Каментары да артыкула

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў

  • Ну, ня ведаю, што й думаць
    03.07.2025
    А ў нас чэрвень быў халодным, як для летняга сезону, температуры паветра былі ніжэй за +20, з ветрам і дажджамі. Колькі дзён у ліпені чакаюцца цёплымі, а далей ізноў верасьнёўскае надвор'е... Камфортныя для плаваньня тэмпературы вады ў вадаёмах усталяваліся во толькі ад Янава дня...

    Што рабіць, каб усіх задаволіць і нікога не пакрыўдзіць ? Прапаную сплюсаваць гішпанскае надвор'е з тутэйшым і падзяліць на 2, і будзе сама тое...
  • .
    03.07.2025
    Не атрымаецца. Змены клімату ламаюць больш звычны для Еўропы перанос паветраных мас з Атлантыцы, з захаду на ўсход, на мерыдыянальны: або з поўдню на поўнач, або з поўначы на поўдзень.
    Калі Заходняя Еўропа часцей пад першымі напрамкамі, то Беларусь то так, то гэтак.
    А ў гэтым годзе было нават такое, што цёплае паветра прыходзіла да нас дугой праз поўнач (Скандынавію).
    У сярэднім на планеце цяплей, а лакальна расхістанне паміж экстрэмумамі.
  • Суродзіч
    03.07.2025
    Так ужо і пішыце: у Заходняй Еўропе. Ва Ўсходняй і Паўночнай Еўропе ніякіх праблем са спёкай няма. Наадварот, усё лета ў куртцы.
  • Менчук
    04.07.2025
    Вы шо, гоніце? Ніякага пекла ў сэрцы Эўропы не назіраю. За месяц толькі некалькі сьпякотных дзён.
  • Чацвер
    04.07.2025
    Чацвярга? Мо чацвера?
  • *банаты
    04.07.2025
    Зайшоў пачытаць каментары мясцовых кліматолагаў пра "вы фсё ўроце, у нас крыжаныя дажджы ў калхозе ўраджай пабілі".
    Дзіўна, што яшчэ Блажэнную Грэту тут не згадалі..
    Як заўжды, каментатары ведаюць пра ўсё лепш за навукоўцаў, асабліба калі тычыцца клімату.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць