А чаму дзяўчына на фота ў калготах ці панчохах? Не адпавядае летняму настрою.
Жвір
03.07.2025
Ёсік, бо фотка восеньская, а не летняя. Бачыце, чарот стаіць зжаўцелы ўжо, ссохлы ? Позьняе Бабіна лета на фотцы...
Ёсік
03.07.2025
Жвір , дык навошта? Мо лепш дзяўчынак на пляжы, а не перадзімовыя фотачкі.
.
03.07.2025
Або вясенняя, красавік.
Жвір
03.07.2025
Ёсік, лепш самому на пляж. :) Не цяпер, пад вечар, калі сьпёка спадзе. Учора такі прыгожы заход Сонца быў, пад хэві-мэтал з пляжнага паба побач. Уххх, уражвае, аж мурашы па скуры, сам не чакаў ! :)))
Жвір
03.07.2025
., Да вясны ён не выстойвае, узімку ён скуты ў лёд, яго зносіць лёдам, ламае ветрам і сьнегам. А тут, на фотцы, ён яшчэ некрануты. У красавіку прыбярэжнае мелкаводзьдзе звычайна чыстыя ўжо, чакае на новы "ураджай"...
.
04.07.2025
Гэта калі лёд быў. Дакладна гэтае фота ў першы раз апублікавана анлайнерам у пачатку траўня 2020-га з Браслаўскіх азёр, гэта значыць, пасля цёплай зімы.
Жвір
04.07.2025
., Апублікавана,.. а зроблена калі ? За ўсе Браслаўскія возеры не скажу, а на Дрысьвяцкім мог і выстаяць да красавіка, калі сапраўды зімою лёду не было, хіба толькі радзейшым зрабіцца. Раней на страхý пайшоў бы, а цяпер, каму ён трэба, калі ёсьць металёвая дахоўка, такая модная ў Браславе, асабліва сіняга(!))) колеру...
.
04.07.2025
Тады і зроблена. Быў рэпартаж і шмат фота. Зіма 2019/2020 была цёплая, без снегу і лёду (паўтараю).
Жвір
05.07.2025
., Трэба праверыць, бо падазрона неяк.
%
03.07.2025
Як файна
Жвір
03.07.2025
Эх, насунуліся хмары, ня стаў чакаць на заход Сонца.
Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача
За ўсе Браслаўскія возеры не скажу, а на Дрысьвяцкім мог і выстаяць да красавіка, калі сапраўды зімою лёду не было, хіба толькі радзейшым зрабіцца.
Раней на страхý пайшоў бы, а цяпер, каму ён трэба, калі ёсьць металёвая дахоўка, такая модная ў Браславе, асабліва сіняга(!))) колеру...
Зіма 2019/2020 была цёплая, без снегу і лёду (паўтараю).