Каментары да артыкула

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі

  • Рэспект
    04.07.2025
    Дык гэта, аказваецца, Пазняк паведаміў, што "будзе працяг перамоваў з Келагам", а не Жыгімантасы Павіл'ёнасы. Трэба спасылацца на аўтарытэтных беларусаў, а не на невядомых летувісаў, якія ў сваёй гаспадарцы ня могуць даць рады, а лезуць у беларускую палітыку.
    Інтарэсы Беларусі менавіта супадаюць зараз з інтарэсамі дыктатара ў неабходнасці вызваліць палітвязняў: для нас - гэта абавязак перад героямі, для яго - гэта магчымасць зняць галаўны боль у стасунках з Захадам. Гэта і апошняму ёлупню зразумела.
    Дзякуй Зянону Пазняку!
  • ,
    04.07.2025
    Рэспект, даволі недалёкі каментар; што зрэшты не супярэчыць генэральнай думцы артыкула пра сітуатыўнае супадзеньне інтарэсаў.
    Аднак, нажаль, нашай імшэлай глыбе самому час ад часу не хапае стратэгічнага бачаньня, бо нашыя патрэбы й інтарэсы амерам да сракі, што тычыцца інвестыцый то ўвогуле цырк)) не лезьце, спадар Зяноне, дзе зусім не цяміце) эканоміка РБ па маштабе як не самы буйны горад ЗША і не з першай трыццаткі.
    Спадар Зянон спрычыніўся да атрыманьня незалежнасьці, і таму дзеля захаваньня дзяржавы - у любым яе выглядзе - чорту душу прадасьць. З пунктаў гледжаньня '20 і '22 як мяркуеце, спадар Зяноне, ці Б-гу дзякаваць за такую дзяржаву?
  • .
    04.07.2025
    1. Ну чаму ж прыйшоў да нечаканай высновы. Ён даўно гэта кажа. І зняцце санкцый падтрымлівае, і апраўдвае мігранцкі крызіс на мяжы РБ.
    Толькі "нацыянальныя інтарэсы" трэба разумець як "інтарэсы Пазняка". "Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з інтарэсамі Пазняка". Праўда.

    2. "Тое, што ідзе балаган, што нібыта Трамп падтрымлівае Пуціна, то гэта працуе агентура. Не толькі расейская, але перш за ўсё дэмакратычная, лявацкая агентура."
    Гэта хто такія? Агентура спецслужбаў еўрапейскіх краін?

    3. "- Пуцін – гэта прадстаўнік звышдзяржавы, ён мае ядзерную зброю, ён мае вялікую думку пра сябе. І калі ён будзе мець адносіны толькі з Зяленскім, і толькі яго паказваць першым, то Пуцін вельмі пакрыўдзіцца. Ён можа тады не ўступаць у перамовы."
    Пазняк - пуцінферштэер. Разумее Пуціна, як той можа пакрыўдзіцца. Як кажуць, "welcome to the club", "вітаем у клубе".
  • Ну-ну
    04.07.2025
    ., «2. "Тое, што ідзе балаган, што нібыта Трамп падтрымлівае Пуціна, то гэта працуе агентура. Не толькі расейская, але перш за ўсё дэмакратычная, лявацкая агентура."
    Гэта хто такія? Агентура спецслужбаў еўрапейскіх краін?»

    Я як заўсёды паводле сваёй любімай традыцыі дадам для кантэксту :))) літаральна тыдзень таму Пазьняк заявіў наступнае: «Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім» (гл. артыкул на Нашай Ніве за 28 чэрвеня). Дык што гэта, Трамп не разумее, або хто кажа пра прарасейскасьць Трампа, той «агентура»?

    [Зрэдагавана]
  • імечка
    04.07.2025
    Нармальна дзядзька Зянон усё растлумачыў.
    Спадзяванні на ЗША, бо эўрапейская палітыка за апошнія дзесяцігоддзі так дэградавала, што яны ўжо не здольныя на нейкія складаныя крокі ды камбінацыі. Цяпер там пануюць эмоцыі, істэрыка, крыкі, грознае топанне ножкай і адсутнасьць цьвярозага погляду на рэчаіснасць.
    Вынікі такой палітыкі можна ўбачыць і ў паводзінах кабінетна-кардынацыйнай тусовачцы - адныя толькі лёзунгі, заклікі, скандалы, злівы, боты ў каментах
  • Пан Zенон
    04.07.2025
    За деревьями не видит леса
  • Рашатролли ваш выход
    04.07.2025
    "прыйшоў да нечаканай высновы."
    Что значит нечаканая? Независимость Беларуси выгодна и нам и режиму. Или вам хочется стать частью росии во чтобы то ни стало?
  • MTЗ
    04.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    04.07.2025
    "амерыканцы разумеюць гэтыя праблемы"

    Каб ты ведаў, Зяноне, амерыканцы слоў такіх ня ведаюць БЕЛАРУСЬ ці БЕЛАРУС. Некаторыя мо ў савецкія часы яшчэ трактар БЕЛАРУС ведалі, але гэта трактар, а не краіна ці народ. А калі савок кірдык, то й пра Беларусь і беларусаў ніхто ня ведае ў Штатах. З марсіянамі блытаюць.
  • Найперш не галасі!
    04.07.2025
    1) Дык што разумеюць абстрактныя амерыканцы?
    2) Чым зацікавіліся амерыканцы?
    3) Што важна для амерыканцаў?
    4) Якім радыкальным спосабам "вырашацца пытанні"?
    5) Якія менавіта пытанні?

    Вось і першакрыніцы. Хтосьці яшчэ не пераканаўся, што ў тумане словаў пустата без сэнсу?

    Дарэчы ў ЗША традыцыйна слабаваты, непасьпяховы досьвед ("вопыт") працы з дыктатарскімі рэжымамі.
    Венесуэла, Кампучыя, ВіетНам, Куба, Карэя, Расія, Беларусь ды іншыя чхаюць на ЗША там, дзе ім хочацца. Людаеды з Афрыкі і Лацінскай Амерыкі робяць тое ж самае.

    Канкрэтна і выразна прагучала толькі адно і ўжо каторы раз : " інтарэсы рэжыму - гэта і ёсць нацыянальныя інтарэсы Беларусі ".
  • Indiana
    04.07.2025
    Суть в том,что россия это экзистенцианальная угроза,а лукашенко не думает как то отплзать от нее или например укреплять национальное крыло. Россия империя,белорусь обычная страна. Что случается когда волк встречается с коровой?
    Заметьте сейчас россия присоеденяет территории ,а не как при ельцине создает квазигосударства(приднестровье,абхазия,южная осетия). И она хочет сожрать беларусь и уже подгоняет юридическую базу(ссср неправильно распался).
    Империи как хищники убивают травоядных.
    Поэтому поддержка этого режима не может укрепить суверенитет.
  • Сымон
    04.07.2025
    У Пазняка праблемы з логікай. Якім чынам ўцягванне рэжыма Лукашэнкі ў міжнародныя кантакты падвысіць суб'ектнасць Беларусі? Беларусь не прымае ніводнага рашэння без узгаднення з Крамлем. Нават наперадні візіта Келага ў Беларусь да Лукашэнкі прыязджаў старшыня СК Расеі, каб высветліць падрабязнасці візіту Келага і праінструктаваць пуцінскага васала. У 2020 Лукашэнка цалкам страціў падтрымку беларускага грамадства і ён выдатна разумее, што трымаецца ва ўладзе толькі праз тэрор і рэсурсы Крамля. Але ён баіцца паўтарыць лёс кіраўнікоў г.з. ДНР, таму імкнецца даказаць карыснасць Пуціну менавіта ў статусе проксі. Ну і зразумела варта памятаць пра псіхапатычную прагну байструка-курашчупа да такой улады, калі ён мае неабмежаваную уладу над кожнай асобай. Вось і ўся суб'ектнасць. У якім месцы тут інтарэсы Беларусі - незразумела, хіба што папяровая незалежнасць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць