Каментары да артыкула

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

  • Хтосьці
    04.07.2025
    А можа спаяатку трэба праграму людзям распавесці з дакладнымі разлікамі вытратаў? І з абяцаннем рэпортаў аб выкарыстанні данатаў?
  • троп
    04.07.2025
    Хтосьці , это для информационной войны с лукашизмом.
  • Цім
    04.07.2025
    Хтосьці ,
    5 еўра можна заданаціць чалавеку, які прайшоў пять кругоў лукашэнкаўскага пекла. Заданаціць нават без аудыта. Ён будзе весці анты-Лу прапаганду. Добрай злосці у яго зараз хапае. А 5 еўра для тых, хто жыве і працуе за межамі РБ - невялікія грошы. Кава з булачкай. Некалькі тысяч беларусаў па 5-10 еўра ... Хоць нешта атрымаецца.
  • Усе становяцца проста блогерамі
    04.07.2025
    троп, ой, інфармацыйнай барацьбой з лукашызмам за гэтыя пяць гадоў хто толькі не займаўся.
    Нават хвалёны Байпол-Белпол замест таго, каб стаць нашымі альтэрнатыўнымі праваахоўнымі ворганамі і стварыць беларускі Моссад, стаў звычайным ютуб-каналам і вядзе інфармацыйныю барацьбу.
    А ці гэтага чакалі мы ад альтэрнатыўных сілавых ворганаў? Відосікаў пра Лукашэнку ў інтэрнэце?
  • Не галасі
    04.07.2025
    Усе становяцца проста блогерамі, кожны робіць, што можа. Чаму вось Вы беларускім Масадам не сталі?
  • Мы ўсё бачым
    04.07.2025
    Не галасі, такія вось мянты - не могуць стварыць за мяжой альтэрнатыўныя праваахоўныя ворганы, следчы камітэт і Массад.
    "Кожны робіць, што можа". Дык яны могуць, яны на гэта вучыліся. І калі яны яшчэ на Лукашэнку працавалі, то ўсё рабілі, і маглі.
    Проста жадання ў іх няма - рэальна змагацца супраць рэжыму.
    Лягчэй і фінансава выгадней браць гранты на відосікі.
  • Не мяхі цягаць
    04.07.2025
    Мы ўсё бачым , ну дык завязіце ім некалькі фураў зброі і спецыяльнай амуніцыі, абсталюйце профільный цэнтр падрыхтоўкі і фінансаванне на ўзроўні, супастаўляльным з узроўнем дзяржаўнага забеспячэння - можа і будзе вам масад?
  • Мы ўсё бачым
    04.07.2025
    Не мяхі цягаць, каб затрымаць губазікаўца Артура Гайко, які пралез у ініцыятыву ЧКБ і зліваў беларусаў губазіку, і здаць паліцыі, ніякіх фураў са зброяй не патрэбна.
    Проста ў Белполаў/Байполаў няма на гэта жадання.
  • Для каго?
    04.07.2025
    Цім, для Каго ён будзе весці анты-Лу прапаганду? Для той большасці беларусаў, хто супраць Лукашэнкі? Дык а што мы яшчэ пра Лукашэнку не ведаем? І так усё ведаем. І пабольш Сяргея, які сядзеў у інфармацыйным вакууме.
    Для ябацек? Дык яны і самі глядзяць тыя ж самыя пратэстныя каналы, што і мы і ўсё ведаюць.
    А хто не глядзіць пратэстныя каналы, той не будзе і канал Ціханоўскага глядзець.
  • Не дам
    04.07.2025
    Для каго?, Все хотят быть блогерами. Все хотят донатов. И никто не хочет быть революционерами и делать революцию. Нет, ребята, денег я вам не дам. Идите работать, раз не хотите революции.
  • Вывучайце рэвалюцыйны досвед
    04.07.2025
    Не дам, так, нам вельмі патрэбны эсэры, а сярод іх і эксы, і гэта толькі напачатку.
  • Не те нам нужны.
    04.07.2025
    Вывучайце рэвалюцыйны досвед, Нам патрэбны буржуазные демократические революционеры, дядя. Ты кроме эсеров что изучал?
  • Мх
    05.07.2025
    Не те нам нужны., Дык у 2020-м годзе вы яе і зрабілі. З Цоем і "мудлым Пуціным" у галаве. Нам не патрэбна расейскамоўная рэвалюцыя.
  • Аноним
    04.07.2025
    вот и началось столкновение с реальностью..
  • 12
    04.07.2025
    Аноним, ну 5 лет изоляции... он не до конца понимает: люди охладели, риски сильно возрасли за донаты, да и фактор Москвы: Украина на морально-волевых против России вывозит, а вывезит ли в 4 раза меньшая по населению Беларусь открытую конфронтацию с Москвой. И Позняк народ поднимал десятками тысяч в своё время. Сейчас несколько все изменилось. Он вообще понимает что сейчас всё в камерах в крупных городах, ментам на поражение разрешили стрелять без предупреждений и без угрозы ответственности за неправомерность действий и т.п. Не значит что дальше ничего не будет, просто не обязательно здесь и сейчас и в том формате каком мы это представляем.
  • Сымон
    04.07.2025
    Аноним, і што з гэтага? Так, безумоўна цяжка. Але тое ж сутыкненне з рэчаіснасцю Сяргей атрымаў у 2018, калі набыў запушчаны дзяржавай будынак у вёсцы, каб стварыць гатэль, але чыноўнікі пачалі ставіць яму дручкі ў колы, патрабуючы безліч незразумелых папер і выдаткаў. І тады ен знайшоў шлях пратэсту, ды так, што стварыўшы ўсю гэту маразматычную сістэму таракан ледзь утрымаўся пры ўладзе, вялічэзным коштам і татальнай дэлегітымацыяй. І калі ен пачынаў сваю журналісцкую працу - пра яго амаль што ніхто ня ведаў. А ў Менску пра яго ня ведалі да моманту абвяшчэння намеру балатавацца. Але па меры дзейнасці Ціханоўскага расла і падтрымка, бо людзі бачылі, што ен робіць, і гэта іх натхняла.
    Так, шмат чаго змянілася: вайна, масавы тэрор, разгубленасць, дэпартацыі вольных беларусаў, праца дэматыватараў і проста гэбэшных ботаў, маўляў нічога не атрымаецца і ўвогуле змаганне перашкаджае "перамовам аб вызваленні" закладнікаў, таму трэба не злаваць дзеда. Тый жа самы Пазняк пазаўчора на Белсаце вельмі гадасцліва выказаўся на конт перспектыў Ціханоўскага, акампануючы Лукашэнку, калі тый нес чарговую плыню шызафренічнага трызнення пра гуманізм, падаўленне бунта зняволеных, абяцанні амерыканцаў вялікаму таракану, падпальшчыка "лахушку" і фальшаванасць эмоцый Ціханоўскага. Адначасова Пазняк фактычна агучыў маніфест падтрымкі Лукашэнкі і ўсіх наратываў ягонай прапаганды, якія тыя доўгія гады прадавалі захаду, абвінаваціўшы ва усім "агентурную" апазіцыю, Еўропу, дэмакратаў і левакоў. Але Пазняк прамаўчаў, што Лукашэнка няспынна ўзгадвае як 2020, так і "смярдзючую" апазіцыю ў выгнанні. І што Лукашэнка нават узгадаў знакаміты ролік Ціханоўскага, у якім тый браў інтэрв'ю ў свінняў-прыкарытнікаў. Усім раю паглядзець, хто яшчэ не пабачыў. То бок дыктатара ня проста зачапіла, але і не адпускае, бо змаганне за свабодную Беларусь трывае. А вось пра дзейнасць Пазняка Лукашэнка не ўзгадаў, бо даўно ўжо няма чаго ўзгадаць.
    Так, Сяргей, часам недаацэньвае змены за пяць год, адтуль і памылкі. Таму і спроба назбіраць данатаў раней за пачатак дзейнасці і мінімальныя вынікі забуксавала. Але гэта натуральнае пытанне адаптацыі. Шмат чаго давядзецца пачынаць зноў. Каб даказаць, што ён здольны, але галоўнае - каб вернуць людзям веру перш за ўсё ў іх самых. Калі гэта атрымаецца - падтрымка абавязкова пойдзе.
  • Сымон
    04.07.2025
    Сымон, дарэчы, пад час інтэрв'ю на Белсаце Пазняк прабіў чарговае дно, з брыдкім усміханнем заявіўшы пра Ціханоўскіх:
    - Жонка яго канешне любіць, але грошаў не дае.
    То бок тый самы Пазняк, які няспынна ганьбіць беларускія дэмсілы і незалежныя СМІ за прыманне заходніх грантаў, адначасова ганьбіць іх за тое, што яны спрабуюць збіраць грошы праз данаты?! Цікава, а адкуль Пазняк сам бярэ грошы? Не інакш, як у шуфлядцы.
    Не стрымаюсь і скажу, што дакладна не пазнякоўская сабачча справа лезці ў сям'ю Ціханоўскіх, якая стала ўзорам нязломнасці і змагання для ўсіх беларусаў. Калі мужа Сяргея пасадзілі, Святлана, якая мела дзьвух непаўнагадовых дзетак (у тым ліку аднаго з інваліднасцю) заняла ягонае месца. Калі пайшлі пагрозы ад спецслужб па загаду дыктатара - яна эвакуявала дзяцей і працягнула змаганне, і перамагла, хай тады беларусам не хапіла досведу і рашучасці абараніць тую перамогу.
    А як у падобнай сітуацыі павёў сабе Пазняк? Уцёк як пацук, каб за 30 год эміграцыі руйнаваць ўвесь непадпарадкаваны яму супраціў. Пры тым, што ў траўні 1996 улада не была зачішчанай, існаваў сапраўдны парламент з істотнай доляй нязгодных з дыктатарскімі захадамі Лукашэнкі і уплывовыя палітычныя партыі, а вось ніякай бездакорнай вертыкалі яшчэ не існавала.
  • Спадчына Пазьняка vs спадчына Ціханоўскай
    04.07.2025
    Сымон, Пазьняк нікога не перамог і уцёк і жыў як бежанец, а Света перамагла і з'ехала як Каралева: у офісы, картэжы, банкеты, фуршэты.
    Толькі вось ад Пазьняка і яго каманды нам у спадчыну дасталася Незалежнасць, свая валюта, свая банкаўская сістэма, свая армія (дзякуючы чаму ў 2022 годзе ўдалося сваіх салдат адмазаць ад смерці на расейскай вайне).
    А што нам дасталася ў спадчыну ад перамогі Ціханоўскай? Напішыце.
  • Сымон
    04.07.2025
    Спадчына Пазьняка vs спадчына Ціханоўскай, офіс каманды Ціханоўскай даволі сціплы, вялічэзнай залатой шыльды з імём, як у палацы на пераможцаў, там няма, у 20 рэзыдэнцыях там таксама ніхто не жыве, і ўвогуле за грошы беларускіх падаткаплатнікаў шыкуюць іншыя асобы. Тое, што Пазняка не сустракаюць картэжы - гэта цалкам ягоная віна з-за таго, што ў 1994 сваю кампанію ён праваліў. Сапраўды, заслуга Пазняка - гэта незалежнасць, якую ён удала здолеў прасунуць у момант, калі толькі ўпаў ГКЧП і дземенцеўская камуністычная наменклатура нарэшце асэнсавала, што навошта заставацца другасортнай элітай нацыянальнай ускраіны збанкрутаванага СССР, калі вось тут і зараз з'явіўся шанс безрызыкова стаць элітай суверэннай краіны?
    Валюта - гэта дакладна не заслуга Пазняка, а вымушаны захад кебічскага ўраду, зроблены з-за таго, што з увядзеннем расейскага рубля валютная сістэма СССР фактычна спыніла свае існаванне. Беларускі рубель ніколі не з'яўляўся паўнавартаснай валютай, хоць і існавалі даволі кароткія перыяды валютнай стабільнасці ў 2008, 2010 і 2014 якія скончыліся істотнымі дэвальвацыямі. Зараз беларускі рубель - прывязаны да расейскага рублях разліковы сродак, стан якога вельмі хісткі, бо цалкам залежыць ад эканамічнага становішча расейскага ваеннага карабля.
    Ну а пра беларускае войска лепей не узгадваць. Нават да 1994 яго было вельмі складана назваць беларускім. У тым, што яго ў 2022 не пагналі ў штурмы - вінаваты 2020, бо нават Пуцін засцярагаўся таго, што пастаўленыя перад радыкальным выбарам лукашэнкаўскія жаўнеры ў большасці ня проста разбягуцца, але і іх істотная частка можа вярнуцца ў Беларусь у складзе нацыянальнага вызвольнага войска. Але з таго часу рускамірская прапаганда ў войску вельмі ўзмацнілася, тэхналогіі заградатрадаў удасканаліліся, а беларускага вызвольнага войска ва Ўкраіне з-за шэрагу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын створана так і не было. Зараз беларускае войска ўсё больш нагадвае "Народную міліцыю ДНР" і "Народную міліцыю ЛНР", якія ў лютым 2022 з'яўляліся войскамі нібыта суверэнных дзяржаў :). Фактычна ж гэта быў прымусова мабілізаваны забойны статак, які адразу ж бясплатна пагналі на фарш, яшчэ за паўгады да таго, калі ў Расеі была абвешчаная вельмі непапулярная частковая мабілізацыя.
  • 100 адсоткау
    04.07.2025
    Сымон, дзякуй
  • .
    04.07.2025
    Незалежнасць - не заслуга Пазняка.
    Яго праект Дэкларацыі быў нават не галоўным, а апошнім з трох па папулярнасці. У выніку ВС абмяркоўваў праект камісіі.
    На адным з фінальных этапаў Пазняк увогуле вывеў фракцыю БНФ і Дэкларацыю прынялі без іх.
    З самага пачатку ўсе, нават камуністы, былі гатовыя да той незалежнасці. (І які быў выбар, калі ўсе выходзяць з СССР? Каб СССР застаўся з адной БССР?)
    Спрэчкі ў ВС ішлі пра падрабязнасці, а саму незалежнасць ніхто прынцыпова не адмаўляў.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    05.07.2025
    ., нават ваш улюбёны Шушкевіч лічыў незалежнасць нейкім анекдотам. А камуністы і ветэраны НКВД тым больш.
    Дэкларацыя аб Незалежнасці была распрацаваная камандай Пазьняка.
  • .
    05.07.2025
    Толькі што ж напісаў.
    Было 3 праекта Дэкларацыі.
    З самага пачатку за праект Дэкларацыі, які быў падрыхтаваны камісіяй (не БНФ), прагаласавала 208 з 260 дэпутатаў пры 170 неабходных.
    І далей усё абмеркаванне не было ніякіх рызык, што Дэкларацыю нібыта не прымуць. Большасць і да дэмаршу-байкоту Пазняка працавала над Дэкларацыяй і была за яе прыняцце. Спрэчкі шлі па асобных фармуліроўках, а не па самім факце прыняцця.
  • .
    05.07.2025
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць,
    Дык ня толькі Беларусы павінны дзякаваць Пазьняку за незалежнасць а таксама Эстонцы, Туркмены, Кіргізы, Армяне і цэлая процьма народаў!!! Толькі выйшаў Пазьняк з залі ВС каб не галасаваць за незалежнасць Беларусі (як і за нацыянальныя герб і сцяг) так адразу столькі народаў атрымалі незалежнасць. Сапраўды Пазьняк - Чарадзей!!!
  • .
    05.07.2025
    Калі ласка, пішыце не за мяне, а нейкім іншым нікам. Па сутнасці згодны.
  • Глядач
    04.07.2025
    Лепшы камент з ютуба: "Не далі грошаў на невядома што - усё, барацьба адмяняецца".
  • до удара осталось 2 недели и 3 дня
    04.07.2025
    удар отменяется?
  • B
    04.07.2025
    Я бы посоветовал Сергею для начала как следует разобраться в текущей ситуации: что было, что есть. Узнал про все скандалы и сливы людей за прошедшие годы, встретился с политзэками и их родными, добровольцами, активистами, покинувшими Беларусь за последние годы. Выслушал бы всех, собрал бы в своей голове полную картину по крупицам. А потом уже пускай собирает бабки, людей и т.д. А то пока слшиком много эмоций и громких слов, что у меня вызывает скорее подозрение.
  • Пять лет
    04.07.2025
    B, Сергей Тихановский на митинге в Варшаве: "Чего вы боитесь? Снимите маски".
    Ага, щас!
    Пока он пять лет страдал в тюрьме, остальные прошли огромный путь и перепробовали разные методы борьбы. Научились противостоять облавам, сливам, научились методам шифрования, безопасности. Обо всём этом Тихановский понятия не имеет. Через что прошли другие люди.
    Он вообще не понимает, какие методы сейчас используют спецслужбы и губопик.
    Всё это прошло мимо него.
  • Началось
    04.07.2025
    Пять лет, а вот и очередной метод спецслужб: создали фейковый сайт под именем Тихановского и собирают данные протестующих.

    Сообщение с канала "Страна для жизни".
    https://t.me/strana_official/18596
    "Спецслужбы РБ (или РФ) создали фейковый сайт Сергея Тихановского и пытаются собрать анкетные данные кандидатов в волонтёры.
    Не заходите на сайт под доменом:
    ***tsikhanouski.org***
    И не заполняйте анкеты с этого сайта".
  • Брандашмыг
    04.07.2025
    При всём уважении, Сергей, но на этот раз вот так вот шашки наголо и будь что будет - не проканает. Мы слишком дорого заплатили за слепую веру. Не знаю что должно случиться, чтобы люди изменили свой взгляд на эту проблему.
  • Цынік
    04.07.2025
    Сяргей Ціханоўскі не разумее зараз галоўнага, беларусы не могуць больш проста зьбіраць грошы на міфічныя ідэі. 5 гадоў дзейнасьці дэмсілаў бяз якіх-небудзь хоць змалага ўцямных справаздач па выкарыстаньні данатаў, міжнародных грантаў абсалютна зьняверылі людзей. Неймаверна балюча што людзі сядзелі і сядзяць у турмах, але проста чарговы раз данаціць на мары ў аблоках амаль ніхто не гатовы. Абвінавачваньні як раз пашыраць гэты раскол паміж вярхамі і нізамі да неверагодных масштабаў.
  • Адам Иосифович
    04.07.2025
    Сергей ещё не успел осмотреться, как его повезли по турне. Ему бы сначала заняться здоровьем, семьёй, проникнуться реалиями и понять, что больше не 2020 год.
  • Сымон
    04.07.2025
    Адам Иосифович, ну гэта дакладна не ваша справа. Ён досыць самастойны. Можа менавіта з гэтага ён і здолеў падняць у 2020 рэгіёны, якія дагэтуль былі традыцыйна апалітычнымі і ад якіх Лукашэнка чакаў толькі падтрымкі?
  • Шляхцич Завальня
    05.07.2025
    Адам Иосифович, семьёй надо заниматься, а то там уже вместо папки жигарь какой-то завёлся
  • справаздача і адказнасць
    05.07.2025
    Сымон, калі ад нас хочуць грошай, гэта нашая справа.
  • CNDB
    04.07.2025
    То хай раскапае, куды пайшлі ранейшыя дзясяткі і сотні мільёнаў долараў і еўра на падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл. Еўрапейскія і амерыканскія ўрады выдзялілі, адпаведныя чыноўнікі афіцыйна аб гэтым заявілі ў інтэрв'ю і пэўна ж не хлусілі. Грошы некуды пайшлі. Мо жонка падкажа - мусіць нешта ведаць.
  • Когда уже он войдёт в курс дела?
    04.07.2025
    Он хоть в курсе, сколько раз за эти пять лет уже собирали деньги и заполняли гугл-формы, и сколько раз всё это превращалось в пшик и посадки людей в Беларуси?
  • ужгородский вирус сто mastercar
    04.07.2025
    Добро пожаловать в реальность, или ты думаешь Сергей, что за 5 лет у людей не появилось других проблем, которые надо решать здесь и сейчас, то у меня для тебя есть ответ на твой запрос. Люди увидели к каким личным тратам привели события, частью которых ты был. Как ты думаешь сколько ещё людей захочет потратиться?
  • Танос
    04.07.2025
    Реальность полна разочарований
  • из РБ
    04.07.2025
    Говорил бы на беларускай мове, читатели НН задонатили бы. Так ведь? Не попал в целевую аудиторию, не в РБ уже живешь
  • Игар
    04.07.2025
    Пока видна первая стадия отрицания. И маниакальное непринятие адекватной картины мира. Пустые голосовлные обещания (за месяцы все исправить) из-за которых столько людей 5 лет назад уехали и оказались в тюрьмах. Насколько он позаботился о защите даннных с данатов, скорее всего он вообще про это не думал как и не думал о последствиях для тех кто донатит. Да и спасибо мог сказать за то что прислали, а нк оскарблять
  • ...
    04.07.2025
    Как безопасно перевести деньги из Беларуси? Попробовать криптой что ли.
  • Wrubel
    04.07.2025
    ..., менавіта так - толькі крыптай, з гаманца, верыфікаванага на біржы рб, рф, ааэ. Гэта бяспечна. А калі ўсе ж прыдуць, ёсць парады ад дасведчанай ў данатах (а не справаздачах) асобы - "ня вядзіцеся, яны ня бачаць каму пайшлі грошы. Працуем далей, баронім сваіх."
  • Рэальнасць
    04.07.2025
    ..., Мясцовыя крыптабіржы звязваюць нумар банкаўскай карткі з ID крыпта-рахунка. І пасля гэтага ўсе транзакцыі з крыпта-рахунка становяцца вядома чые. І вядома каму. Для большасці крыптавалют, уключна з бітком і эфірам.
  • Багдан
    04.07.2025
    Непонятно даже, КУДА донатить. Не видел нигде никаких линков на сбор.
  • Рабіце, рабяты, рабіце!
    04.07.2025
    Памятаю, як у інтэрв'ю нямецкаму смі DW Сяргей 26.06.2025 дзесьці ў самым канцы сказаў, што ён агонь і будзе дзейнічаць, а "старая тусоўка апазіцыі" маўляў "дзесяцігоддзямі змагалася, але як яна змагалася, яна не действовала".
    Ну вось прайшло 8 дзён і ён пачаў здувацца. Яго агню запала хапіла на тыдзень.
    І перайшоў да таго жа самага, што і многія да яго: да абвінавачванняў народа ў пасіўнасці.
    Колькі ўжо такіх было і знікла з палітычнага поля...
    (І колькі такіх абвінавачвала Пазьняка, што "ён нічога не зрабіў за 30 год, а вось мы зробім за тры тыдні"!
    Ну рабіце, рабяты, рабіце.)
  • Мацей Б.
    04.07.2025
    Рабіце, рабяты, рабіце!, пазняк это тот что 30 лет сидел на велфере в Нью-Йорке и изредка присылал факсы в Беларусь? Да Светка за один год сделала больше чем Позняк за 30 лет
  • Ха-ха!
    04.07.2025
    Мацей Б., о, пад'ехала метадычка супраць Пазьняка. Чытайце, пра вас Пазьняк ужо ўсё напісаў у артыкуле "ЯК ПРАВІЛЬНА БРАХАЦЬ НА ПАЗЬНЯКА". https://www.bns-volnayabelarus.org/post/jak-pravilna-brakhac-na-pazniaka
  • Тихановский пока слабо ориентируется в реальности
    04.07.2025
    За один из моих безобидных донатов, который вскрыли кгбшники, я заплатил на указанный ими счет 500 долларов. Если бы вскрыли еще парочку менее безобидных, я поехал бы в Шклов за "финансирование экстремистской и террористической деятельности" на срок от 8 до 12 лет. А знакомый парень сначала заплатил им полторы тысячи долларов, а потом всё равно уехал на "химию".
    Хотите наносить смертельный удар по лукашизму - дайте мне гарантии, что он будет смертельным. Не можете дать гарантий? Не обижайтесь, если я вам не буду больше донатить.
  • Kalabok
    04.07.2025
    Зауседы у гiсторыi так адбываецца што новая хваля гiстарычных падзей нараджае новых лiдарау .Таму Сяргей гэта чалавек падзей учарашняга дня , яго час адышоў
  • Kalabok
    04.07.2025
    Лукашэнка таксама скардзіцца на беларусаў абвінавачваючы іх ва ўсім і уся
  • Е. Т.
    04.07.2025
    Нажаль, многія беларусы ніколі не вернуцца дадому таму, што ўжо не жадаюць. Нават калі зменіцца рэжым. А калі і жадаюсь, то многія не вернуцца дзеля дзяцей і іх лепшай будучыні ў Еўропе. Школы, універсітеты, а там ужо хутка і пашпарты можна атрымать. У замежжы многія ўжо паспяхова будуюсь (і выбудавалі) новае жыццё. А ў Беларусі што? Куды вяртацца? Шмат чаго зруйнавана і выпалена (грамадства, эканоміка, вера ў лепшую будучыню)? Гэта будзе не вяртанне, а выбудоўванне жыцця нанова, бо той Беларусі ўжо няма і больш ніколі не будзе нават без лукашэнкі.
  • Не гаварыце за ўсі
    04.07.2025
    Е. Т., ёсць Беларусь, для якіх радзіма таго вартая.
  • Не удивлен
    04.07.2025
    Е. Т., Гм. А сколько раз и сколько лет я писал, говорил, что прекрасной Беларуси на мове и только на мове никогда не будет. Не верили. Оскорбляли, проклинали. И вот она неожиданность- большинство эмигрировавших никогда не смогут вернуться в Беларусь. И не только по причине языка. Причина в их многолетней политической неадекватности. Не мовай власть берут при диктатуре, не кветачками, не тупыми маршами. Оружием берут. Революционной организацией берут. А что сегодня " демсилы"? Что это? Партия? Нет. Движение? Нет. Что сегодня офис Тихановской? Кого и что он представляет? И потом они удивляются, что мало донатов. А где миллионы долларов, что запад вложил в вас за 30 лет? Благополучно распиленты и результатов нет. Почему? А потому изначально никто из псевдозмагароу всерьез не собирался свергать режим, работать над этим.
  • Е. Т.
    04.07.2025
    Не гаварыце за ўсі, а я i не казаў за ўсіх. Напісаў "многія", і напісаў "на жаль". І нават сам усё яшчэ мару аб вяртанні (а не только да бацькоў раз на год). Але калі вы мяркуеце, что ўсе вернуцца назад пры любых умовах, то вы моцна памыляецеся! І з кожным годам такіх будзе меней і меней. І справа тут не ў нелюбові да радзімы, здрадзе ці нацыянальнай несвядомасці. Гэта реальнае жыццё.
  • Синус
    05.07.2025
    Не удивлен, аналогично афигевал в 20-м когда люди на митинг шли вместо того чтобы идти на забастовку!
  • Уже было
    04.07.2025
    Сначала стоило бы выяснить, что уже делали пять лет. Чтобы не предлагать то, что уже было.
    На Нехте собирали миллион долларов на снайпера. У Цепкало собирали 11 миллионов на арест Лукашенко.
    На Голосе собирали 700 тысяч голосов за диалог с режимом.
    На Обычное утро собирали 25 тысяч евро на работу канала.
  • .
    04.07.2025
    Вось і момант, калі закончваецца эйфарыя :(
    Будзе добра, калі пасля паўзы вернецца да змагання, ўжо не ў рэжыме спрынта, а марафона, знойдзе сябе месца ў новай складанай рэчаіснасці, дзе расклад сіл ужо іншы.
    А калі не - то не, ён нічога не абавязаны іншым беларусам. Кожны мае права і на прыватнае жыццё.
  • Вам лечиться надо
    04.07.2025
    Он неадекватен и начинает раздражать.
  • Сымон
    04.07.2025
    Вам лечиться надо, прыміце супакойваючыя лекі. Магчыма раздражненне пройдзе
  • Пазьняк гэта база
    04.07.2025
    Лепш бы ён адзін раз сустрэўся з Зянонам Пазьняком і ўважліва паслухаў усё, што ён скажа. Без аховы, без сведкаў, без посторонніх ліц.
    Пазьняк бы яму расклаў па палічках, што адбываецца ў свеце, у Беларусі, у апазіцыі.
    Базавыя веды. Гэтую базу вывучыць на памяць.
    Толькі тады можна пачынаць дзейнічаць без памылак.

    Але атачэнне Ціханоўскага не дасць яму сустрэцца з Пазьняком сам-насам.
    Сяргей не будзе чытаць тое, што напіша для яго Пазьняк.
    На канале Ціханоўскага Евгений Соленков, вядомы хейтар Пазьняка запісвае відэа супраць Пазьняка. Разам з Ольга Токарчук, якая ненавідзіць Пазьняка.
    Блогер Кабанов уваходзіць у Белпол, дзе міліцыянт Владимир Жигарь супраць Пазьняка (Белпол нават выклаў ролік з Дудзінскім, які выказваецца супраць Пазьняка з аткравеннай хлуснёй, маўляў у Пазьняка няма праграмы.)
    Офіс Ціханоўскай таксама не падтрымлівае мякка кажучы Пазьняка.

    Таму шанцаў у Ціханоўскага прозреть я не бачу. У такім атачэнні.
    Шкада, канечне.
    Пазьняк гэта база.
  • Янка
    04.07.2025
    Пазьняк гэта база, цікава, а якая у Пазняка праграма? Калі вы маеце на ўвазе тое, што з 2017 знаходзіцца ў глыбінях ледзь жывога вэб-сайта "Вольнай Беларусі" - дык гэта стос насычанай мовай варожасці надзвычайшчыны, які па часе пачынаецца ў момант, калі нейкі чараўнік у блакітным гелікоптары перадаў Пазняку ўладу
  • Пазьняк гэта база
    04.07.2025
    Янка, з Народнай Праграмы Вольная Беларусь Пазьняка:
    "... ў пераходны пэрыяд адразу пасьля ліквідацыі дыктатуры рэжыму можа быць створаны Нацыянальны Надзвычайны Камітэт (ННК), які на працягу максімум шасьці месяцаў павінен будзе выконваць функцыі ўлады.
    Першым чынам Камітэт аб’явіць дэкрэтам аб ліквідацыі прэзыдэнцкай пасады і Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта (адміністрацыі) ды нелегітымных так званых «Палаты прадстаўнікоў» і «Савета рэспублікі». Ліквідуецца рэжымная Цэнтральная выбарчая камісія.

    Рашэньнем суду (альбо, пры пэўных абставінах, рашэньнем ННК) адмяняюцца вынікі незаконнага рэфэрэндуму 1995 году, вяртаецца Дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. Узбуджаецца справа супраць спраўцаў незаконных рэфэрэндумаў 1995 і 1996 гадоў (якія мелі значэньне дзяржаўнага перавароту).

    У адначасьсі адмяняюцца ўсе дэкрэты і законы нелегітымнай антыбеларускай улады, якія прыніжалі чалавечую годнасьць і зьвязвалі ініцыятыву людзей, ліквідуецца інстытут “ідэёлагаў” у дзяржаўнай сістэме, пераглядаецца кантрактная сістэма працаўладкаваньня,
    аб’яўляецца амністыя для палітычных і часткова эканамічных (фармальна асуджаных за нібыта эканамічныя злвчынствы) вяэьняў, рыхтуецца рэформа судовай і адміністрацыйнай сістэмы.

    Аднаўляецца свабода друку і слова, спыняецца перасьлед друку па палітычных матывах. Аднаўляецца свабода мітынгаў і дэманстрацыяў. Аднаўляецца беларускае тэле- і радыёвяшчаньне.

    Зачыняюцца антыбеларускія, антыдзяржаўныя арганізацыі, арыентаваныя на імпэрскія сілы Расеі і на рэжым Пуціна.
    Пераглядаюцца ўсе міжнародныя антызаконныя дамовы антыбеларускага рэжыму.
    Вяртаецца дзяржаўная мяжа, устанаўліваецца памежны і мытны кантроль з Расеяй".

    Што вам не падабаецца? Што ідэёлагаў адменяць?
  • Парада
    04.07.2025
    Табе на мітынгу правакатар-агент-мярзотнік Святаслаў сказаў, што трэба было спачатку паразмаўляць з Беларусамі. Агентура ў нас ведае, пра што гаворыць, і падказалі б табе, дзе грошы шукаць. Магчыма, варта было паслухаць чалавека, а не пляжыць адразу?
  • Реальность другая
    04.07.2025
    Энергия, запал и несломленность Сергея воодушевляют. Но за 5 лет он сильно выпал из реальности. Один только призыв на митинге не бояться и снять маски с лица говорит о чудовищном непонимании сегодняшней сложившейся ситуации. Ему уже нечего терять. В тюрьме уже был. Имущество уже отобрали. Он фигура публичная и находится под постоянным пристальным вниманием, его в лицо знают все и он может действовать открыто и призывать даже к вооруженной борьбе. Жена и семья с ним за границей, и назад он в Беларусь сегодня точно не поедет, потому что снова будет арестован. А вот беларусам, присутствовавшим на митингах оппозиции, грозят уголовками, отъемом имущества и проблемам родным в Беларуси. Ну, а если кто надумает приехать в гости к родным- арест на границе со всеми вытекающими последствиями... Сейчас уже не 2020.
  • Дурных няма
    04.07.2025
    Реальность другая, в 2025 году тактика "снимите маски, деанонимизуйте себя через Гугл-форму, дайте денег не скажу на что" - уже не работает.
  • Someone
    04.07.2025
    Можа трэба меньш крыўдзіцца ды ўсвядомець нарэшце свой рэальны масштаб і месца ў свеце?
  • Эх...
    04.07.2025
    Сергей, мы тебе верим! Ты не сломался, не прогнулся, не сдался! Огромный тебе респект (и Светлане!!!) за то, что все это случилось в 2020! Но в план твой люди не верят (и даже не знают его). Слишком много всего уже перепробовали, чтобы с прежней наивностью продолжать пробовать еще всякие идеи. Многие сильно обожглись и поумнели, имеют травматичный опыт и больше не готовы вписываться в любую сомнительную авантюру.
  • 1
    04.07.2025
    Сяргею варта пару тыдняў проста пасядзець і паназіраць, паспрабаваць зразумець сітуацыю, не рабіць заяваў. Іначай той пазітыўны запал і сімпатыі, прычынаю якіх ён стаў, знікнуць і развеюцца. Салідарнасць беларусаў сапраўды ўражвае - праз больш чым пяць год закрываюцца даволі вялікія зборы, людзі не кідаюць сваіх, не перагортваюць старонку - і гэта ва ўмовах эміграцыі, хранічнага безграшоўя і амаль поўнай адсутнасці добрых навін. Варта паглядзець і пацікавіцца, і лепш прытрымаць эмацыйныя заявы пры сабе, іначай сімпатыя людзей можа хутка развярнуцца ў адваротны бок
  • Ы
    04.07.2025
    Сяргей, усе было зразумела, калі замест падтрымкі моладзі, якую збівалі па начах, пакаленне іх бацькоў выходзіла на наступны дзень на працу. Ніхто не падтрымаў забастоўкі, ў якую ты верыў. Як ёсць
  • Паправачка
    04.07.2025
    Ы, вы скажаеце рэальнасць. На працу хадзіла і моладзь. І студэнты хадзілі на заняткі. А на пратэсты хадзіла не толькі моладзь, якая не дасягнула працоўнага ўзросту, а ўсе: і 30-гадовыя, і 40-гадовыя, і 50-гадовыя, і пенсіянеры.
    Можаце на сайце Вясна96, якая збірае дадзеныя па рэпрэсаваных, паглядзець даты нараджэння арыштаваных. Там усе ўзросты.
  • Someone
    04.07.2025
    Ы, смялейшых з пакалення бацькоў ды дзядоў атаварылі па поўнай. Для астатніх гэта чарговае за іх доўгае жыццё падцвержанне што лепш сядзець ды не высоўвацца. Тым больш іх невядома хто і на якія грошы не будзе ў Вільні ўтрымліваць ды на нейкі ўдар нават тысячы не заданаціць. Кожны жыве сваім розумам. Брыдка калі людзей лічаць за нейкіх дурняў. Што Лукашэнку што яго праціўнікам народ нешта заўжды павінен. Але якіх вы вынікаў дамагліся каб вам верылі?
  • Ушачанка
    04.07.2025
    Ы, нейкую лухту вы напісалі, прабачце. Нават у Польшчы часта бачу 25-гадовых хатаскрайнікаў-кілбаснікаў, якім "Лукашенко нічего плохого не сделал".
    Узрост не пры чым. А вось узровень інтэлекту і сумленне - так.
  • Чарнiла пью з гарнiла
    04.07.2025
    Сергею, как советовали тут ранее под другими публикациями и на других сайтах, нужно было вначале отдохнуть, прийти в себя, стабилизировать эмоциональный фон, изучить текущую ситуацию, понять свою возможную роль и место в этой ситуации, а потом начинать действовать, к чему-то призывать и просить о коллаборации.
    А, он "день без году", вышедши из заключения на эмоциях и том прошлом запале, не разобравшись в текущей общественно-политической ситуации, погнал заученными штампами, - "Я - огонь, я - вода, я - ураган..." и в таком русле. В итоге получил, то, что получил. Нечего удивляться этому результату. На дворе сейчас 2025-й, а не 2020-й год.
  • Вось
    04.07.2025
    Сірога, усё змянілася: беларусы паразумнелі, ды і ты ўжо ў іншым свеце апынуўся.
  • спачатку сюды
    04.07.2025
    BELPOL, Кіберпартызаны, платформа Новая Беларусь - вось з гэтымі людзьмі Ціханоўскаму трэба перагаварыць, як зрабіць актывізм бяспечным, масавым і эфектыўным. Будзе ўпэўненасць у бяспецы - будзе большая актыўнасць.
    Таксама раскулачылі на 500 USD, а потым яшчэ і факап Гаюна адбыўся. Падстаўляцца не бачу сэнсу.
  • Прошло 3 дня
    04.07.2025
    1 июля - я всех победю.
    4 июля - стыдно и больно.
  • Trap
    04.07.2025
    Прошло 3 дня, через ‘2 недели’.
  • Федзя
    04.07.2025
    В себя то беларусы верят, а вот тебе давно нет.
  • Алесь
    04.07.2025
    І тэут народзец вінаваты😁
  • Раман Яроменка (Сенат | ТГК)
    04.07.2025
    Ну што Сярожа, ня вераць Беларусы ў хлусьню левалібералаў (нэакамунякаў), наеліся за пяць гадоў.
  • Barbara
    04.07.2025
    Нужно искать спонсора/мецената.
  • Спонсар Сяргея-жонка..
    04.07.2025
    Barbara, спансіруе Сяргея жонка.
    Яму не трэба думаць пра ежу, хату і адзежу.
  • Сергей.
    04.07.2025
    Эмоционально устремленный он. Душевный.
  • Меркаванне
    04.07.2025
    Шкада Сяргея. Народ паразумнеў за пяць гадоў і больш не гатовы падстаўляцца пад чарговыя рэпрэсіі ні за што - за невядомую праграму і неясную мэту. Офісы-кабінеты не зацікаўленыя ў ім як у лідары. У іх стабільнае сваё жыццё і нічога мяняць у ім яны не намераны.
    Лукашысты само сабой супраць яго.
    Да тых сіл, якія маглі б яго прыняць і палітычна правільна накіраваць, ён не пойдзе сам.
  • не трэба нікому не якіх "хаўрусаў інтэграцыі " з імперый !
    04.07.2025
    "Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага",
    -NN
    Dobra, усё не трэба нікому не якіх "хаўрусаў інтэграцыі " з імперый !
  • Когда-нибудь
    04.07.2025
    Он потерял 5 лет жизни, а Беларусь потеряла 30 лет.
  • Vij
    04.07.2025
    Да я лучше ВСУ закину, чем непонятно кому и для чего. Итак под статьей до конца дней синепалого. Так хоть от денег будет реальная польза, а не это все "ходили-говорили-думали-рядили"
  • Qwert
    04.07.2025
    Лукашысты нават праз 5 год не могуць забыцца пра актыўнасць беларусаў, рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень, а Ціханоўскі фактычна абвінавачвае беларусаў у пасіўнасці. Спусціце яго ужо на зямлю, у рэальнасць. Зараз так як у 2020-м не атрымаецца. Трэба вынаходзіць новыя метады барацьбы ў сучасных умовах. Для зараз галоўнае гэта бяспека і канкрэтыка.
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    04.07.2025
    Ізноў не той народ, які не годны для "Страны для жизни". Што ж рабіць?
  • Damn
    04.07.2025
    Просто его забрали в стабильную и сытую Польшу, где его ждала семья, которая имеет финансовую поддержку - он не понимает реального расклада. В РБ большая часть давно уже ЗАБЫЛА про 2020 года и многие негативно относятся к самим политическим заключенным. Опасно говорить, что ты сидел за политику. Увы, но это реальность.
  • Приказ 001
    04.07.2025
    Damn, Обновите методичку, он в Вильнюсе.
  • Лектор общества Знание
    04.07.2025
    Приказ 001,
    - Киркоров мне тоже не нравится. Слащавый, как баба. Одно слово – румын!
    - Так он же болгарин!
    – Какая разница?!
  • Наивному
    04.07.2025
    Приказ 001, я не слежу за его местонахождением. В любом случае - Литва не является диктатурой и поддержку семьи Тихановских в Литве никто не отменял. Это не методичка, а реальность. Я тоже бывший политзек и лично столкнулся со всей чернухой, о которой вы даже в страшных снах не увидите.
  • Samy
    04.07.2025
    Да, конечно, вы донатьте, а мы завтра списки передадим в КГБ. И таких историй было за 5 лет много. Это одно.
    А второе, а ты спросил людей, хотят ли они возвращаться? Многие на чужбине уже обжились, работа, дом, дети, друзья, интересы и т.д.
    И что им предлагает товарищ Тихановский? Снова какую-то борьбу, какие-то размытые цели. Да, уже однажды люди поверили в эти сказки, и, за это натерпелись.
  • Дзед Талаш
    04.07.2025
    75 комментов. Если бы каждый вместо этого отправил Сергею 2,666 евро по лукашизму был бы нанесен удар от которого он уже не оправился бы.
  • Хрыч
    04.07.2025
    Дзед Талаш, ну как вариант.Но лучше 14,88 Евро
  • Сяржук Каляда
    04.07.2025
    Дзед Талаш, калі б 10 000 000 бедаруссаў, шанавалі бы родную мову, то не прыйшлося бы з-за мяжы кленчыць грошы.
  • Зз
    04.07.2025
    Сяржук Каляда, Калі выйдзе 100000, то рэжым рухне. Гэта ўжо было, зараз перайшлі на грошы? Рэжым рухне за дзень, калі рухне путінскі рэжым, не раней.
  • Мх
    05.07.2025
    Зз, Ну, рухне Пуцін, прыйдзе ўмоўны "Новы Навальны" якому "Беларусь не бутэрброд" каб яе туды-сюды цягаць. Трэба перастаць думаць пра Беларусь як пра нейкі залежны ад Расеі рэгіён, і усё стане на свае месцы. А пачынаць трэба з беларускай мовы. Што робіць Офіс? Робіць калабарацыю з "харошымі рускімі", і расейская мова - гэта іх актыў. Адсюль і ўсе іхнія беды. Боты кажуць пра нейкую "б. дэмакратычную рэвлююцыю", але насмерць падымаюцца калі ўзнікае пытанне беларускай мовы. "90% расейскамоўных", "мова і язык", гэта ўсё расейскія імперскія наратывы. аперлюююць да нейкай "рэальнасці, вопыту Ірландыі і Швецйцарыі". Калі расейская мова давала сваім носьбітам дабрабыт? Нават "дэмакратычная Расея" усё ж не бачыць Беларусі як незалежнай дзяржавы. З Украінай шмат шуму, можа і пайдуць на саступкі.
  • Юрыдычная інфа
    04.07.2025
    Сяргей, паглядзі выступ юрыста Галіны Пархімчык. Яна распавядае, што было ў Беларусі, пакуль ты сядзеў. 1:11хв. https://youtu.be/y8ST2tuq1fw?t=4280

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць