі ва ўладзе ўжо б у верасні 2020-га.
  • Імя
    25.06.2025
    Андрусь, Выходзіць трэба было не раз у тыдзень а кожны дзень
  • Параза
    25.06.2025
    Беларус, Аніякія слушныя ідэі змаганьня з сістэмай не з'явяцца, пакуль няма жадаючых змагацца сваімі а не чужымі рукамі.
  • Беларус
    25.06.2025
    Параза, Не, шаноўны. Тое, што адбываецца зараз - якраз адсутнасьць стстэмы пры наяўнасьці (ужо не шматлікіх) жадаючых. Таму гэтыя жадаючыя і разбадзяліся па розных ініцыятывах суседніх дзяржаў, створаных адмыслова каб проста скарыстаць гэтае шчырае імкненьне да вызваленьня Беларусі. І якія, нажаль, не прарануюць нават надзеі ўзамен. Стварэньню гэтай сістэмы актыўна замінаюць абсалютна ўсе нашыя суседзі.

    Але пакуль няма разуменьня ворагу ды акупацыі на нацыянальным узроўні (за што і адказвае медыяпрастора) - няма і эфектыўнага інструментарыю дэакупацыі: нацыянальнага беларускага вызвольнага войска. Беларускае войска можа быць толькі адно. І чаму беларускім імём дагэтуль завецца войска здраднікаў ды лукашэнкаўскіх наймітаў у так званай "нацыянальнай" (так званай, бо спрэс прасоўваецца пралукашэнкаўская, а не прабеларуская парадыгма) прэсе, ды ўнёсак гэтай аблуды ў агульную паразу - пытаньне ўжо да будучых даследчыкаў (і не факт, што беларускіх).
  • Жора
    25.06.2025
    Імя, выходзілі і кожны дзень, прынамсі ў маім раёне. Людзі вам цяпер вінаватыя, што бабарыкінцы і Ціханоўская не мелі плану і не ведалі, што рабіць - не малі плану не тое што на пасля"выбарчы" тыдзень, а нават 1 (адзін) дзень? Ага, знайшлі вінаватых. Людзі выходзілі і ахвяраваліся МЕСЯЦАМІ, і калі ўжо разганялі апошніх, тады Ціханоўская напрыканцы кастрычніка абвесціла ўсеагульны страйк. Вы што, думаеце ніхто не памятае, як было?
  • lunny
    25.06.2025
    Хм, дзіўныя высновы і абсалютна павярхоўныя. Хай аўтар пасту, пачытае пра ролю асобы ў гісторыі.Без такіх вось Касцюшак, Каліноўскіх і Ціханоўскіх беларуская гісторыя была б зусім іншай і пытанне ці была бы. Таму ахвяра Ціханоўскага і іншых - не дарэмная, гэта вялікі задзел на будучыню, прыклад ахвярнасці і нязломнасці.
    А вось Каверына дакладна не будзе ў беларускай гісторыі, так, звычайны абывацель-эмігрант.
  • Рацыя
    25.06.2025
    Так, не проста дарэмныя, а цалкам страчаныя. Для яго і краіны. Ён казаў калі толькі сеў Прэзідэнту-электу “трэба больш жорстка дзейнічаць”. Але яна выбрала дабрабыт свой асабісты і іншых грантасмокаў.
  • Abibok
    25.06.2025
    Рацыя, зычым вам такога дабрабыту.
  • Валянтэрка
    25.06.2025
    Abibok, а можаце, калі ласка, і мне пазычыць такога ж самага? Куды вам можна нумар рахунку скіраваць? Гатовая справаздачыцца за барацьбу!
  • Барадзед
    25.06.2025
    Валянтэрка, 3% не поняли вопроса.
  • Отже
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Бунтар
    25.06.2025
    Чего это зря?? Почему напрасно?? Сейчас самое время объявить Общенациональную забастовку № 5 или 6 и тогда точно диктатуре капец! Дылеуский! Труби общий сбор!
  • Ия
    25.06.2025
    У человека сильнейшая депрессия. Ему надо вылечится физически, окрепнуть и психику привести в норму, потихоньку въехать в реальность, построить картину мира для себя и найти свое в ней место. Это не один месяц займет. Вот уже после этого Сергей определиться по чему ему плакать или нет и что ему лично делать дальше.
  • Мх
    25.06.2025
    5 гадоў прайшло, але і сам Каверын не адыйшрў ад расейшчыны. Можа гэта нейкі знак?
  • Ы
    25.06.2025
    Мх, як вы зая**лі са сваёй "расейшчынай" рабіць іншых беларусаў ніжэйшымі толькі праз мову, самі павылазілі з рускамоўных сем'яў патрыёты і дома па-расейску балбочаце, упэўнены. Сваіх родных на мову перавядзі для пачатку, а то як ганарыстыя парсюкі, прабачце, якія не бачаць, што ў саміх на лычы. У Беларусі нават падручнікі па гісторыі ўжо пісаныя па-расейску і Каверын тут не пры чым. Самыя вы благародныя ратавальнікі нацыянальнага стрыжня, вось толькі стрыжань гэты слабее год ад году, ці не так? Што вашая бескампраміснасць у дачыненні рускамоўных беларусаў прыносіць акрамя срачу і замкненасці на сабе дзьвюх моўных супольнасцяў?! Толькі нагадваю яшчэ раз, што зараз не 19 стагоддзе і ў Беларусі больш за 95% рускамоўныя.
  • Мх
    25.06.2025
    Ы, Што з пералічанага забараняе пачаць выпраўленне сітуацыі з беларускай мовай? Вашы "хацелкі"? Ці нейкая "расейскамоўная непазбежнасць" якая пачала фармавацца толькі пасля 1994-га года, і якую вы і расейскія боты ўпарта спрабуеце навязаць як штосці непазбежнае?
  • Імя
    25.06.2025
    Ы, то-бок тыя, хто 30 год разам з Лукашэнкай забівае Беларусь, насіраючы на ёй русскій мір, - гэта вашыя браты, з якімі вы збіраецеся здабыць Незалежнасць, а тыя, хто гэтага не робіць, але паказвае на абсурднасць такой ідэі - гэта ворагі.

    Ясна. Невероятные глузды сапраўды невероятные.
  • Э
    25.06.2025
    Ы, я "вылез" з рускамоўнай сям'і. Дома ў сям'і (і не толькі) размаўляю па-беларуску. І што далей? Нажаль, большасці беларусаў дагэтуль "а какая разница". Не думаю пра іх, як пра 'ніжэйшых" за мяне. Думаю пра іх як пра тых, хто нешта важнае так і не зразумеў. Нажаль.
  • Жора
    25.06.2025
    Ы, так, расейскамоўныя беларусы мусяць ведаць сваё месца. Месца за падручнікам беларускай мовы, і толькі потым - у грамадскае жыццё, публічную палітыку, магчымасць уплыву на прыняццё рашэнняў, доступ да ўвагі беларускай супольнасці ў прынцыпе. Інакш атрымліваецца філіял "прыўкраснай Расіі будучыні".
  • Імя
    25.06.2025
    Э, а я дык хутчэй лічу. Раней я меркаваў, што мо яны проста ня ведаюць, не разумеюць сувязі паміж сваімі штодзённымі паводзінамі і рэчаіснасцю, бо ніхто ж іх не вучыў, не размаўляў з імі. Але ж ёпсель! Пяць поўных год мінула з моманту нібыта "абуджэння". Можна было і самастойна дакеміць. Здаецца, насельніцтва насамрэч - духоўныя мерцвякі, здольныя толькі выгінацца пад прымусам.

    Ці яшчэ зарана рабіць высновы? А калі ж будзе можна?
  • даведка
    25.06.2025
    Сергей Тихановский заплакал в момент, когда заговорил о своих детях, которые фактически выросли без отца и уже не узнали его, а Лукашенко, я почти уверен, что в этот моменте наоборот возрадовался, вспоминая его призывы вешать уродов...
  • Кастусь Каліноўскі, дыктатар Літвы
    25.06.2025
    Мяркуючы па таму, на якой ён мове размаўляе, нічога ён не ўсвядоміў. Але яму напэўна можна дваран, бо вы за 250 гадоў беларушчыны нічога не зразумелі.
  • апошні інспэктар
    25.06.2025
    Кастусь Каліноўскі, дыктатар Літвы, дазвольце пацікавіцца, а вы на якой мове штодня размаўляеце (не ў інтэрнэце)? калі па-беларуску, то напэўна не ў грамадзкіх месцах, бо на такіх людзей у Менску можна натрапіць раз на год.
    большасьць актывістаў, лідараў нацыянальнага руху пераходзяць на расейскую ў грамадзкіх сытуацыях. я такое не аднойчы назіраў, нават у выпадку нашага вялікага папулярызатара клясычнага правапісу.
    у эміграцыі, так, усе гаразды.
  • Андрусь
    25.06.2025
    Ляўко Лук’яненка правёў у няволі 26 гадоў!
    А потым быў адным с суаўтараў «Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны» ад 24 жніўня 1991 года, дэпутат чатырох скліканняў Вярхоўнай Рады Украіны
  • Супраць посттраўматычнага стрэсавага разлададу
    25.06.2025
    Андрусь , а што і Лук'яненка плакаў публічна?
    Ой, прабач, тут жа ўпершыню ў гісторыі Беларусі палітвязень выйшаў і даваў прэс-канферэнцыю. Так?
    А калі сур'ёзна, то ўсё жахліва. І што людзі ў турмах. І што з Беларуссю зрабілі. І каментар Каверына.
  • Ыван
    25.06.2025
    А я думаю, что у Сергя за 5 лет издевательств просто испортилась нервная система.
  • .
    25.06.2025
    На мой густ, тут трохі больш "напішы прыгожа", а не "па-сапраўднаму".
    Чалавека ламалі, яму цяжка. Хопіць з таго плачу рабіць нагоду для чагосьці.

    "Толькі не ў турму", "дзе лягчэй" - гэта ж і ёсць свабода. На базавым узроўні. На які хапіла.
    Хаця... калі ж паведамленне пра тое, што нехта жыў не так і зрабіў недастаткова, тут бы пачуць, а што менавіта змяніў бы раней, што прапануе змяніць далей.
  • Валенты
    25.06.2025
    І я прачытаў - амаль заплакаў. Можна аплакваць адсутнасць глуздоў, факт.
  • Тыповы нарцыс
    25.06.2025
    Усё што адбываецца, гэта пра мяне
  • Дык а дзе Марына
    25.06.2025
    Марына, дапамажы Косьціку стабілізавацца.
  • Нуну
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • %
    25.06.2025
    Хто паверыў тады, то канешне прыкра. Але ж як можна было змяніць хунту кветкамі, пацалункамі і баленікамі з плакатамі
  • Стыдиспанский
    25.06.2025
    Ну да, свалило полмиллиона, каждый сам за себя. В Беларуси полмиллиона не посадить. Да и ментов от силы 150 тыс, минус тех которые не сдрыстнули бы так же как и наши полмиллиона, так и 20 тыс. не наберётся. Обосрались на опережение.
  • Нуну
    25.06.2025
    Стыдиспанский, а откуда этот миф про полмиллиона сваливших? В Литве оф. статистика - всего порядка 1тыс. гум. ВНЖ/виз. Остальное - обычные ВНЖ по работе, среди них более 80% дальнобойщики, остальные - большинство стрители и пару тысяч айтишники(которые туда-обратно большинство ездят).
    В Польше сколько? Там тысяч 250 всего людей по последним данным, опять-таки, большинство водители и работяги. Очереди на границе гигантские, все ездят в РБ.
    Полит. утекачей ну с максимальной натяжкой тысяч 40 по всем странам. Все остальное - миф.
  • Нуну
    25.06.2025
    По мне так позерство чистой воды. Публичное самобичевание с подтекстом "я в белом пальте, все понимаю и самобичуюсь, а вы все..."
  • Кто Это
    25.06.2025
    Чисто позер беспонтовый.
    Такой бред несет..
    Он сидел?
  • Времена и посадки не выбирают.
    25.06.2025
    А 25 лет в сталинском ГУЛАГе тоже зря? Мол не надо было садиться? Эх, я бы послал Каверина ясно и предметно.
  • лось
    25.06.2025
    Не ведаю, з-за чаго плакаў Ціханоўскі. Але калі разглядаць выказванне з пункту гледжання падвядзення вынікаў пратэстаў, то сітуацыя насамрэч прыкрая
  • Сымон
    25.06.2025
    Каверын - ён ня першы і не апошні, хто трапляе ў дэпрэсію. Тое ж самае назіралася ў Польшчы пасля здушэння пратэстаў 1980 года, калі Ярузельскій і ягоныя сілавікі пры матэрыяльнай падтрымцы саўка здушылі пратэсты. Тое ж самае назіралася і ў краінах Балтыі ў сярэдзіне 50х, калі ўсім стала зразумелым, што захад ня прыйдзе і не вызваліць ад савецкай акупацыі. Зрэшты і ў Польшчы, і ў Балтыі таксама існавалі як хатаскрайнікі, так і прыхільнікі рэжыма, якіх небагаты, але стабільны дабрабыт з большага задавальняў.
    Сітуацыя пачала імкліва змяняцца, калі эканамічная сітуацыя ў СССР пачала пагаршацца ў сярэдзіне 80х, і ён ня здолеў больш замяшчаць матэрыяльнай падтрымкай нацыянальны прыгнёт. Чым гэта скончылася для саўка і прыгнечаных ім народаў - мы ведаем.
    Але менавіта тыя ж працэсы мы назіраем зараз у Расейскай Імперыі: новы Афганістан у выглядзе Ўкраіны, санкцыі, няспыннае скарачэнне нафтавых даходаў, бо кошты не растуць, а сабекошты - вельмі моцна. Поспехаў няма, а гадзіннік цікае. Што для Пуціна, што для Лукашэнкі. І гэты момант варта набліжаць і да яго рыхтавацца.
  • Бздура
    25.06.2025
    Графаманскі допіс.
  • Былы палітвязень
    25.06.2025
    Паважаны, Кастусь. Я насамрэч вельмі добра разумею Ціханоўскага. Калі адзінае, што цябе трымала і трымае, ад таго, каб вытрымаць усе пакуты і накласці на сябе рукі, гэта тыя, хто цябе безумоўна любіць. Гэта дзеці. Яны цябе любяць, бо ты для іх Тата. А калі ты прыходзіш, а яны цябе нават не пазнаюць, бо гэта невыносна балюча((.
  • 1
    25.06.2025
    По этому ОУ всегда смотрю в записи.
  • Карпентарый
    25.06.2025
    Не выйшлі ні аграрыі ні пралетарыі, не выйшла большасць, не было забастовак. Пра што тут гаварыць, сур'ёзнай барацьбы і моцнага супраціву не было аніякага. А зараз ёсць казкі і легенды. І ёсць Цмок які перамог вялую ліберал-інтэлігентшчыну. Якая толькі за высокім бяспечным плотам смелая і рашучая. Ганьба ўсім уцекачам.
  • йейе
    25.06.2025
    Каверин дураком был дураком и останется . Ему лучше свои мысли не высказывать.
  • На ўзлёце
    25.06.2025
    Не сваячасова гэта ўсё было, паверылі рамантыкі расейскай гапоншчыне, спусцілі ціск з крыштальнага сасуду які павінен быў праз некаторы час , але не ў 2020, разляцецца вострымі асколкамі і перарэзаць глоткі хунце.
  • Кліа
    25.06.2025
    На ўзлёце, і не было б нападу расіі на Украіну з нашай зямлі ў 2022. З другіх напрамкаў не ведаю, а з Беларусі не.
  • ЛКШ ПТН ПНХ
    25.06.2025
    Героі - палітвязні, якіх не зламалі лукашыскія каты, ламаюцца ад нашага бульбасрача.
  • А што дрэннага ў плачы на канферэнцыі?
    25.06.2025
    Зусім не разумею гэтай інфанагоды. Хіба герой МакКонахі ў інтэрстэлары не плакаў? Ён з-за гэтага ўжо не герой? Працыцірую Нейра Дзюбеля: "Тараканы не плачуць!"
  • Очередные страдания холопа
    25.06.2025
    Каверин вспоминает прежнего барина и тоскует по по своей лежанке под лестницей и стабильной миске похлёбки каждый день. А ведь барин был не так и плох! Как-то в новый год отдал свои равные портки донашивать. И бил совсем не больно! Эх,зачем я убежал от него! Я ведь ничего не умею,кроме как появузгать языком.
  • имя
    25.06.2025
    Каверин очень глуп.
    А умный человек из любой ситуации сделает вывод и найдет решение в будущем. У Каверина же сопли и нытье. Привык по блату на гранты существовать, а в конкурентной среде он - ноль
  • Мінак
    25.06.2025
    людзі пераўтвараюцца ў жывёл. у бяздушных, халодных, безэмацыйных. я плакаў ужо праз паўгода расстаньня зь сям'ёй. і я меў магчымасьць іх бачыць, размаўляць. а тут 5 год без аніводнага кантакту. дзеці, фактычна, выраслі без яго, у чалавека частку жыцьця скралі. а яны ўсё пра сябе разважаюць. скаты.
  • Вот и Каверину внимания перепало
    25.06.2025
    Себя в грудь постучал, да, как же ж Каверину без этого.
    Но зачем за других додумывать, о чем тебя не просили?
  • Бесполезно
    25.06.2025
    Белорусы, не стройте из себя, что то необычное.
    Вы как были совки, рождённые в СССР так и остаётесь ими. Вы избрали Лукашенко и соглашаетесь до сегодня с его представлением о жизни.
    Жаль, что белорусский интернет никогда не показывает мнение отличное от совкового.
    Удивляемся таким людям как Тихоновский, которые пытаются показать вам, как можно и нужно жить.
  • Anatol Starkou
    25.06.2025
    Все мужчины плачут одинаково, и только Костя Каверин по-своему.
    Шурик плакал вместе с нами, потому что птичку было жалко. К Солнцу одна полетела. Без нас.

    "Лукашенко принял решение о помиловании 14 заключенных, в том числе мужа экс-кандидата в президенты Белоруссии Светланы Тихановской Сергея, заявила ТАСС пресс-секретарь белорусского лидера Наталья Эйсмонт.
    Она отметила, что решение об освобождении Тихановского было принято исключительно из гуманных соображений."

    Спустя пять лет издевательств над Сергеем. А почему гуманные соображения так долго добирались из головы диктатора-звіра до одиночной камеры Сергея? Что случилось в кровожадной голове звіра, что у нее появились "гуманные соображения"?
    Гуманный - проникнутый добротой, любовью к человеку, уважением к человеческой личности. Соображать - понимать. Гэта ў звіра соображалка появілась? А чаго толькі праз пяць гадоў?

    Мяркую, трыццаць гадоў безнаказаннаму звіру, нехта падказаў, што Сяргей ужо на срыве. А тут і амерыканцы падаспелі з прапановай абмену. Не патрэбна было тое шоу, у якім прыняў удзел Сяргей. Ня ведаю колькі часу яму спатрэбіцца, каб вярнуцца ў нармалёвы стан, але яму непатрэбны гэтыя інтэрв'ю і падобныя шоу.
  • М
    25.06.2025
    Перастаў гэты канал глядзець і добра, чаго такое дызмаральнае трызьненьне ўбіраць у сябе
  • Gera
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць