У міліцыю звярнулася 55-гадовая жанчына. Жанчына выявіла скол на лабавым шкле свайго аўтамабіля, калі вярталася з працы.

Дзякуючы камерам відэаназірання, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна аператыўна вылічылі «хулігана». Ім аказалася… птушка, паведамляе абласная міліцыя.
Варона скінула на машыну невядомы прадмет. Пасля атакі, не губляючы часу, знікла.
На жаль, дамагчыся кампенсацыі ад пярнатай парушальніцы не атрымаецца…
Volkswagen, дарэчы, быў прыпаркаваны на праспекце Касманаўтаў непадалёк ад гандлёвага цэнтра насупраць аўтавакзала.
Часта птушкі скідваюць з вышыні арэхі, каб разбіць іх і з’есці змесціва. Ахвярамі «бамбардзіровак» могуць стаць і ўладальнікі аўтатранспарту.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары