Каментары да артыкула

Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр

  • Всё верно
    06.07.2025
    Всё верно.
    Но, лукашенко построил семейный скотный двор на месте Беларуси, заменил национальные и государственные интересы Беларуси, Народа Беларуси семейными интересами и ломает через колено страну и беларуский Народ. Калечит психику детей, ломает судьбы людей.
    Всё, что льётся изо рта лукашенко, его прессы, его телевидения - НАГЛАЯ ЛОЖЬ (даже мифом невозможно назвать), которая не имеет никакого отношения к Истории Беларуси !
  • Імя
    06.07.2025
    Всё верно, а чаму ж вы пагаджаецеся быць скотам на гэтам двары? Замест уласнай мовы толькі нейкае мэканне.
  • ГЭТА ВІДЭА змяніла гісторыю
    06.07.2025
    Всё верно, напісаў ты на імперскай (варожай да РБ/ВКЛ) мове , ты глядзеў відэа ці з омска пішаш ?
  • Агулам ейнага абраны
    06.07.2025
    >не была выключальнай - выключнай
    --
    исключительный
    1) (не похожий на других, особенный, необыкновенный) выключны (чрезвычайный — ещё) надзвычайны
    исключительные законы — выключныя законы
    исключительный случай — выключны (надзвычайны) выпадах
    человек исключительной доброты — чалавек выключнай дабраты
    2) (присущий только данному лицу, предмету , единственный) выключны
    исключительная собственность государства на землю — выключная ўласнасць дзяржавы на зямлю
    исключительные права — выключныя правы
  • Мх
    06.07.2025
    Агулам ейнага абраны, Чаму ваш "тлумачальны слоўнік беларускай мовы" заўсёды дае трумачэнне беларускім словам толькі расейскай мовай? Па прынцыпе песні Ярмоленкі: "Моя деревня называлась "вёска", моя тропінка "стежкою" звалась?". Маўляў "па беларуску нельгпа выказаць нічога нармальгага"?
  • Без ідэнтычнасці няма супраціву
    06.07.2025
    "...без ідэнтычнасці няма супраціву..."
    Хай бы запомнілі гэтыя словы агітатары з лагеру "Какая разніца-главное кэлха сваліц".
  • Жвір
    06.07.2025
    Збольшага правільнае бачаньне, меркаваньні, высновы. Аднак абсалютна крывое разуменьне 17 верасьня. Гэта дзень уз'яднаньня краіны, народа й нацыі. Прыкра, што гэта здарылася менавіта такім чынам, як яно здарылася, але не гэта галоўнае. Галоўнае не "як" адбылося, а "што" адбылося. Для лепшага разуменьня, падзею аб'яднання трэба заўжды й абавязкова разглядаць адначасова з падзеяй раз'яднаньня, кім, як і дзеля чаго й чыіх інтарэсаў яно адбывалася, як гэта адбілася на лёсе нацыі і чым па-факце з'яўлялася...

    Тым больш, што гісторык у прынцыпе даў адзнаку трагедыі падзелу РП, і зрабіў акцэнт на тым парадоксе, што для нацыянальнага развіцьця гэта нават магло мець пазытыўныя наступствы, у часткай былой дзяржавы, якія апынуліся пад больш ліберальнымі рэжымам. Пры гэтым гісторык апускае характарыстыкі саміх рэжымаў, якія гэтаму спрычыніліся, ён канцэнтруецца на тытаньні "што" адбылося, а не "як" адбылося...
  • Paliašuk
    06.07.2025
    Жвір , акупацыю і падзелы РП 1772, 1793, 1795 бачу, акупацыю і падзел БНР 1921 не бачу. Не ясна, што таму прычынай. Ці кволы стан БНР і адсутнасць вайсковай сілы, каб абараніць незалежнасць. Ці Берлінская канферэнцыя 1925 (аперацыя ГПУ) ацэньваецца як фінал БНР з пераходам суб'ектнасці да БССР і нібыта адмовай нацыянальных сіл ад барацьбы за волю і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Але праблема 17 верасня разглядаецца толькі ў кантэксце юрыдычнага факту існавання польскай дзяржавы ў Рыжскіх межах і пачатку WWII, а не сыходзячы з юрыдычнага факту прагалошання Трэцяй Устаўной Граматы ад 25 сакавіка 1918 аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і яе суверэнітэце над усімі тэрыторыямі, дзе беларусы маюць лічбенную перавагу.
    Напрыклад, краіны Балтыі, ахвяры пакта, усе лічыліся акупаванымі, урады 1990-х сталі пераемнікамі ўрадаў міжваеннага перыяду, уласнікі адабранай бальшавікамі маёмасці аднавілі свае правы. Тое самае магло б адбыцца з Беларуссю, калі б краіны Антанты прызналі БНР на адной з пасляваенных мірных канферэнцый - хаця б у якасці акупаванай краіны і ўрада на выгнанні.
    Ёсць здагадка, што Захад не бачыць наш народ і краіну самастойнай, і гэта ягоная хранічная хвароба на працягу стагоддзя. Напрыклад, у кнізе Себасцьяна Хафнера "Дамова з д'яблам. Нямецка-расейскія дачыненні ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі" ў раздзеле пра Брэсцкі мір аўтар піша, што перамовы праходзілі ў Брэст-Літоўску ў "рускай Польшчы". Кніга напісаная пасля WWII у ФРГ, а ў аўтара ў галаве нават панятку такога няма - Беларусь. Нават у выглядзе Weissrussland. І цяпер ім прасцей аддаць Беларусь рашцы, адгарадзіцца плотам і выкарыстоўваць толькі ў маскульце ў якасці пудзіла. А што ўжо казаць пра 1910-20-30-я?
    Таму я з вамі ў асноўным пагаджуся: для нас "што" адбылося вельмі важна. Гэта калі дадаць нашых дэталяў і інтарэсаў у агульны кантэкст. Хаця само развязанне вайны і рэпрэсіі супраць насельніцтва Заходніх Беларусі, Украіны мусяць быць асуджаныя.
    Іншая справа, што лука карыстае 17 верасня як дату аб'яднання Беларусі менавіта пад савецкай рэпрэсіўнай уладай, як перадумову існавання свайго такога ж рэпрэсіўнага антынароднага рэжыму.
    У агуле, Снайдару - 8/10 і падзяка за ўвагу менавіта як да Беларусі, а не як да "рускай Польшчы". Чым болей такіх лекцый, тым лепей разуменне Захадам нашай гісторыі і сучаснасці.
  • Без уласнай гісторыі няма ідэнтычнасці
    06.07.2025
    ...Без уласнай гісторыі няма ідэнтычнасці...

    Наша гісторыя скрадзена і сфальсыфікавана.
    Наша культура апошлена да узроўню Саладухі і сясцёр Зайцевых.
    Што застаецца нам?Мова!
    Гэта тое што звязвае нас з нашай спадчынай.Гэта той ключ,што адмыкае наша ДНК і робіць нас Нацыяй.
    Шануйце мову!Не стыдайцеся размаўляць па-нашаму!Ганіце прэч агітатараў з мантрай "какаяразніца"! Іх прызначэньне-пазбавіць нас апошняга чыньніка ідэнтычнасьці.
    "А без ідэнтычнасьці-няма супраціву"(с)
  • Жвір
    06.07.2025
    "у ВКЛ захоўваецца мова і прававыя традыцыі Русі. Мова судоў у Вільні — славянская. Законы пішуцца на славянскай мове. Шматлікія арыстакратычныя роды Русі захоўваюць маёмасць і ўплыў у межах ВКЛ....Законы ВКЛ працягваюць дзейнічаць асобна, і беларуская шляхта захоўвае сваю прававую і культурную своеасаблівасць».
    ≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡
    Занадта цнатліва й талерантна. Спадар гісторык, бачна, баіцца наступіць на мазоль (пыху) ліетувісаў. А пра што сьведчаць вышэйдадзеныя факты ? Дзяржаўнай мовай была старабеларуская мова, мовай элітаў была старабеларуская мова. Адсюль і адказ на пытаньне, хто кіраваў у дзяржаве, бо законы пісалі тыя, хто кіраваў, суды прызначаліся й тварылася тымі, хто кіраваў... Апошні сказ цытаты трэба разумець правільна, бо прыбраўшы адпаведныя манеры, ён гучыць адназначна й перадае ясны сэнс: " ...беларуская шляхта захоўвае сваё прававое і культурнае дамінаваньне».
  • Найперш не галасі!
    06.07.2025
    Жвір , а скажы мне, дзядзька, навошта наступаць на мазоль пыхі летувісаў?
    Які нам з таго наедак?

    Чым табе муляе снайдэраўская "цнатлівасць і талерантнасць"?
    Як на мой сціплы розум то найлепшая фармулёвачка, проста ідэальная.

    Памятаеш, ў Купалы "А хто там ідзе?"

    "А што яны нясуць на худых плячах,
    На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
    — Сваю крыўду."

    Дык вось, дзядзька, пагодзімся, што крыўды мала.
  • Аўкшто́ты Прускія падручнікі па Гісторыі трэба на сметнік несці :)
    06.07.2025
    Жвір , "Занадта цнатліва й талерантна"

    ЁН сказаў дыпламатычна , а ты пачытай каментары імперыялістычнай Аўкшто́ты ))) яны УСЁ ЗРАЗУМЕЛІ , ШТО іх Прускія падручнікі па Гісторыі трэба на сметнік несці :)
  • бабручанін
    06.07.2025
    Найперш не галасі! , А нам які наедак ?? Дзякуй ..узгадалі Бяру дзля карыстання
    Але пазбіваць " пыху" нагадаць пасля ..пры спрыяльных умовах .Чаму не..і ні толькі з поўначы суууседзям
    І наедак атрымаем))
  • ***
    06.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Viktoria
    06.07.2025
    Дзякуй і рэсрэкт Цімаці за гэтую добрую справу для беларусаў і Беларусі!
  • Пытаннечка
    06.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    06.07.2025
    "Пасля распаду Русі ў XIII стагоддзі (асабліва пасля мангольскага ўварвання 1241 года), яе спадчыну найбольш паслядоўна працягвае не Масква, а Вялікае Княства Літоўскае. "
    ≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡≡
    Вялікае Княства Літоўскае й нарадзілася (1248-53) з прычыны працэсаў выкліканых мангольскім уварваньнем. На той час (1241) ВКЛ яшчэ не існавала. Нарадзілася ВКЛ з ініцыятывы Наваградка, да якой хутка былі далучыліся іншыя (Полацк, Гародня, Брэст, Слонім, Ваўкавыск, інш.).
    Чаму так ? Аб'яднаньне адбылося 1) праз добра усьвядомленую небясьпеку, праз неабходнасьць супрацьстаяць манголам, каб захавацца, і 2) у выніку адбыўшайся зьмены ў кірунках тагачаснага гандлю і, як вынік, тагачаснай геапалітыкі, шлях з "Варагаў у грэкі" больш не існаваў.
    Гэта было зрабілася галоўнымі трыгерамі нараджэньня ВКЛ, да якога значна пазьней, пасьля Грунвальда, і ў выніку Грунвальда, былі далучаныя т.з. балцкія тэрыторыі... Міндоўг, у свой час, ня здолеў далучыць іх да ВКЛ, і яны зусім ня ёсьць часткай гісторыі раньняга ВКЛ...
  • Цэнтр 100-летних благоухающих дырок в земле.
    06.07.2025
    За радовой хатой или дачкой из овна и палок в СТ.
  • бабруйчанін
    06.07.2025
    Цэнтр 100-летних благоухающих дырок в земле., І беларусы з Вамі вымушаны жыць побач 100 год апошніх разам ....??
    Кожнае пакаленне беларусаў спрабуе пабудаваць Дом але суседзям па колу свярбіт " то на захад то на усход" і ўсе праз нас
    І таму сууу паспеешь толькі " дзірку" зрабіць каб ні заср.ць ўсе вакол як у Вас прынята .І зноў Вы..суууседзі ..то " гойда" то " геець"
  • Valadzimir
    06.07.2025
    Яшчэ адзін, цяпер ужо очэнь автарыцетный, "забугорный", прафанатар-фальсіфікатар гісторыі гэтага краю, які втюхівает белоруссам байку пра іхную "велічную гісторыю", як ціпа пупа ўсёй Еўрапейскай гісторыі.
  • 22
    06.07.2025
    Valadzimir, Ды не крыўляйся ўжо, пішы на сваёй роднай, маскоўскай мове.
  • Кілер троляў
    06.07.2025
    Valadzimir, троль лукашысцкі, услед за рускім караблём
  • Valadzimir
    06.07.2025
    Кілер троляў , гы-гы, як бачна, гэты слоган, прыдуманы на Украіне для тых, у каго дзьве зьвіліны ў глуздах, вельмі спадабаўся іхным белорусскім "пабрацімам" з такімі самымі інтэлектуальнымі здольнасьцямі.
  • Ну-ну
    06.07.2025
    Valadzimir, гыгыгы, ты, ідзі, бот, адпачні
  • Alex
    06.07.2025
    Это очень смешно ) Каждый второй комментарий на ютубе от литовцев-беларусофобов ссылается на Тимати Снайдера )
  • ГЭТА ВІДЭА змяніла гісторыю
    06.07.2025
    Alex, так заўсёды было , А дзе тваі каментары ? ты галоўнага і не зразумеў, ГЭТА ВІДЭА змяніла гісторыю...
  • Расчараванне
    06.07.2025
    Пачала чытаць з надзеяй, але нейкая спроба нацягнуць саву на глобус.

    "Снайдэр заклікае глядзець на Беларусь не як на «задні двор Расіі», а як на цэнтральнае месца еўрапейскага досведу", ну да ну да

    "Беларусь — гэта выпрабаванне для еўрапейскай памяці, палітыкі і каштоўнасцяў"... Што да чаго...
  • бабруйчанін
    06.07.2025
    Расчараванне , Як паглядзець
    Пад час паўстання Асоб.2020 беларусы Беларусь патрабавалі Закон Права патрабавалі у сябе дзля Сябе
    Прыклад дзля ўсей Еўропы здзівіўшейся
    Як есць тыя якія прытлімваюцца патрабуют Закон Права захаваўшыя каштоўнасці людзкасці прыстойнасці
    Нейкія здзівакі ідэалісты ..Да ну іх
    24 Лютага 2022 побач нагадала аб ліцымеріі " Разплюшчыла вочы" .??
    Перекананы гэта ні апошні прыклад
  • Беларусы-Litwiny дзе вы усе , чаму я адзін ў каментрах ???
    06.07.2025
    ГЭТА ВІДЭА змяніла гісторыю , будзе мець больш вялікае наступствы чым пратэсты 2020 , Беларусы-Litwiny дзе вы усе , чаму я адзін ў каментрах (пад гэтым відэа ) адстойваю ВКЛ(Беларусь) ?
  • самы вядомы гісторык кажа што МЫ ВКЛ (і нашчадак Кіеўскай Русі)
    06.07.2025
    ў Аўкшто́ты ШОК, наведаюць што пісаць ў каментарах ім казалі што ВКЛ гэта Аўкшта́йція а тут самы вядомы гісторык (як і былая палюбоўніца Лукашэнкі Сашы ,) кажа што МЫ ВКЛ (і нашчадак Кіеўскай Русі) ....
  • гэта відэа ў СМ, дасылаем да сяброў !!
    06.07.2025
    сябры гэта відэа ў СМ, дасылаем да сяброў , гэта РЭВАЛЮЦЫЯ САПРАЎДНАЯ !
  • Valadzimir
    06.07.2025
    гэта відэа ў СМ, дасылаем да сяброў !!, супакоўцеся, вам гэта прымроілася. Абсалютна нічога "рэвалюцыйнага" ў гэтым прапагандысцкім укідзе няма, у ім у чарговы раз усё крыху перакручана на новы лад - каб схаваць сапраўдную гісторыю краю. А ягоная сапраўдная гісторыя, нагадаю ў чарговы раз, сканцэнтравана у адным, сапраўды РЭВАЛЮЦЫЙНЫМ летапісным паведамленьні: "друзии лютичи литва".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць