У штатах тэмпературу ў фарэнгейтах вымяраюць, але й 538С° неяк зашмат для магчымасьцяў сыстэмы ацяпленьня. Там што, мартэнава печ у падвале ?
.
05.07.2025
З першакрыніцы, тэмпература самога абагравальніка, перад тым, як пажарныя яго выключылі, была 1000°F (538°С). Ці магчыма гэта фізічна, не ведаю. Пра канструкцыю абагравальніка не напісана. Гэта не тэмпература памяшкання, што разумееш, калі чытаеш у перакладзе тут "калі тэмпература паднялася да 1000 градусаў". У памяшканні было за 120°F (49°С). 49, не 1000! І гэта не тэмпература на шкале абагравальніка, як можна прачытаць загаловак тут "уключылі абагравальнік на 1000 градусаў".
І сама першакрыніца - жоўтая прэса (Mirror), і пераклад зроблены "на адчапіся", лічба і яе сэнс перадаюцца бяздумна.
[Зрэдагавана]
Жвір
05.07.2025
., нельга крытыкаваць журналістых НН, бо гэта НН і кропка. Раскінуўшы глуздамі, можна знайсьці зерне. І менш чытайце першакрыніцы, будзе весялей !
дональд
05.07.2025
[Рэд. выдалена]
‘
05.07.2025
Лухта нейкая, нічога не зразумела. Можа 100 градусаў ? А ўвогуле няма такіх бытавых сістэм атаплення вышэй за 100, кропку кіпення вады.
Жвір
05.07.2025
‘, ну, як няма, калі ёсьць. Звычайная печ (абагравальнік) на дровах дасьць вам тэмпературу гарэньня разаграваючага агента да 800 градусаў, а то й вышэй, калі дровы бяроза або дуб. Аднак памяшканьне да такой тэмпературы, вядома ж, печ не разагрэе. Тое самае й бойлер (кацёл) на любым паліве, вадкім, сухім, электрычным або газу. Ну, не сядзелі ж загінуўшыя ў печы ?
Двое пажылых амерыканцаў уключылі абагравальнік на 1000 градусаў і загінулі
Ці магчыма гэта фізічна, не ведаю. Пра канструкцыю абагравальніка не напісана.
Гэта не тэмпература памяшкання, што разумееш, калі чытаеш у перакладзе тут "калі тэмпература паднялася да 1000 градусаў". У памяшканні было за 120°F (49°С). 49, не 1000!
І гэта не тэмпература на шкале абагравальніка, як можна прачытаць загаловак тут "уключылі абагравальнік на 1000 градусаў".
І сама першакрыніца - жоўтая прэса (Mirror), і пераклад зроблены "на адчапіся", лічба і яе сэнс перадаюцца бяздумна.
[Зрэдагавана]
Ну, не сядзелі ж загінуўшыя ў печы ?
[Зрэдагавана]